2013 03/07

Праваабаронца Леанід Судаленка сустрэўся з маці асуджанага да вышэйшай меры пакараньня гомельчука Аляксандра Грунова. Абмяркоўвалася пытаньне вычарпаньня ўсіх эфэктыўных сродкаў праўнай абароны ў краіне для падачы індывідуальнае скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сустрэча адбылася ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”.

– Мы не даем ацэнак крымінальнаму злачынству, якім бы яно па сваёй жорсткасьці ні было. Мы выступаем супраць сьмяротнага пакараньня й далучэньне нашай краіны да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў. У ходзе сустрэчы з маці сьмяротніка, Вольгай Груновай, дасягнутая дамоўленасьць аб падачы скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН, – заявіў Судаленка.

На дадзены момант Беларусь засталася адзінай краінай у Эўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды. Пасьля адмены сьмяротнага пакараньня Узбэкістанам з 2008 году нашая краіна засталася апошняй з дзяржаваў на постсавецкай прасторы, якая ўжывае дадзены від пакараньня.

Паводле gomelspring.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*