2013 24/06

Намесьнік міністра замежных справаў Валянцін Рыбакоў адрэагаваў на зварот групы грамадзянаў, у дачыненьні да якіх Камітэт па правах чалавека ўсталяваў парушэньне правоў, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Усе прэтэнзыі беларусаў пра ігнараваньне ўладамі міжнародных дамоваў краіны і ўстаноўленых парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў чыноўнік ад зьнешнепалітычнай установы лічыць неабгрунтаванымі.

Нагадаем, нядаўна група неабыякавых грамадзянаў ня толькі заявілі аб стварэньні рэспубліканскай арганізацыі, якая абвесьціла садзейнічаньне выкананьню на тэрыторыі Беларусі рашэньняў Камітэту па правах чалавека, але й патрабавала ад дзяржавы выкананьне міжнародных абавязальніцтваў. На адрас заснавальнікаў арганізацыі, Леаніда Судаленкі і Васіля Палякова, намесьнік міністра паведамляе аб разглядзе калектыўнага звароту грамадзянаў, «у дачыненьні да якіх КПЧ нібыта ўстаноўлены парушэньні правоў». «Беларускі бок своечасова інфармаваў КПЧ аб невычарпаньні беларускімі грамадзянамі ўсіх даступных нутраных сродкаў праўнай абароны пры падачы скаргаў, тым ня менш, у КПЧ выносілі рашэньні. У сувязі з гэтым беларускі бок лічыць абвінавачаньні групы грамадзянаў аб нібыта «ігнараваньні» рашэньняў КПЧ неабгрунтаванымі», – падпісаўся Валянцін Рыбакоў.

Камэнтуючы меркаваньне чыноўніка, праваабаронца Леанід Судаленка адзначае, што па сутнасьці той абвінавачвае Камітэт па правах чалавека ў парушэньні ўласных рэглямэнтаў і сьвядома замоўчвае аб шэрагу справаў, у якіх былі вычарпаныя ўсе даступныя нутраныя сродкі праўнай абароны, уключаючы падачу наглядных скаргаў у Вярхоўны суд і да Генэральнага пракурора.

«Што тычыцца тых разгледжаных Камітэтам па правах чалавека справаў, дзе грамадзяне не зьвярталіся, напрыклад, са скаргаю да пракурора альбо ў прэзыдэнцкую адміністрацыю, заяўляю, што такія інстанцыі не адказваюць міжнароднаму крытэру эфэктыўнасьці»
, – працягвае юрыст.

«Пазыцыя МІДаўскага чыноўніка аб эфэктыўнасьці наглядных скаргаў у Беларусі не вытрымлівае ніякай крытыкі. Улада сама ў гэтым пытаньні паставіла кропку. Нядаўна ў краіне прывялі ў выкананьне сьмяротны прысуд у дачыненьні да грамадзяніна, наглядная скарга якога знаходзілася на разглядзе ў Вярхоўным судзе»
, – падвёў рысу ў гэтым пытаньні праваабаронца.

Леанід Судаленка адзначае, што беларускія чыноўнікі шукаюць дробныя прыназоўнікі для таго, каб хоць неяк апраўдаць сваю пазыцыю па невыкананьні міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека, заяўляючы, напрыклад, аб падвойных стандартах, палітычнай ангажаванасьці альбо парушэньні міжнароднай інстанцыяй сваіх нутраных правілаў.

ДАДАТАК: Адказ з МЗС Беларусі ад нам. міністра В.Б. Рыбакова

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

3 thoughts on “Адказ намесьніка міністра замежным справаў праваабаронцам …”

  1. У 1993 г. ў мэтах каардынацыі і ўзамацнення ролі ААН у дзейнасці па забяспячэнні правоў чалавека была ўтворана пасада Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека .

  2. gold price says:

    Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека для моладзі Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2013 год.

  3. Што тычыцца Еўропы і выканання рашэнняў Еўрапейскага суду, то … першапачаткова еўрапейскі механізм уключаў тры арганізацыі, якія неслі адказнасць за забеспячэнне выканання абавязацельстваў, прынятых на сябе дзяржавамі – удзельнікамі Канвенцыі: Еўрапейскую Камісію па правах чалавека, Еўрапейскі Суд па правах чалавека і Камітэт міністраў Савета Еўропы.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>