2013 11/07


Былы старшыня незалежнай прафсаюзнай суполкі мікашэвіцкага “Граніту” Андрэй Стрыжак зарэгістраваў скаргу ў Камітэце па правах чалавека ААН пасьля года судоў і цяжбаў.

Нагодай для падачы скаргі ў ААН для каардынатара моладзевай сеткі Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) сталася адмова ўладаў у правядзеньні пікету, – кажа Андрэй Стрыжак:

Год таму, 3 ліпеня, я падаў заяву на правядзеньне пікету, які быў скіраваны на прыцягненьне ўвагі да сытуацыі на «Граніце».
Працоўным тады не давалі магчымасьці зрабіць незалежны прафсаюз. Рэчыцкі райвыканкам адмовіў мне ў праве правядзеньня такога пікету. Я прайшоў усе нутраныя эфэктыўныя сродкі праўнай абароны і выйшаў на міжнародны ўзровень – падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
.

Па словах Андрэя Стрыжака, 18 чэрвеня ягоная справа была зарэгістраваная ў Камітэце па правах чалавека ААН. Ён атрымаў адмысловы ліст, а пакет дакумэнтаў, сабраных за год цяжбаў у Беларусі, быў адпраўлены адпаведным дзяржаўным органам. Цяпер яны абавязаныя на працягу паўгода адрэагаваць на зварот.

Паводле Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота: Сяргея Балая

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>