2013 17/08

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Зусім сьвежы прыклад – Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу гарадзенскага актывіста Віталя Лапасава. На першы погляд – шэраговая зьява. Ўжо некалькі дзясяткаў скаргаў беларусаў зарэгістраваныя й разгледжаныя ў КПЧ ААН. Аднак, варта адзначыць, што гэта першая падобная скарга з гарадзенскай вобласьці, і пададзеная яна пры мэтадычнай падтрымцы гомельскіх праваабаронцаў.

Падставаю для скаргі стала адміністратыўнае пакараньне актывістаў за ўдзел 27 кастрычніка мінулага году ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў вёсцы Якушоўка, Свіслацкага раёну, прысьвечаным ўшанаваньню памяці ўдзельнікаў паўстаньня 1863 году. Па факце правядзеньня адзначанага мерапрыемства былі пакараныя і іншыя ўдзельнікі гэтага мірнага сходу – Анатоль Валюк і Віктар Дзесяцік. Яны таксама падалі індывідуальныя скаргі ў Камітэт. Як раней паведамлялася, скаргі ў міжнародную інстанцыю актывістам дапамагаў рыхтаваць гарадзенскі праваабаронца Алег Калінкоў, а мэтадычную дапамогу аказваў Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы.

У гэтай сувязі варта адзначыць, што дадзены прыклад выдатна дэманструе ўзаемадзеяньне і салідарную падтрымку, якія разьвіваюцца сёньня паміж праваабаронцамі, юрыстамі і актывістамі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Так, напрыклад, як паказвае распачатая Камітэтам справа “Лапасаў супраць Беларусі”, Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы не абмяжоўвае сваю дзейнасьць выключна гэаграфічна-тэрытарыяльнымі межамі. Спэцыялісты, якія прайшлі навучаньне пры ДПЧ у Вільні па праграме “Прынясі міжнародныя стандарты права дадому”, сталі сапраўднымі экспэртамі ў галіне міжнародных стандартаў права правоў чалавека і здольныя эфэктыўна працаваць з такімі міжнароднымі квазісудовымі інстытуцыямі, як КПЧ ААН.

І гэта цудоўна, што іхныя веды і досьвед сёньня, мультыплікуюцца, перадаюцца й прыносят рэальны плён на практыцы. Падобны абмен праваабарончым досьведам дае станоўчыя вынікі. Гэта важна для разьвіцьця працэсу імплемэнтацыі міжнародных стандартаў права ў нацыянальнае заканадаўства і судовую практыку Беларусі, як краіны-падпісанткі Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), у якой на сёньняшні дзень працягваюць грубейшым чынам парушацца асноўныя канстытуцыйныя правы й свабоды грамадзянаў.

У гэтых умовах, практычны досьвед тых, хто ідзе ў авангардзе гэтай важнай для абароны грамадзянскіх правоў і свабодаў працы ў краіне вельмі патрэбны ўсім тым, хто працягвае сутыкацца з бязконцым шэрагам правапарушэньняў з боку дзяржструктураў, не знаходзіць абароны ў нацыянальнай судовай сыстэме і ня мае досьведу абароны ўласных правоў у адпаведных правамоцных міжнародных інстанцыях.

Абмен досьведам і адпаведная праўная падтрымка, безумоўна, дапамагае эфэктыўнай праваабарончай працы, у тым ліку па напісаньні індывідуальных паведамленьняў у Камітэт ААН па правах чалавека і ў выніку спрыяе пашырэньню працэсу адстойваньня грамадзянамі Беларусі ўласных неад’емных канстытуцыйных правоў і свабодаў.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Аляксей Лапіцкі: падобны абмен праваабарончым досьведам дае станоўчыя вынікі …

