2013 23/08

Пятро Іваноў, Віцебск

Віцябчук Пятро Іваноў накіраваў скаргу на дзеяньні службовых асобаў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь на адрас спадарыні Маргарэт Сэкаг’і, спэцдакладчыка Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньні аб сытуацыі з праваабаронцамі.

Ён просіць прызнаць, што службовыя асобы дзейнічалі ў адносінах да яго як праваабаронцы недапушчальным чынам, што супярэчыць духу і літары «Дэклярацыі аб праве і абавязку пэўных асобаў, групаў і органаў грамадзтва падтрымліваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды».

Дэкларацыя, на якую спасылаецца Пятро Іваноў у сваёй скарзе, была прынятая рэзалюцыяй Генэральнай асамблеі ААН 9 сьнежня 1998 году. Таксама ён просіць спэцыяльнага дакладчыка прапанаваць Рэспубліцы Беларусь ліквідаваць дапушчаныя парушэньні й не дапускаць іх надалей.

У сваім звароце да прадстаўніка ААН Пятро Іваноў нагадаў храналёгію падзеяў. У сакавіку ён накіраваў на імя начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігара Яўсеева заяву пра парушэньне супрацоўнікамі ДАІ правілаў дарожнага руху. Калі апошнія затрымлівалі грамадзкіх актывістаў Аляксея Кішчука і Стаса Лаўрэнава, якія ладзілі акцыю, і выехалі на ходнікі. Іваноў быў сведкам падзеі.

Разьбіраўся па заяве падпалкоўнік Аляксандар Сьцяпанаў. Вынік разбору: замест таго, каб пакараць даішнікаў-правапарушальнікаў, пакаралі самога заяўніка – ён нібыта абгаварыў супрацоўнікаў міліцыі. Падпалкоўнік Сьцяпанаў склаў адпаведны пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, і судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Валянціна Кісьмярошкіна пакарала Іванова штрафам у памеры 4 мільёны рублёў.

Затым судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова, якая разглядала касацыйную скаргу па справе, атрымала неабвержны доказ таго, што судзьдзя Кісьмярошкіна груба парушыла працэсуальна-выканаўчы кодэкс, калі выносіла рашэньне супраць Іванова. Падчас судовага паседжаньня ёй быў уручаны аўдыёзапіс, які пацьвярджаў, што судзьдзя Кісьмярошкіна сфальсыфікавала вынесеную ёй пастанову: у залі суду ёй быў зачытаны адзін варыянт пастановы, а пазьней на рукі праваабаронца атрымаў зусім іншы варыянт. Паводле нармальнай лёгікі, справу павінны былі б вярнуць на новы разгляд, але судзьдзя Іванова вырашыла, што суд першай інстанцыі ўсё зрабіў правільна.

Больш таго, пасьля згаданых судоў супраць Пятра Іванова ўзбудзілі крымінальную справу. Па гэта ў Сьледчы камітэт зьвярнуўся старшыня Першамайскага райсуду Віцебску А.А. Андрушэнка. Падчас судовых паседжаньняў Іваноў нібыта абразіў супрацоўнікаў міліцыі, за што яму цяпер пагражае зьняволеньне тэрмінам да 3-х гадоў.

Але й гэтага было мала. Надоечы намесьнік пракурора Георгій Каранько вынес Іванову афіцыйнае папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня заканадаўства. Пятро Іваноў зьяўляецца грамадзянінам Расеі, які мае пасьведчаньне на жыхарства ў Беларусі. Дык вось, яго папярэдзілі, што ў выпадку далейшага парушэньня адміністратыўнага альбо крымінальнага закону дазвол на ягонае пастаяннае пражываньне ў Рэспубліцы Беларусь можа быць ануляваны. У гэтым выпадку ён цягам месяца абавязаны будзе пакінуць тэрыторыю Беларусі, больш ня зможа свабодна ўяжджаць у краіну, у якой нарадзіўся й вырас, і сувязь з сям’ёй, якая жыве ў Беларусі, будзе страчаная.

