Не забірай жыцьцё!
2013 03/06
Судзьдзя А.Шамехін, фота БЕЛТА

Судзьдзя Гомельскага абласнога суду Аляксей Шамехін пакінуў без задавальненьня скаргу намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіля Палякова на пастанову пра штраф у 2 мл.руб. за ўскладаньне кветак у Дзень Волі на месцы, дзе стаяў дом дзеяча БНР Палуты Бадуновай у Навабеліцкім раёне абласнога цэнтру.

«Дзяржава гарантуе правы й свабоды грамадзянаў Беларусі, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязальніцтвамі дзяржавы. Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека абвяшчае права кожнага чалавека на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў і свабоду выказваньня сваіх перакананьняў. Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах прызнае права кожнага на свабоду выказваньня свайго меркаваньня ды свабоду мірных сходаў», – пісаў суду палітык аб міжнародных стандартах правоў чалавека.

«У сваёй скарзе Палякоў мяркуе, што судом парушаная Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека. У судовым паседжаньні Палякаў не адмаўляў той факт, што сам арганізаваў гэты сход, мяркуючы, што гэта права прадугледжана Канстытуцыяй, Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Аднак вінаватасьць Палякова пацьвярджаецца тлумачэньнямі сведкі Х., які бачыў праходжаньне несанкцыянаванага мітынгу, які ўзначальваў Палякоў», – паставіў кропку ў гэтай справе судзьдзя абласнога суду.

Васіль Палякоў упэўнены, падымаць пытаньні міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека перад судзьдзямі вельмі неабходна. Бо калі адна чаша вагаў правасудзьдзя, напоўненая Асноўным Законам краіны ды ейнымі міжнароднымі абавязальніцтвамі, ня можа пераважыць пустую чашу вагаў, прыкрытую невядомым сьведкам Х., якога суд нават апытаць не спрабаваў, гэта праблема нават не судзьдзі, гэта праблема ўсёй краіны!

Гэтыя праблемы неабходна даносіць да Вярхоўнага суду, да Камітэту па правах чалавека ААН, куды палітык мае намер зьвярнуцца пасьля праходжаньня так званых ўсіх нутраных сродкаў праўнай абароны.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Як у Гомелі судзьдзя імплемэнтаваў стандарты правоў чалавека”

  1. Леонид Судаленко says:

    = Бо калі адна чаша вагаў правасудзьдзя, напоўненая Асноўным Законам краіны ды ейнымі міжнароднымі абавязальніцтвамі, ня можа пераважыць пустую чашу вагаў, прыкрытую невядомым сьведкам Х., якога суд нават апытаць не спрабаваў, гэта праблема нават не судзьдзі, гэта праблема ўсёй краіны!
    Трапна заўважана, што тут казаць!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>