Не забірай жыцьцё!
2013 06/06

Міністэрства замежных справаў Беларусі просіць прадаставіць інфармацыю, дзе было апублікаванае рашэньне Камітэту ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў.

Берасьцейская актывістка Руху “За Свабоду” Інга Абрамава дамагаецца атрыманьня зьвестак пра тое, якой кампэтэнтнай дзяржаўнай установаю ды ў якім друкаваным пэрыядычным выданьні было зьмешчана рашэньне гэтага Камітэту ААН. Паводле словаў праваабаронцы Рамана Кісьляка, адпаведны запыт Абрамава (яна была першай грамадзянкай нашай краіны, што зарэгістравала ўласную справу ў згаданай міжнароднай структуры) накіравала ў беларускі МЗС. “Камітэт прызнаў парушэньне правоў Абрамавай, перадусім дыскрымінацыю яе як жанчыны, – патлумачыў Раман Кісьляк. – Справа ў тым, што ўмовы ўтрыманьня Інгі былі нашмат горшымі, бо ўвесь пэрсанал ізалятару часовага ўтрыманьня падчас ейнага знаходжаньня там цалкам складаўся з мужчынаў. Але па міжнародных стандартах мужчыны дапускаюцца ў жаночыя адзьдзяленьні толькі ў суправаджэньні жанчынаў”.

Інга Абрамава была затрыманая ў 2008-м годзе за вывешваньне на водасьцёкавых трубах блакітных стужак, прысьвечаных “Эўрапейскаму маршу”, за што была пакараная на 5 сутак адміністратыўнага арышту нібыта за дробнае хуліганства.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>