2013 04/08

4-га жніўня спаўняецца два гады з моманту арышту Алеся Бяляцкага – віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага беларускімі ўладамі Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Да гэтай даты прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Алесь Бяляцкі затрыманы ў Менску 4-га жніўня 2011 году. У лістападзе таго ж году суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Падставай для крымінальнага перасьледу стала наяўнасьць у Алеся Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі зь якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасьці. Суд не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс дзяржаве Алесь Бяляцкі, была цалкам пагашаная за кошт ахвяраваньняў грамадзянаў.

Праваабаронца адбывае пакараньне ў Бабруйску. Ён прызнаны вязьнем сумленьня.

Паводле Беларускае Радыё Рацыя

Фота gazetaby.com

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>