2013 20/08

На старонках выданьня можна азнаёміцца з рашэньнямі Камітэту ААН па правах чалавека ў справах грамадзкіх ды палітычных актывістаў Гомельскага рэгіёну, якія былі выйграны ў гэтай міжнароднай інстанцыі з непасрэдным удзелам і дапамогаю кіраўніка Цэнтру Леаніда Судаленкі. У №8 выданьня прадстаўляецца інфармацыя па справе “Аляшкевіч супраць Беларусі”, разгледжанай КПЧ ААН (гл. арт. “Гамялчук дамогся адмены штрафу праз ААН”).

У нумары таксама прадстаўлены артыкулы “Былы мэр Гомелю зьвярнулася ў Камітэт па правах чалавека”, “Судаленка: адмаўляючыся выконваць рашэньні Камітэту па правах чалавека, ўрад адмаўляецца прызнаваць канстытуцыйныя правы й свабоды грамадзянаў”, “У Гомелі заяўлены пазоў пра маральную шкоду ў сувязі з невыкананьнем рашэньня Камітэту ААН па правах чалавека” ды інш.

Бюлетэнь можна спампаваць тут: “Стратэгічная Цяжба”, №8 (файл PDF, 1.6 Мб)

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Бюлетэнь “Стратэгічная Цяжба”, №8”

  1. Ales says:

    Пакуль “кіраўнік №1″ (дэ-факта) у Беларусі дастаткова ясна і выразна публічна “запускае” ў тэлевізійны этэр “прыгожыя словы” наконт неабходнасьці выконваць міжнародныя абавязальніцтвы краіны (напрыклад, у матэрыялах адносна праблемы з “гандлем людзьмі” і пры пастаноўцы перад вайскоўцамі задачаў па рэалізацыі “лішкаў прадукцыі вайсковага прызначэньня”…) – дагэтуль нідзе аніводнага АФІЦЫЙНАГА слова НЕ ПРАГУЧАЛА пра неабходнасьць цалкам і безумоўна выконваць ІІ разьдзел КАНСТЫТУЦЫІ і адпаведныя агульнапрызнаныя стандарты права Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), падпісанага Рэспублікай Беларусь для адпаведнага выкананьня…! У чым справа?! Ці сфэра правоў чалавека і канстытуцыйна гарантаваных правоў і свабодаў ужо не адносіцца да міжнародных абавязальніцтваў краіны тут, у асобна ўзятай “правільна-арыентаванай” Беларусі, падпісанткі дадзенага міжнароднага дакумэнту…?! (якая, дарэчы (з словаў “К.№1″) для выключэньня міжнароднага ціску па гэтым напрамку (з боку краінаў НАТА і ЗША) гатовая нават “рыхтавацца да новых рэаліяў” ва ўмовах “верагоднай сучаснай вайны” …)?!! Ці не занадта дарагая плата для “народа-партызана” у XI стагодзьдзі за адмову “кіраўніка №1″ выконваць Асноўны Закон краіны і адпаведныя міжнародныя абавязкі?!!! А разам з тым – за ўзьнятую да рангу дзяржаўнай ідэалёгіі аўтарытарную прыдуркаватасьць, канстытуцыйна-праўны нігілізм і самадурства…(?!)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>