«Пакуль я ня ўсклаў на сябе абавязкі праваабаронцы, да мяне не было прэтэнзыяў з боку беларускай дзяржавы як да замежнага грамадзяніна. Але як толькі я пачаў актыўна абараняць правы й законныя інтарэсы грамадзянаў, я стаў “злосным парушальнікам” беларускіх законаў»
, – сьцьвярджае Пятро Іваноў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витеблянин Петр Иванов обратился за защитой к спецдокладчику ООН

Витеблянин Петр Иванов направил жалобу на действия должностных лиц государственных органов Республики Беларусь в адрес госпожи Маргарет Сэкагъи, спецдокладчика Организации Объединенных Наций по вопросу о ситуации с правозащитниками. Он просит признать, что должностные лица действовали в отношении его как правозащитники недопустимым образом, что противоречит духу и букве «Декларации о праве и обязанности отдельных лиц, групп и органов общества поддерживать и защищать общепризнанные права человека и основные свободы».

Декларация, на которую ссылается Пётр Иванов в своей жалобе, была принята резолюцией Генеральной Ассамблеи ООН 9 декабря 1998 года. Также он просит специального докладчика предложить Республике Беларусь устранить допущенные нарушения и не допускать их впредь.

В своем обращении к представителю ООН Петр Иванов напомнил хронологию событий. В марте он направил на имя начальника УВД Витебского облисполкома Игоря Евсеева заявление о нарушении сотрудниками ГАИ правил дорожного движения. Если последние задерживали общественных активистов Алексея Кищука и Стаса Лавренова, которые проводили акцию, и выехали на тротуар. Иванов был свидетелем события.

Разбирался по заявлению подполковник Александр Степанов. Результат разбирательства: вместо того, чтобы наказать гаишников-правонарушителей, наказали самого заявителя – он якобы оговорил сотрудников милиции. Подполковник Степанов составил соответствующий протокол об административном правонарушении, и судья суда Первомайского района Витебска Валентина присудила наказала Иванова штрафом в размере 4 миллионов рублей.

Затем судья Витебского областного суда Светлана Иванова, которая рассматривала кассационную жалобу по делу, получила неопровержимое доказательство того, что судья присудила грубо нарушила процессуально-исполнительный кодекс, вынося решение против Иванова. В ходе судебного заседания ей был вручен аудиозапись, который подтверждал, что судья присудила сфальсифицировала вынесенную ей постановление: в зале суда ей было зачитано один вариант постановления, а позже на руки правозащитник получил совсем другой вариант. По нормальной логике, дело должны были бы вернуть на новое рассмотрение, но судья Иванова решила, что суд первой инстанции все сделал правильно.

Более того, после упомянутых судов против Петра Иванова возбудили уголовное дело. По это в Следственный комитет обратился председатель Первомайского райсуда Витебска А.А. Андрушэнка. Во время судебных заседаний Иванов якобы оскорбил сотрудников милиции, за что ему теперь грозит заключение сроком до 3-х лет.

Но и этого было мало. На днях заместитель прокурора Георгий Кореньков вынес Иванову официальное предупреждение о недопустимости нарушения законодательства. Петр Иванов является гражданином России, который имеет удостоверение на жительство в Беларуси. Так вот, его предупредили, что в случае дальнейшего нарушения административного или уголовного закона разрешение на его постоянное проживание в Республике Беларусь может быть аннулировано. В этом случае он в течение месяца обязан будет покинуть территорию Беларуси, больше не сможет свободно въезжать в страну, в которой родился и вырос, и связь с семьей, которая живет в Беларуси, будет потеряна.

«Пока я не возложил на себя обязанности правозащитники, ко мне не было претензий со стороны белорусского государства как к иностранному гражданину. Но как только я начал активно защищать права и законные интересы граждан, я стал «злостным нарушителем» белорусских законов», – утверждает Петр Иванов.

Паводле vitebskspring.org,
Падрыхтваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>