2013 18/06

Віктар Сырыца, Віктар Мезяк і Сяргей Гоўша, Баранавічы

Праваабаронцы і грамадзкія актывісты з Баранавічаў Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк 18 чэрвеня атрымалі ліст зь Міністэрства замежных справаў Беларусі за подпісам намесьніка міністра Валянціна Рыбакова на свой зварот аб прадастаўленні інфармацыі аб прынятых РБ захадах дзеля выкананьня рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН, прынятага па іхнае скарзе. Зварот быў накіраваны ў МЗС 7 чэрвеня і датычыўся рашэньня Камітэту ААН ад 27 ліпеня 2012 году.

Скарга актывістаў датычылася забароны на правядзеньне ў Баранавічах мітынгу “За свабодную, незалежную і квітнеючую Беларусь” 10 верасьня 2006 году на той падставе, што сустрэча на аналягічную тэму ўжо адбылася ў памяшканьні гарвыканкаму 15 сакавіка 2006 году. Усе скаргі актывістаў па гэтай справе былі адхіленыя судамі РБ, таму яны зьвярнуліся ў КПЧ ААН, які прызнаў, што Беларусь парушыла правы сваіх грамадзянаў і рэкамэндаваў перагледзець нацыянальнае заканадаўства й практыку ягонага прымяненьня дзеля забесьпячэньня яго патрабаваньням арт. 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У сваім адказе намесьнік міністра Валянцін Рыбакоў паведаміў, што міністэрства разгледзела зварот Сяргея Гоўшы, Віктара Сырыцы і Віктара Мезяка і адзначыў, што Меркаваньні Камітэту носяць рэкамэндацыйны характар, а п.12 Меркаваньняў КПЧ 1790/2008 ад 27.06.2012г. перавышае ягоныя паўнамоцтвы. Таму, маўляў, аніякай інфармацыі вы не атрымаеце, а калі не згодныя з такім адказам, то зноў зьвяртайцеся ў судовыя ворганы.

Паводле spring96.org

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>