2013 06/07

FIDH выказвае занепакоенасьць з нагоды прысуду, вынесенага ў дачыненьні да 23-гадовага моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, які 1 ліпеня 2013 году быў прысуджаны на 1,5 года пазбаўленьня волі за спробу “устанаўленьня супрацоўніцтва х спэцслужбамі замежнай дзяржавы” (артыкул 14, частка 1 і артыкул 356.1 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

З самага пачатку гэтая справа суправаджалася некалькімі трывожнымі ды нават незаконнымі элемэнтамі, у тым ліку адсутнасьцю празрыстасьці ў дачыненьні да метадаў рассьледваньня, парушэньнем права сп. Гайдукова на абарону (шляхам абмежаваньня ягоных сустрэчаў з адвакатам), неапраўданым перакваліфікаваньнем абвінавачваньня супраць сп. Гайдукова напярэдадні судовага разьбіральніцтва, а таксама заангажаванасьцю КДБ у дадзены працэс.

Злачынства, у зьдзяйсьненьні якога абвінавачваўся Андрэй Гайдукоў, не адносіцца да катэгорыі грамадзка небясьпечных; аднак зь лістапада 2012 году ён быў пазбаўлены волі ў адпаведнасьці з артыкулам 356 (“здрада дзяржаве ў форме шпіянажу”), нягледзячы на тое, што гэтае абвінавачаньне было пазьней зьнятае.

Новыя абвінавачваньні не апраўдваюць правядзеньне суда за зачыненымі дзьвярыма.

У сувязі з працэсуальнымі парушэньнямі ды палітычна матываваным характарам ​​судовага працэсу, FIDH просіць перагледзець прысуд у адпаведнасьці з законам, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі нормамі, якія тычацца права на абарону і на справядлівае й празрыстае судовае разьбіральніцтва.

Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>