Не забірай жыцьцё!
2013 20/08

Адпаведную заяву ў суд Ленінскага раёну Магілёва падалі Барыс Бухель і Аляксей Колчын. Праз суд яны хочуць прызнаць незаконнымі й адмяніць рашэньне Магілёўскага гарвыканкаму ад 19 сьнежня 2007 г. №25-19 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве”, а таксама ад 16 чэрвеня 2010г. №15-12 “Аб унясеньні зменаў у рашэньне ад 19 сьнежня 2007 г. №25-19”.

Акрамя таго, яны хочуць, каб суд прызнаў незаконным і адмяніў рашэньне кіраўніка справаў Магілёўскага гарвыканкаму Ігара Аўсеенкі, які адмовіў у правядзеньні пікетаваньня 5 жніўня 2013 году.

Праваабаронцы таксама хочуць, каб было вынесена прыватнае вызначэньне ў адрас Магілёўскага гарвыканкаму з нагоды ўстанавіўшайся практыкі падпісаньня неналежнай службовай асобай рашэньня па заявах грамадзянаў аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў, а таксама абавязаць Магілёўскі гарвыканкам па вышэйпазначаных пунктах апублікаваць рашэньне суду пасьля ягонага ўступленьня ў сілу ў бліжэйшым нумары газэты “Весьнік Магілёва”.

Нагадаем, што 19 ліпеня 2013 году магілёўскія праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын зьвярнуліся да старшыні Магілёўскага гарвыканкама з просьбай дазволіць ім правядзеньне пікета 4 жніўня на адкрытай пляцоўцы перад домам №31 па вуліцы Першамайскай насупраць Галоўпаштамта. Мэтай пікета зьяўлялася патрабаваньне вызваліць Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў.

Варта дадаць, што менавіта 4 жніўня споўнілася роўна два гады з моманту вынясеньня прысуду Алесю Бяляцкаму. Зараз ён адбывае сваё пакараньне ў Бабруйскай папраўчай калёніі №2.

*
*
(Паведамленьне. рас.)

Могилевские правозащитники обжаловали запрет пикета в поддержку Алеся Беляцкого

Соответствующее заявление в суд Ленинского района Могилева подали Борис Бухель и Алексей Колчин. Через суд они хотят признать незаконными и отменить решение Могилевского горисполкома от 19 декабря 2007 г. № 25-19 “О массовых мероприятиях в городе Могилеве”, а также от 16 июня 2010 г. № 15-12 “О внесении изменений в решение от 19 декабря 2007 г. № 25-19 “.

Кроме того, они хотят, чтобы суд признал незаконным и отменил решение управляющего делами Могилевского горисполкома Игоря Авсеенко, который отказал в проведении пикетирования 5 августа 2013 года.

Правозащитники также хотят, чтобы было вынесено частное определение в адрес Могилевского горисполкома по поводу встанавившайся практики подписания ненадлежащей должностным лицом решения по заявлениям граждан о проведении массовых мероприятий, а также обязать Могилевский горисполком по вышеуказанным пунктам опубликовать решение суда после его вступления в силу в ближайшем номере газеты “Вестник Могилева”.

Напомним, что 19 июля 2013 года могилевские правозащитники Борис Бухель и Алексей Колчин обратились к председателю Могилевского горисполкома с просьбой разрешить им проведение пикета 4 августа на открытой площадке перед домом № 31 по улице Первомайской напротив Главпочтамта. Целью пикета являлось требование освободить Алеся Беляцкого и других политзаключенных.

Стоит добавить, что именно 4 августа исполнилось ровно два года с момента вынесения приговора Алесю Беляцкому. Сейчас он отбывает свое наказание в Бобруйской исправительной колонии №2.

Паводле mahilyowspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>