Не забірай жыцьцё!
2013 12/08

11 жніўня праваабаронцы Жодзіна адправілі першыя паштоўкі да Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў.

11 жніўня пасьля палудня ля галоўнага паштовага адзьдзяленьня Жодзіна шматлікія жодзінцы маглі назіраць як Аляксей Лапіцкі, апрануты ў чорна-белую цішотку з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” падпісваў і адпраўляў па прызначэньні шматлікія паштоўкі са зваротамі да палітвязьняў.

Адпраўляемыя паштоўкі былі падпісаныя рознымі актывістамі лякальнай грамадзянскай супольнасьці і “Вясны” ў Жодзіне падчас праведзенага тут 3 жніўня абмеркаваньня сытуацыі з чарговай забаронаю Жодзінскім выканкамам пікета салідарнасьці з Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязьнямі. На той час, напярэдадні дня салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі, дадзеная сытуацыя прымусіла тэрмінова шукаць выйсьце і рыхтавацца да альтэрнатыўных дзеяньняў ва ўмовах перашкодаў з боку ўладаў у рэалізацыі грамадзянамі сваіх неад’емных канстытуцыных правоў і свабодаў: права на мірныя сходы, публічнае выказваньне меркаваньняў і распаўсюд інфармацыі.

Сярод адпраўленай замоўнымі лістамі карэспандэнцыі (у асноўным да Алеся Бяляцкага) ёсьць таксама і звароты да Міколы Статкевіча з падтрымкай і віншаваньнямі з нагоды дня народзінаў. Заўважна, што многія жодзінцы сымпатызуюць гэтаму палітыку (былому кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 года), цяперашняму палітвязьню, які адзіны не падпісаў прашэньне пра памілаваньне і застаецца ў турме пакутаваць за Беларусь.

Жодзінскія актывісты лічаць, што гэты палітык, як і кіраўнік “Вясны”, праваабаронца Алесь Бяляцкі шмат у чым падобныя. Яны абодва безкампрамісна і годна рабілі сваю справу, шчыра даносілі сваю пазыцыю да грамадзкасьці. І перасьледуюцца яны (як і іншыя палітвязьні) дыктатарскім рэжымам у Беларусі абсалютна незаконна, зьяўляюцца вязьнямі сумленьня і павінны быць, нарэшце, неадкладна вызваленымі, узноўленымі ў правах і цалкам рэабілітаванымі…

Паводле Алесь Лета,
Licviny-INFA і Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Алеся Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>