2013 28/06

Алесь Бяляцкі (Фота Юлі Дарашкевіч)

Больш за 30 няўрадавых арганізацыяў Польшчы вылучылі Алеся Бяляцкага на прэмію Вацлава Гавэла ў галіне абароны правоў чалавека. З такой ініцыятываю выступіў польскі фонд Стэфана Баторыя.

Узнагарода Вацлава Гавэла ў галіне абароны правоў чалавека прысуджаецца адзін раз на год Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы (ПАРЭ) у супрацы зь Бібліятэкаю Вацлава Гавэла і фондам «Charta 77». Прэмія мае падкрэсьліць выключную дзейнасьць дзеячаў грамадзянскай супольнасьці, якія працуюць у сфэры абароны правоў чалавека ў Эўропе і за ейнымі межамі.

Упершыню абвесьцілі пра прэмію сёлета 25 сакавіка ў Празе падчас цырымоніі падпісаньня дакумэнтаў аб супрацы паміж прэзідэнтам ПАРЭ Жанам-Клёдам Міннёнам (Jean-Claude Mignon), дырэктаркаю Бібліятэкі Вацлава Гавэла Мартаю Смолікавай (Marta Smolíková) і старшынём кіроўнага камітэту фонду «Charta 77» Францішкам Янохам (František Janocha). На цырымоніі прысутнічаў таксама міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг (Karel Schwarzenberg).

Прэмія Вацлава Гавэла ў галіне абароны правоў чалавека замяніла створаную ў 2007 годзе ўзнагароду за намаганьні ў прасоўваньні правоў чалавека, якая прысуджалася Парлмэнцкай асамблеяй Рады Эўропы кожныя два гады: у 2009 годзе ёй уганаравалі брытанскую арганізацыю «Human Rights Watch», а ў 2011 годзе – расейскі Камітэт супраць катаваньняў.

Тэрмін выстаўленьня кандыдатураў заканчваецца

Намінаваць на прэстыжную прэмію могуць асобы альбо няўрадавыя арганізацыі, якія працуюць у сфэры абароны правоў чалавека. Заяўкі з рэкамэндацыямі прынамсі пяці няўрадавых арганізацыяў мусяць быць скіраваныя генэральнаму сакратару Парлямэнцкай асамблеі да 30 чэрвеня.

Імя пераможцы абвесьцяць у канцы верасьня. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 30 верасьня ў Стразбуры на адкрыцьці восеньскай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Ляўрэат атрымае дыплём, статуэтку й 60 000 еўраў.

Высілкі палітвязьня дзеля абароны правоў чалавека – заўважаныя

Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, асуджанага ўладамі на 4,5 года турмы, вылучыў сёлета на Нобэлеўскую прэмію міру нарвэскі дэпутат Ян Санэр (Jan Saner).

За апошні год Алеся Бяляцкага, які застаецца ў турме, шматкроць уганаравалі за барацьбу за справядлівасьць і правы чалавека, у тым ліку ўзнагародаю імя Пэтры Келі (Petra Kelly) і ўзнагародаю Леха Валэнсы (Lech Wałęsa). Кіраўнік «Вясны» ўвайшоў таксама ў лік ляўрэятаў прэміі парталу «Хартыя’97» за выбітныя дасягненьні ў галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.

Вацлаў Гавэл (Фота Алеся Лапіцкага, фота з партрэта)

Вацлаў Гавэл (Фота Алеся Лапіцкага, фота з партрэту)

Паводле Lićviny-INFA (Belsat.eu)

One thought on “Алеся Бяляцкага намінавалі на прэмію Вацлава Гавэла ў галіне абароны правоў чалавека”

  1. Узнагарода Вацлава Гавэла ў галіне абароны правоў чалавека прысуджаецца адзін раз на год Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы (ПАРЕ) у супрацы з Бібліятэкаю Вацлава Гавэла і фондам «Charta 77». Прэмія мае падкрэсліць выключную дзейнасць дзеячаў грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у сферы абароны правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>