2013 10/07

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Сivil Rights Defenders праводзіць акцыю “Дашліце паведамленьне Алесю Бяляцкаму да 12 ліпеня”.

Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончай арганізацыі “Вясна”, утрымліваецца ў турме з 4 жніўня 2011 года. У лістападзе 2011 года ён быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Прысуд без сумневу зьвязаны з праваабарончай дзейнасьцю Алеся Бяляцкага ў Беларусі.

Паведамленьне са зьнешняга сьвету шмат значыць для праваабаронцы. Дашліце ліст падтрымкі Алесю – пакажыце, што вы неабыякавыя і дапамажыце яму ня падаць духам!

Падпішыце гэтую пэтыцыю да 12 ліпеня, каб дадаць сваё імя ў лісьце. Civil Rights Defenders дашлюць гэтую пэтыцыю яму поштай у канцы ліпеня.

Камэнтар Алеся Бяляцкага адносна падобнай увагі і паказвае ягоны добры й сьціплы характар:

“Такая міжнародная падтрымка бянтэжыць мяне, я думаю, што я гэтага не заслугоўваю. Адзінае, што мяне супакойвае – тое, што гэтыя людзі не проста падтрымліваюць асабіста мяне, але выказваюць свой пратэст супраць сістэматычных парушэнняў правоў чалавека. Гэта простае і яснае пасланне да ўсіх беларусаў”.

Алесь Бяляцкі быў двойчы намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру, ягоныя мужныя й пасьлядоўныя дзеяньні ў галіне правоў чалавека былі адзначаныя шматлікімі міжнароднымі ўзнагародамі.

Паводле spring96.org

Цэтлікі: , ,

One thought on “Сivil Rights Defenders: Дашліце паведамленьне Алесю Бяляцкаму!”

  1. Silver Price says:

    Можа і не да месца, але … «Ізноў пра снежань 2010 г., пасля выбараў беларускага прэзідэнта. Вакол ператрусы, арышты, 600 затрыманых у першую ноч … Карацей, усе справы снежня. А ў мяне размова з даволі дзіўным чалавекам. Яго завуць Андрэй Юраў . Ён праваабаронца. Прыехаў з Расіі, карыстаючыся тым, што мяжа адкрыта. У яго пацёрты чырвоны швэдар (праваабаронцы наогул часта выглядаюць … эммм … сціпла). І ён пераконвае мяне ў кафэ ў цэнтры праспекта, што вось проста цяпер трэба прывезці ў краіну шмат міжнародных назіральнікаў, каб хоць неяк супрацьстаяць. І што нават калі іх будуць высылаць з краіны, на месца кожнага высланага будуць прыязджаць двое. Такі вось сіметрычны адказ.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>