2013 21/07

Новая пастанова Жодзінскага выканкаму ад 27 ліпеня 2012 году за №1020 “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе Жодзіне” на практыцы, як і чакалася, толькі перашкаджае ў рэалізацыі гараджанамі сваіх неад’емных канстытуцыйных правоў на публічнае выказваньне ўласных меркаваньняў і мірныя сходы.

Пятым пунктам рашэньня выканаўчага камітэту (гл. фота) прадугледжаны новы парадак падачы заявак на пікетаваньне, які супярэчыць патрабаваньням дзейснага Закона. У адпаведнасьці з новым палажэньнем арганізатары да заяўкі ў выканкам павінны прыкладаць дадаткова і копіі дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі.

Усё б было яшчэ цярпіма, але ні кіраўніцтва Жодзінскага ГАЎС, ні ЖКГ, ні Гарадзкой Лякарні на запыты заяўнікоў ня здолелі прадставіць патрабуемые выканкамам дакумэнты (гл. фота адказаў з ЖКГ, ГАЎС, ГТМА). У прыватнасьці, у непасрэднай размове Аляксея Лапіцкага на прыёме ў намесьніка начальніка Жодзінскага ГАЎС 19 ліпеня, начальнік МГБ Сяргей Сявец адзначыў, што яны ня маюць практыкі заключэньня дамоваў з грамадзянамі, якія заяўляюць правядзеньне мірных сходаў у горадзе і, што ў адпаведнасьці з заканадаўствам, заяўка без аніякіх дамоваў зь пісьмовай гарантыяй арганізатараў падаецца для разгляду наўпрост у гарвыканкам.

Такім чынам, сёлета 19.07.2013 году праваабронцы, сябры ПЦ “Вясна” Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая зноў падалі заяўку на правядзеньне з 18-00 да 19-30 04 жніўня ў Жодзіне, на дазволенай афіцыйна для падобных мерапрыемстваў канцэртнай пляцоўкі ля “Гарадзкога парку культуры і адпачынку”, пікету салідарнасьці з асуджаным на 4,5 гады пазбаўленьня волі кіраўніком арганізацыі, вядомым праваабаронцам Алесем Бяляцкім, а таксама ў падтрымку іншых палітвязьняў краіны. У адрозьненьні ад мінулагодняй, сёлетняя заяўка на пікетаваньне ўтрымлівае дакумэнты перапіскі з ЖКГ, ГАЎС і мэдыкамі (7 аркушоў новых дадаткаў), але да якой не далучана аніводная з патрабуемых уладамі дамоваў.

Ці ведае само кіраўніцтва выканкаму, што за “парадак” яно прапанавала грамадзянам і адпаведным установам, калі ў выніку атрымаўся яшчэ большы беспрадак? Ці ведае сам старшыня Жодзінскага выканкаму Міхал Амельянчук, якім чынам ягоны намесьнік па ідэалёгіі Юры Шары, будзе кантраляваць выкананьне дадзенай пастановы, калі апошняя пераўтварылася для ўсіх дзейсных суб’ектаў права ў невырашальны адміністрацыйны рэбус?

А можа пра гэта, у адрозьненьні ад кіраўніцтва гораду і тутэйшых судзьдзяў, даўно даведаліся, толькі нікому не расказваюць пра гэта, жодзінскія вароны … ці галкі? Па тым, як яны сябе паводзілі, назіраючы за папяровай бегатнёю заяўнікоў па гарадзкім інстанцыям 19.07, можна выказаць здагадку, што нават калі б яны штосьці й даведаліся, то ніколі нікому не расказалі – паводзіны вельмі падобныя на “шуры-муры” у асяродку клеркаў зь ідэалягічна-юрыдычнага адзьдзелу Жодзінскага гарвыканкаму (адносна гарантыяў рэалізацыі канстытуцыйнага права на мірныя сходы грамадзянаў)…

Жодзінскі выканкам абнавіў прыфасадны дызайн новай дошкай гонару ...










Паводле
Алесь ЛЕТА, Радыё Рацыя і licviny.info
Фота Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , ,

3 thoughts on “У Жодзіне замоўлены пікет салідарнасьці з палітвязьнямі і Алесем Бяляцкім (фота, дакумэнты)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>