2013 09/08

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу кіраўніка Жлобінскага раённага адзьдзяленьня партыі левых “Справядлівы сьвет” Валерыя Рыбчанкі на ягоны незаконны арышт у ліпені 2011 году.

Скарга датычылася затрыманьня актывіста падчас раздачы інфармацыйных матэрыялаў 3 ліпеня 2011 году, пасьля чаго рашэньнем Жлобінскага раённага суду яму прысудзілі 15 сутак арышту.

– Я прайшоў усе інстанцыі ў Беларусі, а таму вырашыў далей зьвяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН, – кажа Валер Рыбчанка.

Скарга й камэнтар да яе былі адасланыя ў сакавіку 2012 і студзені 2013 гг., але толькі зараз Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў іх пад нумарамі 2266/2013.

Раней Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў адну з скаргаў сябраў партыі левых “Справядлівы сьвет” са Жлобіна на забарону правядленьня пікетаў у 2012 годзе мясцовым райвыканкамам. Яшчэ адну, якая датычылася фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года і звароту актывістаў ў розныя інстанцыі з гэтай нагоды, у Камітэце папрасілі пракамэнтаваць больш падрабязна.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет по правам человека ООН зарегистрировал жалобу Валерия Рыбченко

Комитет по правам человека ООН зарегистрировал жалобу главы Жлобинского районного отделения партии левых “Справедливый мир” Валерия Рыбченко на его незаконный арест в июле 2011 года.

Жалоба была относительно задержания активиста во время раздачи информационных материалов 3 июля 2011 года, после чего решением Жлобинского районного суда ему присудили 15 суток ареста.

– Я прошёл все инстанции в Беларуси, а потому решил дальше обращаться в Комитет по правам человека ООН, – говорит Валерий Рыбченко .

Жалоба и комментарий к ней были отправлены в марте 2012 и в январе 2013, но только сейчас Комитет по правам человека ООН зарегистрировал их под номерами 2266/2013.

Ранее Комитет по правам человека ООН зарегистрировал одну из жалоб членов партии левых “Справедливый мир” из Жлобина на запрет проведения пикетов в 2012 году местным райисполкомом. Ещё одну, которая касалась фальсификаций президентских выборов 2010 года и обращения активистов в различные инстанции по этому поводу, в Комитете попросили прокомментировать более подробно.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў
Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>