Алесь – гэта кожны з нас. Гэта – мы! Мы – усе Алесь!
Акцыі салідарнасьці – наш невялікі ўнёсак у барацьбу з рэпрэсыўна-каманднай сыстэмаю, якую навязала народу Беларусі праўладная намэнклятура часоў застою і ейны нязьменны правадыр.
Свабоду Алесю Бяляцкаму!
Свабоду палітзьняволеным у Беларусі!
У салідарнай падтрымцы, ад сэрца да сэрца, з рук у рукі мы здольныя перадаць частачку нашай любові й клопату тым, хто ахвярна змагаецца за нашае права “людзьмі звацца”, за нашу свабоду і наш чалавечы гонар, за вольную эўрапейскую будучыню для Беларусі.
Разам – мы народ! Мы – сіла!
І толькі разам, зь любоўю, мы здольныя рабіць сапраўды немагчымае …
Будзьма разам!
І … – ПЕРАМОЖАМ!
Алесь ЛЕТА
Фота з акцыяў 04 жніўня 2013 году … ад Алеся Лапіцкага
Licviny-INFA
Цэтлікі: акцыі салідарнасьці, Дзень беларускай салідарнасьці, Свабоду Алесю Бяляцкаму!