Літаральна год, са жніўня 2012 і па цяперашні час, шукаў праўды ў судах мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун. Праз суд ён абскарджваў рашэньне Мазырскага райвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», паколькі лічыць, што дадзенае рашэньне не адпавядае заканадаўству і парушае правы, рэалізацыю якіх грамадзянам гарантуе Канстытуцыя.
Згодна рашэньню выканкаму, у Мазыры для правядзеньня масавага мерапрыемства трэба заключыць платныя дамовы з «хуткай», камунальнымі службамі ды міліцыяй, а затым ужо атрымаць дазвол на правядзеньне пікету альбо мітынгу ў райвыканкаме. На практыцы ж і міліцыя, і «хуткая» адмаўляюцца заключаць дамовы, пакуль няма дазволу выканкаму. Праваабаронца неаднаразова узьнімаў дадзеную праблему на ўсіх узроўнях, спрабаваў дабіцца тлумачэньня ад уладаў: як на практыцы магчыма выканаць іхнае рашэньне «Аб масавых мерапрыемствах»? Але ўсё было безвыніковым.
У жніўні 2012 году Уладзімер Целяпун зьвярнуўся ў суд Мазырскага раёну са скаргай на рашэньне выканкаму. Раённы суд пакінуў ягоную скаргу без задавальненьня. Таксама і Гомельскі абласны суд, куды зьвярнуўся заяўнік, не задаволіў патрабаваньні заяўніка.
Зварот жа ў Вярхоўны суд прынёс нечаканы вынік: вышэйстаячая інстанцыя вынесла пратэст у прэзыдыюм Гомельскага абласнога суду. Прычым намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Андрэй Забара папрасіў Гомельскі абласны суд адмяніць рашэньне Мазырскага суду й пастанову абласнога суду па скарзе Уладзіміра Целяпуна.
«Дадзенае рашэнне (Мазырскага райвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах») зьяўляецца нарматыўным праўным актам, а справы аб прызнаньні нарматыўных праўных актаў неправамоцнымі – агульным судам не падведамныя. Пры такіх абставінах скарга Уладзімера Целяпуна не падлягала разгляду ў судзе», – напісаў у пратэсьце намесьнік старшыні ВС. Ён просіць Гомельскі абласны суд «рашэньне раённага суду і пастанову абласнога – адмяніць, а справу па скарзе Уладзімера Целяпуна – спыніць».
«Рашэньні ўладных структураў не падведамныя так званым незалежным судам. Таму ў сваіх адказах чыноўнікі з райвыканкаму так упэўнена адсылаюць да абскарджваньня іхных адмоваў у суд. З гэтага пратэсту вынікае, што судзьдзі Мазырскага ды Гомельскага судоў не кампэтэнтныя? Цэлы год тлумілі галаву. А дзяржаўную пошліну тады за што ў мяне бралі?» – ставіць пытаньні праваабаронца.
Ён лічыць, што па дзейснаму рашэньню выканкаму немагчыма ажыцьцявіць сваё права на публічнае выказваньне меркаваньня нават у дазволеных і вызначаных райвыканкамам месцах. Міліцыя і паліклініка не заключаюць дамовы, тым самым немагчыма выканаць ўскладзены на заяўнікаў пікетаў і мітынгаў абавязак па аплаце паслугаў гэтых структураў, за магчымасьць скарыстацца правамі, гарантаванымі Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Верховный суд считает гомельские суды некомпетентными
Буквально год, с августа 2012 и по настоящее время, искал правды в судах мозырьский правозащитник Владимир Телепун. Через суд он обжаловал решение Мозырского райисполкома «О массовых мероприятиях», поскольку считает, что данное решение не соответствует законодательству и нарушает права, реализацию которых гражданам гарантирует Конституция.
Согласно решению исполкома, в Мозыре для проведения массового мероприятия нужно заключить платные договора со «скорой», коммунальными службами и милицией, а затем уже получить разрешение на проведение пикета или митинга в райисполкоме. На практике же и милиция, и «скорая» отказываются заключать договоры, пока нет разрешения исполкома. Правозащитник неоднократно поднимал данную проблему на всех уровнях, пытался добиться объяснений от властей: как на практике возможно выполнить их решение «О массовых мероприятиях»? Но все было безрезультатно.
В августе 2012 года Владимир Телепун обратился в суд Мозырьского района с жалобой на решение исполкома. Районный суд оставил его жалобу без удовлетворения. Также и Гомельский областной суд, куда обратился заявитель, не удовлетворил требования заявителя.
Обращение же в Верховный суд принёс неожиданный результат: вышестоящая инстанция вынесла протест в президиум Гомельского областного суда. Причём заместитель председателя Верховного суда Андрей Забара попросил Гомельский областной суд отменить решение Мозырского суда и постановление областного суда по жалобе Владимира Телепуна.
«Данное решение (Мозырьского райисполкома «О массовых мероприятиях») является нормативным правовым актом, а дела о признании нормативных правовых актов неправомерными – общим судам не подведомственны. При таких обстоятельствах жалоба Владимира Телепуна не подлежит рассмотрению в суде», – написал в протесте заместитель председателя ВС. Он просит Гомельский областной суд «решение районного суда и постановление областного – отменить, а дело по жалобе Владимира Телепуна – остановить».
«Решения властных структур неподведомственны так называемым независимым судам. Поэтому в своих ответах чиновники из райисполкома так уверенно отсылают к обжалования их отказов в суд. С этого протеста следует, что судьи Мозырьского и Гомельского судопроизводства некомпетентны? Целый год морочили голову. А государственную пошлину тогда за что у меня брали?» – ставит вопросы правозащитник.
Он считает, что по действующему решению исполкома невозможно осуществить своё право на публичное выражение мнения даже в разрешенных и определенных райисполкомом местах. Милиция и поликлиника не заключают договора, тем самым невозможно выполнить возложены на заявителей пикетов и митингов обязанность по оплате услуг этих структур, за возможность воспользоваться правами, гарантированными Конституцией Республики Беларусь.
ДАДАТАК:
Пратэст намесьніка старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь А. Забары (рас.)
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: Вярхоўны суд, парушэньні правоў на мірныя сходы і безперашкодны распаўсюд інфармацыі, перашкоды ў рэалізацыі права, праваабронцы, судовая практыка, Уладзімер Целяпун