Не забірай жыцьцё!
2013 26/08

Гады змаганьня і страчанае здароўе. Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што Беларусь парушыла правы грамадзянкі Польшчы Вольгі Пічугінай.

Камітэтам было прызнана парушэньне пункту 3 артыкула 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах – права быць дастаўленым да судзьдзі ў тэрміновым парадку для вырашэньня пытаньня затрыманьня. Беларусі рэкамэндавана не паўтараць такіх памылак і кампэнсаваць пацярпелай маральную шкоду.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, скарга Вольгі Пічугінай тычылася абставінаў гісторыі, што здарылася ў 2002 годзе, калі грамадзянку Польшчы затрымалі на беларускай мяжы пад час вяртаньня з Масквы ў Варшаву. Нагодай для затрыманьня было тое, што Пічугіна не задэкляравала 50 тысяч даляраў, бо зрабіла гэта ў расейскай сталіцы й мела адпаведны дазвол банкаўскай установы. Не зважаючы на дадзены факт, на беларускай мытні валюта была затрыманая (пазьней яе канфіскавалі), а сама Вольга Пічугіна зьмешчаная спачатку ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а пасьля – у сьледчы ізалятар, дзе зь ёю здарыўся мікраінсульт. У выніку суд у гэтай справе адбыўся толькі праз 11 сутак пасьля затрыманьня Пічугінай.

Паводле словаў Кісляка, у сваёй скарзе грамадзянка Польшчы зазначыла, што адразу пасьля затрыманьня яе не даставілі ў суд для разгляду справы, як гэта прадугледжана пунктам 3 артыкула 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. “Напрацягу 48 гадзінаў пасьля таго, як грамадзяніну выстаўлена абвінавачваньне, ён мусіць быць дастаўлены ў суд, і ўжо той вырашае ўтрымліваць чалавека пад вартай, вызваліць пад заклад ці пад іншае абавязацельства да судовага разьбіральніцтва”, – удакладніў Раман Кісляк.

Спробы Вольгі Пічугінай праз беларускія суды розных інстанцый дамагчыся кампэнсацыі нанесенай маральнай шкоды былі адхіленыя, пасьля чаго яна зьвярталася ў Камітэт па правах чалавека ААН.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Решение КПЧ ООН по делу “Пичугина против Беларуси”

Годы борьбы и потерянное здоровье. Комитет по правам человека ООН признал, что Беларусь нарушила права гражданки Польши Ольги Пичугиной.

Комитетом было признано нарушение пункта 3 статьи 9 Международного пакта о гражданских и политических правах – право быть доставленным к судье в срочном порядке для решения вопроса задержания. Беларуси рекомендовано не повторять таких ошибок и компенсировать пострадавшей моральный ущерб.

Как сообщил правозащитник Роман Кисляк, жалоба Ольга Пичугина касалась обстоятельств истории, случившейся в 2002 году, когда гражданку Польши задержали на белорусской границе во время возвращения из Москвы в Варшаву. Поводом для задержания было то, что Пичугина не задекларировали 50 тысяч долларов, так как сделала это в российской столице и имела соответствующее разрешение банковского учреждения. Не обращая внимания на данный факт, на белорусской таможне валюта была задержана (позже её изъяли), а сама Ольга Пичугина помещена сначала в изолятор временного содержания, а после – в следственный изолятор, где с ней случился микроинсульт. В результате суд в этом деле прошёл только через 11 суток после задержания Пичугиной.

По словам Кисляка, в своей жалобе гражданка Польши отметила, что сразу после задержания её не доставили в суд для рассмотрения дела, как это предусмотрено пунктом 3 статьи 9 Международного пакта о гражданских и политических правах. “В течение 48 часов после того, как гражданину предъявлено обвинение, он должен быть доставлен в суд, и уже тот решает содержать человека под стражей, освободить под залог или под другое обязательство до судебного разбирательства”, – уточнил Роман Кисляк.

Попытки Ольги Пичугиной через белорусские суды разных инстанций добиться компенсации причиненного морального вреда были отклонены, после чего она обращалась в Комитет по правам человека ООН.

Паводле Беларускае Радыё Рацыя,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алесь Лапіцкі

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>