2013 29/08

Вядомая міжнародная арганізацыя гатовая прызнаць прымусова зьмешчанага ў псыхіятрычную лякарню Ігара Пастнова вязьнем сумленьня, калі канчаткова пацьвердзіцца, што ў дачыненьні да віцебскага лекара такім чынам было ўжыта адвольнае затрыманьне за не забароненую законам крытыку стану аховы здароўя ў Віцебскай вобласьці.

Amnesty International заклікала да правядзеньня тэрміновай акцыі: напісаць на беларускай, расейскай, ангельскай альбо сваёй роднай мове лісты на адрас міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко і генпракурора Аляксандра Канюка.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя просіць тых, хто будзе пісаць лісты:
– нагадаць адказным службовым асобам Беларусі, што прымусовае псыхіятрычнае лячэньне ўжываецца толькі ў выпадках цяжкіх псыхічных захворваньняў, калі існуе небясьпека, што чалавек дакладна нанясе непазбежную шкоду сабе альбо іншым;
– прасіць апошніх прызначыць паўторную псыхіятрычную экспэртызу доктару Ігару Постнову;
– патрабаваць, каб яму былі забясьпечаныя адпаведныя юрыдычныя кансультацыі ды аказаная неабходная адвакацкая абарона.

У дакумэнце, апублікаваным пад загалоўкам «Шчыры псыхіятар гвалтоўна пазбаўлены волі», Amnesty International паведамляе, як разьвіваліся падзеі:

«Псыхіятар зь Беларусі Ігар Пастноў быў гвалтоўна зьмешчаны на лячэньне ў шпіталь, у якім ён працаваў, пасьля ягонай адкрытай крытыкі сыстэмы аховы здароўя ў Віцебску, горадзе на поўначы краіны. Ігар Пастноў, які працуе ў Віцебскім абласным цэнтры псыхіятрыі і наркалёгіі, цягам апошніх 18 месяцаў распаўсюдзіў шэраг інтэрвію на YouTube з крытыкай палітыкі ўраду і гарадзкога кіраўніцтва аховы здароўя. У сваіх інтэрвію ён узьнімаў такія пытаньні, як мэдычныя памылкі і нямэтавае выкарыстаньне сродкаў. У чэрвені 2013 году ён выступіў з крытыкай выкарыстоўваньня міліцыі дзеля зьмяшчэньня ў шпіталь на псыхіятрычны агляд бамжоў і валацугаў».

«З-за сваёй адкрытай крытыкі Ігар Пастноў меў канфлікты з кіраўніцтвам, а 16 жніўня псыхіятрычная камісыя шпіталя, у якім ён працаваў, зрабіла выснову, што ён мае патрэбу ў прымусовым псыхіятрычным лячэньні ў сувязі з “псыхапатычным разладзьдзем асобы з маніяй перасьледу ўладамі”. У той дзень Ігар Пастноў патэлефанаваў журналісту Радыё Свабода, каб сказаць, што ён зьняволены, пасьля чаго яго тэлефон быў адключаны», – паведамляе Amnesty International падрабязнасьці.

Ігар Пастноў, магчыма, быў зьмешчаны ў шпіталь за ягоную не забароненую законам крытыку стану аховы здароўя ў Віцебскай вобласьці. Калі гэта пацьвердзіцца, Amnesty International прызнае яго вязьнем сумленьня, паведамляе дакумэнт, апублікаваны ўплывовай міжнароднай праваабарончай арганізацыяй.

Цалкам з дакумэнтам Amnisty International на ангельскай мове можна азнаёміцца тут.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Amnesty International готова признать узником совести врача Игоря Постнова

Известная международная организация готова признать принудительно помещённого в психиатрическую больницу Игоря Постнова узником совести, если окончательно подтвердится, что в отношении витебского врача таким образом было применено произвольное задержание из-за не запрещенной законом критики состояния здравоохранения в Витебской области.

Amnesty International призвала к проведению срочной акции: написать на белорусском, русском, английском или своем родном языке письма в адрес министра здравоохранения Беларуси Василия Жарко и генпрокурора Александра Конюка.

Международная правозащитная организация просит тех, кто будет писать письма:
– напомнить ответственным должностным лицам Беларуси, что принудительное психиатрическое лечение применимо только в случаях тяжелых психических заболеваний, если существует опасность, что человек точно нанесет неизбежную вред себе или другим;
– просить последних назначить повторную психиатрическую экспертизу доктору Игорю Постнову;
– требовать, чтобы ему были обеспечены надлежащие юридические консультации и оказана необходимая адвокатская защита.

В документе, опубликованном под заголовком «Искренний психиатр насильственно лишен свободы», Amnesty International сообщает, как развивались события:

«Психиатр из Беларуси Игорь Пастнов был насильно помещён на лечение в госпиталь, в котором он работал, после его открытой критики системы здравоохранения в Витебске, городе на севере страны. Игорь Пастнов, работающий в Витебском областном центре психиатрии и наркалёгии, в течение последних 18 месяцев распространил ряд интервью на YouTube с критикой политики правительства и городского руководства здравоохранения. В своих интервью он превозносил такие вопросы, как медицинские ошибки и нецелевое использование средств. В июне 2013 году он выступил с критикой использование милиции для помещения в больницу на психиатрическое освидетельствование бомжей и бродяг».

«Из-за своей открытой критики Игорь Постнов имел конфликты с руководством, а 16 августа психиатрическая комиссия госпиталя, в котором он работал, сделала вывод, что он нуждается в принудительном психиатрическом лечении в связи с “психическим расстройством личности с манией преследования властей”. В тот день Игорь Постнов позвонил журналисту Радио Свобода, чтобы сказать, что он арестован, после чего его телефон был отключен.», – сообщает Amnesty International подробности.

Игорь Постнов, возможно, был помещен в больницу за его никто не запрещенную законом критику состояния здравоохранения в Витебской области. Если это подтвердится, Amnesty International признает его узником совести, сообщает документ, опубликованный влиятельной международной правозащитной организацией.

Полностью с документом на английском языке Amnisty International можно познакомиться здесь.

ДАДАТКІ:

Дакумэнт на ангельскай мове (PDF-файл, 52 Kb)

Дакумэнт на расейскай мове (docx-файл, 21 Kb)

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>