Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту, Нямеччыны й Швайцарыі выступілі з сумеснай заяваю пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, у якой заклікалі беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзьняволеных. Таксама яны патрабуюць увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Заява прынята напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і праваабарончым рухам Беларусі, які адзначаецца 4 жніўня. Ініцыятарам дакумэнту выступілі Марак Мігальскі й швайцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя.
Дэпутаты адзначаюць, што больш за 40 беларускіх грамадзянаў былі абмежаваныя ў правах і грамадзянскіх свабодах у выніку палітычна матываваных судовых працэсаў у 2011-2012 гадах.
Паводле Беларускае Радыё Рацыя