Не забірай жыцьцё!
2013 05/08

Акцыі салідарнасьці са зьняволеным праваабаронцам Алесем Бяляцкім ды іншымі палітвязьнямі Беларусі працягваліся 04 і 05 жніўня па ўсёй Беларусі.

Інфармацыйныя акцыі, а таксама мерапрыемствы па распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі 4 жніўня прайшлі ў Жодзіне, Баранавічах, Гародні, Бярозе, Наваполацку, Гомлі ды Магілеве … У Віцебску Павал Левінаў правёў дазволены ўладамі 1-хвілінны пікет (!). У гэты дзень затрыманьне адбылося толькі ў Магілёве (пасьля акцыі была затрыманая актывістка Дзіяна Якаўлева – без наступстваў).

На наступны дзень 05 жніўня была праведзена акцыя ў Берасьці й Менску. Таксама ёсьць паведамленьне пра правядзеньне акцыі ў Рэчыцы ды Мазыры. Пасьля распаўсюду інфапрадукцыі ля ЦУМу супрацоўнікам міліцыі ў цывільным былі затрыманыя Тацяна Равяка і Уладзь Лабковіч. У гэты ж дзень для выпраўленьня памылак у пратаколе іх адпусьцілі да новага судовага разьбіральніцтва.

6 жніўня ў Савецкім судзе Менску пасьля разгляду адміністратыўнай справы сяброў праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяны Равякі і Ўладзімера Лабковіча пакаралі штрафам на 30 базавых велічыняў, што складае 3 мільёны рублёў.

Жодзіна (фотарэпартаж)

У Жодзіне 04 жніўня акцыі працягваліся з 17-00 да паловы на 22-00 і адбываліся рознымі групамі і ў розных фарматах. На гэты раз тут у іх разам паўдзельнічала каля дзесяці чалавек. Агулам па краіне Вясноўцамі было раздадзена , каля 3 тыс. паасобнікаў інфармацыйных матэрыялаў адносна зьняволеньня вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Актывісты грамадзянскай супольнасьці ды ПЦ “Вясна” выйшлі ў горад ў чорна-белых цішотках з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” Яны езьдзілі на роварах і гулялі па вуліцах пешшу, раздавалі жодзінцам інфармацыйныя матэрыялы пра зьняволенага праваабаронцу, размаўлялі зь людзьмі, якія задавалі пытаньні, а таксама фатаграфаваліся…

Людзі ў абсалютна пераважнай большасьці з разуменьнем і спачуваньнем успрымалі інфармацыю, некаторыя выказвалі аптымізм на хуткае вызваленьне праваабаронцы. Іншыя – скрайне нэгатыўна казалі пра становішча ў краіне, пра неэфэктыўнасьць судовай сыстэмы, розначытаньні ў законах, рэпрэсыўна-карны апарат, створаны рэжымам у Беларусі.

У горадзе не назіралася мінулагодняй павышанай актыўнасьці міліцыі. Звычайныя нарады патрулявалі тэрыторыю вакол гарадзкога парку. Аніякіх затрыманьняў і перашкодаў не адбылося.

Фатаграфаваньнем ля часткі вялізнага чорна-белага надпісу, зробленага заўзятарамі Жодзінскага “Тарпэда” ўздоўж чыгункі Жодзіна-Паўднёвага “Чорна-белы гонар…”, завершылі асноўную частку дня салідарнасьці з палітзьняволенымі Беларусі і Алесем Бяляцкім праваабаронцы Жодзіна. Пасажыры электрацыяў Менск-Ворша (а 20-00) і Барысаў-Менск (крыху пазьней) маглі бачыць людзей у чорна-белых цішотках з надпісам “свабоду Алесю Бяляцкаму!” насупраць вялікага чорна-белага надпісу па-беларуску.




















Алесь ЛЕТА, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Алеся Лапіцкага

Баранавічы (фота)

Жыхары Баранавічаў і раёна змаглі атрымаць адмысловыя паштоўкі з выявай Алеся Бяляцкага і тэкстам пра сытуацыю са зьняволеным лідарам Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Гародня (фота)

Паводле атрыманай праваабаронцамі інфармацыі, ў Гродна 4 жніўня служба міліцыі, асабліва ў раёне Каложскага парку, дзе планаваўся пікет, была асабліва пільнай.

Бяроза (фота)

Акцыя па раздачы інфаматэрыялаў на рынку прайшла без інцыдэнтаў.


 

 

 

 

Наваполацак (фота)

Віцебск (фота)

Гомель (фота)

Магілёў (фота)

Берасьце (фота)


Нагадаем, 04 жніўня 2013 году спаўняецца роўна два гады з моманту арышту Алеся Бяляцкага – віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, кіраўніка Праваабарончага цэнтру «Вясна». Да гэтай даты прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. Заяўкі на правядзеньне 4 жніўня пікетаў салідарнасьці з палітвязьнямі былі пададзеныя ў многіх гарадах Беларусі, але ўсюды ўлады забаранілі масавыя мерапрыемствы.

Напярэдадні Дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека ў чарговы раз заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць віцэ-прэзыдэнта арганізацыі Алеся Бяляцкага. З такім жа патрабаваньнем выступілі спэцдакладчык па Беларусі Рады па правах чалавека ААН Міклаш Харашці ды афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Мары Харфпо.

2 жніўня пятнаццаць дэпутатаў – Эўрапарлямэнту, Нямеччыны й Швайцарыі – выступілі з сумеснай заявай аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у якім заклікалі беларускія ўлады «неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў, а таксама ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне». Дэпутаты заклікаюць усе дзяржавы ЭЗ і эўрапейскіх палітыкаў адмовіцца ад супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі да той пары, пакуль іх патрабаваньні адносна правоў чалавека застаюцца нявыкананымі.

Менск (фота)




 

 

 

Мазыр (фота)


Рэчыца (фота)

Інфармацыя абнаўляецца: дадаюцца спасылкі і фота.

Паводле licviny.info,
racyja.com, spring96.org, svaboda.org
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыі салідарнасьці з Алесем Бяляцкім (фота, абнаўляецца)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>