
Алена Танкачова і Уладзімер Лабковіч у Эўрапарлямэнце (Брусэль, 19 чэрвеня 2013 )г..
19 чэрвеня ў Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі ў рамках паседжаньня падкамітэту па правах чалавека Эўрапейскага Парлямэнту прайшло абмеркаваньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама праэкту рэкамэндацыяў па палітыцы Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да Беларусі, падрыхтаванага Юстасам Палецкісам.
У рамках дыскусыі выступіў сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзімер Лабковіч, які адзначыў, што сытуацыя з правамі чалавека пагаршаецца, зьвярнуў увагу на сыстэмны ды сыстэматычны крызіс з правамі чалавека ў Беларусі.
Была зьвернута ўвага на становішча палітычных зьняволеных, свабоды СМІ, судовай сыстэмы, магчымасьці рэалізацыі грамадзянскіх і палітычных правоў, а таксама на практыку вынясеньня сьмяротных прысудаў.
Таксама была зьвернута ўвага на памылковыя высновы, зробленыя Юстасам Палецкісам ў праэкце ягонага дакладу, пра нібыта паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека, і важнасьць наяўнасьці ў парадку дня адносінаў зь Беларусьсю патрабаваньняў аб сыстэмных зьменах у галіне правоў чалавека.
Таксама выступіла кіраўнік Цэнтру праўнай трансфармацыі Алена Танкачова, якая зьвярнула ўвагу на важнасьць узаемадзеяньня ЭЗ зь міжнароднымі інстытутамі ААН, у першую чаргу з спэцыяльным дакладчыкам па Беларусі сп. Харашці, а таксама тэматычнымі дакладчыкамі ААН.
Алена Танкачова выказалася за тое, каб у ацэнках сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ўлічваўся даклад спэцыяльнага дакладчыка ды рэзалюцыі Рады ААН па правах чалавека.
Выступаючы з камэнтарамі, прадстаўнік службы зьнешніх адносінаў ЭЗ спадар Рэйнхольд Брэндэр выказаўся за тое, каб любыя станоўчыя зьмены ў стасунках ЭЗ і Беларусі былі магчымыя ў выпадку ня толькі вызваленьня палітычных зьняволеных, але й сыстэматычных зьменаў у галіне правоў чалавека.
Паводле spring96.org
– У адрозненні ад іншых краін, мы, грамадзяне Беларусі, пазбаўленыя магчымасці скардзіцца напраўст у Еўрапейскі суд па правах чалавека. Таму, канешне, трэба выкарыстоўваць гэтую магчымасць, каб даводзіць да міжнароднай супольнасці пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне. Канешне, урад Беларусі адмаўляецца выконваць тыя рашэнні, якія ўжо прынятыя з боку камітэта ААН, і ў якіх устаноўлены тыя ці іншыя парушэнні правоў беларускіх грамадзян. Але мы, праваабаронцы, лічым, што гэтага не павінна быць.