2013 12/07

Сёньня асуджаны да сьмяротнага пакараньня гамельчук Аляксандар Груноў праз адваката перадаў даверанасьці сваёй маці і праваабаронцу Леаніду Судаленку на права прадстаўленьня ад ягонага імя скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Такім чынам ён хоча пазьбегнуць вышэйшай меры – растрэлу і замены прысуду на пажыцьцёвае пакараньне.

Нагадаем, 25-гадовы гамяльчук Аляксандар Груноў прысуджаны Гомельскім абласным судом да вышэйшай меры пакараньня за жорсткае забойства студэнткі 4 курсу Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Каля пад’езду шматпавярховіка, дзе пражывала дзяўчына, ён нанёс сваёй ахвяры 102 нажавыя раненьні.
Праз адваката прысуджаны да сьмяротнага пакараньня падаў касацыйную скаргу ў судовую калегію па крымінальных справах Вярхоўнага суду, пасьля чаго, ў выпадку калі прысуд пакінуць бязь зьменаў і ён уступіць у законную сілу, яго могуць прывесьці ў выкананьне ў любы момант. У асуджанага ёсьць таксама права зьвярнуцца за памілаваньнем да Прэзыдэнта краіны.

Разам з тым, калі асуджаны зьвернецца ў Камітэт па правах чалавека ААН, там існуюць такія правілы як меры тэрміновага характару. Ураду Беларусі з боку ААНаўскага Камітэту тэрмінова будзе накіравана просьба не выконваць прысуд да таго моманту, пакуль скарга асуджанага да сьмяротнага пакараньня не будзе разгледжана па сутнасьці.

У выніку, калі Камітэт па правах чалавека знойдзе ў справе асуджанага парушэньні правоў, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ён будзе рэкамэндаваць краіне зьмяніць меру пакараньня.

Паводле gomelspring.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>