2013 06/06

Брыфінг FIDH у межах 23-й сэсыі Рады па правах чалавека ААН

5 чэрвеня ў рамках 23-й сэсыі Рады па правах чалавека ААН Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) пры падтрымцы Human Rights Watch правяла брыфінг па невыкананьні Беларусьсю ды Расеяй рашэньняў ААН.

Выступаючыя на ім праваабаронцы правялі паралель паміж становішчам у дзвюх краінах і падкрэслілі, што ААН павінна выступіць з рэзкай і неадкладнай крытыкай сытуацыі, калі імкліва звужаецца прастора для дзейнасьці грамадзянскай супольнасьці ў РФ. Інакш сытуацыя з выцісканьнем праваабаронцаў з легальнага поля і крыміналізацыяй іхнае дзейнасьці хутка дасягне сытуацыі ў Беларусі.

Падчас выступу на брыфінгу Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, распавёў пра сыстэматычнае ігнараваньне Беларусьсю дамоўных мэханізмаў ААН, у прыватнасьці невыкананьне рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН па індывідуальных зваротах грамадзянаў і рашэньняў Працоўнай групы па адвольных затрыманьнях.

На фота: у цэнтры Саша Кулаева (FIDH), справа Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна")

Прадстаўнікі АДЦ «Мэмарыял» распавялі пра маючы адбыцца на днях судовы працэс па абвінавачваньнях у выкананьні функцыі “замежнага агенту” без належнай рэгістрацыі ў якасьці такога ў рамках прадстаўленьня ў ААН справаздачы ў Камітэт супраць катаваньняў.

Прадстаўнік ЛГБТ сеткі прадставіў справаздачу аб сытуацыі дзвюх ЛГБТ-арганізацыяў, якія таксама падвергліся судоваму перасьледу, і распавёў адносна прасоўваньня дыскрымінацыйнага закона, які забараняе “прапаганду гомасэксуалізму”. Супрацоўнік асацыяцыі «Агара» падвёў вынікі перасьледу НДА ў РФ і падтрымаў калегаў у патрабаваньні да ААН адэкватна адрэагаваць на тое, што адбываецца ў сьвятле хуткага і негатыўнага разьвіцьця сытуацыі, каб пазьбегнуць паўтарэньня беларускага сцэнара, калі да меркаваньня ААН ужо даўно і адкрыта не прыслухоўваюцца.

Брыфінг выклікаў значную цікавасьць, прысутныя на ім прадстаўнікі дэлегацыяў краінаў-удзельніцаў ААН змаглі задаць пытаньні й пацьвердзіць сваю гатоўнасьць прыцягваць увагу ААН да ўзьнятых пытаньняў.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

2 thoughts on “У ААН узьнялі пытаньне пра невыкананьне Беларусьсю й Расеяй рашэньняў гэтай аўтарытэтнай арганізацыі”

  1. Савет па правах чалавека ААН (UNHRC) — міжурадавы орган у сістэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый , галоўнай мэтай якога з’яўляецца разгляд выпадкаў парушэння правоў чалавека і вынясенне адпаведных рэкамендацый.

  2. 5 чэрвеня ў рамках 23-й сесіі Рады па правах чалавека ААН Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) пры падтрымцы Human Rights Watch правяла брыфінг па невыкананні Беларуссю і Расіяй рашэнняў ААН.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>