2013 16/08

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу гарадзенскага актывіста Віталя Лапасава, якога ўлады пакаралі буйным адміністратыўным штрафам за ягоны ўдзел 27 кастрычніка мінулага году у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў вёсцы Якушоўка, Свіслацкага раёну, прысьвечанаму ўшанаваньню памяці ўдзельнікаў паўстаньня 1863 году.

Нагадаем, 27 кастрычніка 2012 году група грамадзянаў з удзелам спадара Віталя Лапасава прыехалі ў Свіслач, каб аддаць даніну памяці Віктару Каліноўскаму ў гонар 150-годзьдзя зь дня ягонай сьмерці. Пасьля гэтага група накіравалася ў вёску Якушоўка, дзе месьцілася сядзіба сям’і Каліноўскіх. Віталь Лапасаў трымаў у руках бела-чырвона-белы сьцяг, які паводле пастановы судзьдзі суду Свіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці Аляксандра Шыліна быў бязвыплатна канфіскаваны ва ўласнасьць дзяржавы, а самому актывісту быў прысуджаны штраф у памеры каля 350 даляраў ЗША.

– Я прайшоў усе інстанцыі ў Беларусі й не знайшоў тлумачэньня, чаму мне забаронена аддаць даніну памяці нацыянальнаму герою Беларусі, таму я вырашыў далей зьвяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН, – кажа актывіст.

Скарга была дасланая ў сьнежні 2012 году, зараз Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў яе пад нумарамі 2269/2013.

Варта адзначыць, што з нагоды адміністратыўных пакараньняў за ўдзел 27 кастрычніка мінулага году ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў вёсцы Якушоўка, Свіслацкага раёну былі пакараныя і іншыя ўдзельнікі гэтага мірнага сходу – Анатоль Валюк і Віктар Дзесяцік, якія таксама падалі індывідуальныя скаргі ў Камітэт. Скаргі ў міжнародную інстанцыю актывістам дапамагаў рыхтаваць гарадзенскі праваабаронца Алег Калінкоў, мэтадычную дапамогу аказваў Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

“Лапасов против Беларуси” № 2269/2013 – первая жалоба в КПЧ ООН с гродненской области

Комитет по правам человека ООН зарегистрировал жалобу гродненского активиста Виталия Лапасова, которого власти наказали крупным административным штрафом за его участие 27 октября прошлого года в несанкционированном массовом мероприятии в деревне Якушовка, Свислочского района, посвященного увековечиванию памяти участников восстания 1863 года.

Напомним, 27 октября 2012 года группа граждан с участием Виталия Лапасова приехали в Свислочь, чтобы отдать дань памяти Виктору Калиновскому в честь 150-летия со дня его смерти. После этого группа отправилась в деревню Якушовка, где находилась усадьба семьи Калиновских. Виталий Лапасов держал в руках бело-красно-белый флаг, который по постановлению судьи суда Свислочского района Гродненской области Александра Шилина был безвозмездно изъят в собственность государства, а самому активисту был присуждён штраф в размере около 350 долларов США.

– Я прошёл все инстанции в Беларуси и не нашёл объяснения, почему мне запрещено отдать дань памяти национальному герою Беларуси, поэтому я решил дальше обращаться в Комитет по правам человека ООН, – говорит активист.

Жалоба была отправлена ​​в декабре 2012 года, сейчас Комитет по правам человека ООН зарегистрировал её под номерами 2269/2013.

Стоит отметить, что по поводу административных наказаний за участие 27 октября прошлого года в несанкционированном массовом мероприятии в деревне Якушовка, Свислочского района были наказаны и другие участники этого мирного собрания – Анатолий Валюк и Виктор Десятик, которые также подали индивидуальные жалобы в Комитет. Жалобы в международную инстанцию ​​активистам помогал готовить гродненский правозащитник Олег Калинков, методическую помощь оказывал Гомельский Центр стратегической тяжбы.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on ““Лапасаў супраць Беларусі” №2269/2013 – першая скарга ў КПЧ ААН з гарадзенскай вобласьці”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>