2013 16/08

Сёньня грамадзкі актывіст з Гомелю Кастусь Жукоўскі ў пошуках судзьдзі, які здольны разгледзець ягоную справу на падставе Канстытуцыі ды Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах зьвярнуўся з скаргаю да старшыні Вярхоўнага Суду Валянціна Сукалы.

Калі і ў вышэйшай судовай інстанцыі рашэньне па справе будзе матываванае мясцовым рашэньнем аб парадку правядзеньня мірных сходоў у Гомелі, актывіст мае намер зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Нагадаем, 17 красавіка судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Жана Андрэйчык
адмовіла ў задавальненьні скаргі Кастуся Жукоўскага на адмоўнае рашэньне гарвыканкаму аб дазволе правесьці пікет. Актывіст з паплечнікамі плянаваў правесьці пікет «Гомельскі гарвыканкам! Прэч ад гісторыі» з мэтай прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да зьнішчэньня ўнікальнай драўлянай забудовы ў цэнтры Гомеля. Гарвыканкам не даў дазволу на правядзеньне пікету, спаслаўшыся на невыкананьне мясцовага рашэньня «Аб масавых мерапрыемствах у Гомелі»: не былі заключаны дамовы зь міліцыяй, камунальнымі службамі і «хуткай дапамогай».

Прадстаўніца гарвыканкаму Эльнура Бядуліна у судзе выказалася, што адмовілі ўлады ў пікеце правамоцна. Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду ў складзе судзьдзяў Васіля Белавусава, Аляксандра Хоміча і Еўдакіі Крупенкінай падтрымалі пазыцыю гарвыканкаму.

Выконваючы абавязкі старшыні Гомельскага абласнога суду Анатоль Тозік таксама адмовіўся разгледзець скаргу актывіста на падставе канстытуцыйных гарантыяў на свабоду правядзеньня мірных сходаў і свабоду выказваньня меркаваньня.

«Асабіста для мяне гэтая справа зьяўляецца сродкам збору інфармацыі, бо часы зьменяцца, і кожнаму прыйдзецца адказаць за свае дзеяньні, тым, хто выносіў прысуды, парушаў Канстытуцыю. Склалася такое ўражаньне, што ўсе ўсё ведаюць – аб чым ідзе размова, але робяць выгляд, што не разумеюць», – пракамэнтаваў сытуацыю Кастусь Жукоўскі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Константин Жуковский ищет судью, который способен рассмотреть его дело на основании Основного Закона

Сегодня активист из Гомеля Кастусь Жуковский в поисках судьи, который способен рассмотреть его дело на основании Конституции и Международного пакта о гражданских и политических правах обратился с жалобой к председателю Верховного Суда Валентину Сукало. Если и в высшей судебной инстанции решение по делу будет мотивировано местным решением о порядке проведения мирных собраний в Гомеле, активист намерен обратиться в Комитет по правам человека ООН.

Напомним, 17 апреля судья суда Центрального района Гомеля Жанна Андрейчик
отказала в удовлетворении жалобы Кастуся Жуковского на отрицательное решение горисполкома о разрешении провести пикет. Активист с соратниками планировал провести пикет «Гомельский горисполком! Прочь от истории» с целью привлечения внимания общественности к уничтожению уникальной деревянной застройки в центре Гомеля. Горисполком не дал разрешение на проведение пикета, сославшись на невыполнение местного решения «О массовых мероприятиях в Гомеле»: не были заключены договоры с милицией, коммунальными службами и «скорой помощью».

Представитель горисполкома Эльнура Бедулина в суде высказалась, что власти правомерно отказали в пикете. Судебная коллегия по гражданским делам Гомельского областного суда в составе судей Василия Белоусова, Александра Хомича и Евдокии Крупенкинай поддержали позицию горисполкома. Исполняющий обязанности председателя Гомельского областного суда Анатолий Тозик также отказался рассмотреть жалобу активиста на основании конституционных гарантий на свободу проведения мирных собраний и свободу выражения мнения.

«Лично для меня это дело является средством сбора информации, так как времена изменятся, и каждому придётся ответить за свои действия, тем, кто выносил приговоры, нарушал Конституцию. Сложилось такое впечатление, что все всё знают – о чём идет речь, но делают вид, что не понимают», – прокомментировал ситуацию Кастусь Жуковский.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота svaboda.org

One thought on “Кастусь Жукоўскі шукае судзьдзю, які здольны разгледзець ягоную справу на падставе Асноўнага Закону”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>