Совсем свежий пример – Комитет по правам человека ООН зарегистрировал жалобу гродненского активиста Виталия Лапасава. На первый взгляд – рядовое явление. Уже несколько десятков жалоб белорусов зарегистрированы и рассмотрены в КПЧ ООН. Однако, следует отметить, что это первая подобная жалоба с гродненской области, и подана она при методической поддержке гомельских правозащитников. Основанием для жалобы стало административное наказание активистов за участие 27 октября прошлого года в несанкционированном массовом мероприятии в деревне Якушовка, Свислочского района, посвящённом увековечению памяти участников восстания 1863 года. По факту проведения отмеченного мероприятия были наказаны и другие участники этого мирного собрания – Анатолий Валюк и Виктор Десятик. Они также подали индивидуальные жалобы в Комитет. Как ранее сообщалось, жалобы в международную инстанцию ​​активистам помогал готовить гродненский правозащитник Олег Калинков, а методическую помощь оказывал Гомельский Центр стратегическое тяжбы.

В этой связи следует отметить, что данный пример отлично демонстрирует взаимодействие и солидарную поддержку, которые развиваются сегодня между правозащитниками, юристами и активистами гражданского общества в Беларуси.

Так, например, как показывает возбуждённое Комитетом дело “Лапасов против Беларуси”, Гомельский Центр стратегической тяжбы не ограничивает свою деятельность исключительно географически-территориальными границами. Специалисты, прошедшие обучение при ДПЧ в Вильне по программе “Принеси международные стандарты права домой”, стали настоящими экспертами в области международных стандартов права прав человека и способны эффективно работать с такими международными квазисудебным инститами, как КПЧ ООН.

И это прекрасно, что их знания и опыт сегодня, мультиприцируются, передаются и приносят реальные плоды на практике. Подобный обмен правозащитным опытом даёт положительные результаты. Это важно для развития процесса имплементации международных стандартов права в национальное законодательство и судебную практику Беларуси, как страны-падписантки Международного Пакта о гражданских и политических правах (МПГиПП), в которой на сегодняшний день продолжают грубейшим образом нарушаться основные конституционные права и свободы граждан.

В этих условиях, практический опыт тех, кто идёт в авангарде этой важной для защиты гражданских прав и свобод работы в стране очень нужен всем тем, кто продолжает сталкиваться с безконечным рядом правонарушений со стороны госструктур, не находит защиты в национальной судебной системе и не имеет опыта защиты собственных прав в соответствующих правомочных международных инстанциях.

Обмен опытом и соответствующая правовая поддержка, безусловно, помогает эффективной правозащитной работы, в том числе по написанию индивидуальных сообщений в Комитет ООН по правам человека и в итоге способствует расширению процесса отстаивания гражданами Беларуси собственных неотъемлемых конституционных прав и свобод.

Аляксей Лапіцкі для
Беларускага Праўнага Парталу,
by.prava-by.info
Фота: Aleś Łapicki,
Lićviny-INFA

2 thoughts on “Аляксей Лапіцкі: падобны абмен праваабарончым досьведам дае станоўчыя вынікі …”

  1. Ales; says:

    Салідарнасьць і падтрымка ўзмацняе грамадзянскую супольнасьць і заўсёды дае плён. Гэта – аксыёма. Хай сабе малыя, але настойлівыя і скіраваныя ў адным накірунку намаганьні здольныя зрабіць цуда. Як кажуць, кропля і камень точыць. Без гэтых асноўных складнікаў любыя намаганьні ў барацьбе за свабоду і права быць чалавекам у мабілізаванай на рэпрэсыі аўтарытарнай сытэме – асуджаныя на правал.

  2. Леанід says:

    Алесь, як ты трапна заўважыў, да гэтага моманту з Гарадзенскага рэгіёну насамрэч не было пададзена ў Камітэт па правах чалавека ААН аніводнай скаргі. Пасля таго, як наш Цэнтар у снежні 2012 года правёў у Гародні адпаведны семінар на тэму стратэгічных справаў для мясцовых актывістаў, рэгіён заўважна выправіўся – сёння ўжо каля десятка скаргаў гарадзенскіх актывістаў чакаюць рэгістрацыі. У планах на гэты год падцягнуць Магілеўскі рэгіён, пасля смерці ў 2003 годзе нашага калегі, вядомага праваабаронцы Сяргея Абадоўскага рэгіёну таксама бракуе актыўнасці наконт скаргаў у ААНаўскі Камітэт…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>