Не забірай жыцьцё!
2013 08/09

Леанід Судаленка, Гомель

Гомельскі гарвыканкам прыняў новае рашэньне аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе. Юрыст Леанід Судаленка, якому мясцовая ўлада дзесяткі разоў адмаўляла ў правядзеньні мірных сходаў і на рахунку якога дзясяткі скаргаў у Камітэт па правах чалавека ААН, зьвязаных з парушэньнем права на мірныя сходы, называе гэтае рашэньне неадпаведным нават нацыянальнаму закону аб масавых мерапрыемствах.“Базавы закон аб масавых мерапрыемствах дазваляе праводзіць гэтыя мерапрыемствы ў любых прыдатных для гэтых мэтаў месцах, за выключэньнем месцаў, наўпрост абумоўленых законам. Гэтым жа законам на мясцовых чыноўнікаў ускладзены абавязак вызначыць месцы, дзе правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца. Закон наўпрост забараняе праводзіць мерапрыемствы ў месцах, выкарыстаньне якіх для гэтых мэтаў забароненае рашэньнямі мясцовай улады”, – цытуе заканадаўства прававед.

“Чыноўнікі гарвыканкаму вызначылі на паўмільённы горад усяго два пастаянных месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а вось месцы, дзе іх правядзеньне не дапускаецца, вызначыць забыліся! Фактычна ўлада адмовілася выканаць закон. Дазвольце, што рабіць жадаючаму правесьці “маёвачку” не ў пастаянным, а іншым месцы? Бо закон дазваляе правядзеньне мерапрыемстваў у любых прыдатных для гэтых мэтаў месцах. Што грамадзяне самастойна павінны вызначаць прыдатнасьць таго ці іншага месца?”, – разважае юрыст.

Леанід Судаленка адзначае, патрабаваньне аб усталяваньні ў горадзе месцаў, дзе забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы зьяўляецца абавязкам гарадзкіх чыноўнікаў, наўпрост вынікаючага з базавага закону (артыкул 9). Тым ня менш, мясцовая ўлада пайшла па іншым шляху – пад выглядам пашырэньня месцаў для правядзеньня мірных сходаў вызначыла два новых гомельскіх “Бангалёра”, дзе акрамя сабак нікога не сустрэнеш, а вызначыць месцы, у якіх забараняецца іхнае правядзеньне, адмаўляецца.

“Будзем дамагацца ад гарадзкіх уладаў выкананьня закону, тады адпадзе неабходнасьць у прызначаных уладаю такіх пастаянных месцах, як пляцоўкі на скрыжаванні вуліцаў Барыкіна ды Вайсковай у раёне Цэнтраліта й стадыёну школы алімпійскага рэзэрву на ўскрайку Навабеліцы”, – падвёў рысу праваабаронца.

***

Зварот у пракуратуру

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны накіравалі заяву аб невыкананьні патрабаваньняў заканадаўства пракурору Гомельскай вобласьці.

Згодна закону «Аб масавых мерапрыемствах», мясцовымі выканаўчымі ворганамі вызначаюцца сталыя месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама месцы, дзе іхнае правядзеньне не дазваляецца. Прынятым рашэньнем гарвыканкам вызначыў месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе, у той жа час не выканаў свайго абавязку аб вызначэньні месцаў, дзе правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дазваляецца.

«У выніку невыкананьня з боку гарвыканкаму патрабаваньняў нацыянальнага заканадаўства ўзнікла праўная калізыя. Калі мы, як арганізатары мірнага сходу, рэалізуем сваё права, заплянуем правесьці масавае мерапрыемства ў любым прыгодным для гэтай мэты месцы, у такім выпадку хто павінен вызначыць прыгоднасьць таго ці іншага месца?»
– зьвяртаюць увагу пракурора заяўнікі.
Яны просяць унесьці ў Гомельскі гарвыканкам прадстаўленьне аб неабходнасьці прыняцьця новага рашэньня з вызначэньнем месцаў, дзе масавыя мерапрыемствы не дазваляюцца з паведамленьнем аб гэтым у СМІ.

“Калі прызначыць месцы, дзе правядзеньне забараняецца – тады і неабходнасьць у пастаянных месцах адпадае. Што не забаронена – тое дазволена”, – пракамэнтаваў Леанід Судаленка.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Леонид Судаленко: требуем от чиновников выполнить закон (обновлено)

Гомельский горисполком принял новое решение о порядке проведения массовых мероприятий в городе. Юрист Леонид Судаленко, которому местная власть десятки раз отказывала в проведении мирных собраний и на счету которого десятки жалоб в Комитет по правам человека ООН, связанных с нарушением права на мирные собрания, называет это решение несоответствующим даже национальному закону о массовых мероприятиях.

“Базовый закон о массовых мероприятиях позволяет проводить эти мероприятия в любых пригодных для этих целей местах, за исключением мест, прямо оговоренных законом. Этим же законом на местных чиновников возложена обязанность установить места, где проведение массовых мероприятий не допускается. Закон прямо запрещает проводить мероприятия в местах, использование которых для этих целей запрещено решениями местной власти”, – цитирует законодательство правовед.

“Чиновники горисполкома определили на полумиллионный город всего два постоянных места для проведения массовых мероприятий, а вот места, где их проведение не допускается, определить забыли! Фактически власть отказалась выполнить закон. Позвольте, что делать желающему провести “маёвачку” не в постоянном, а другом месте? Так как закон позволяет проведение мероприятий в любых пригодных для этих целей местах. Что граждане самостоятельно должны определять пригодность того или иного места?”, – рассуждает юрист.

Леонид Судаленко отмечает, требование об установлении в городе мест, где запрещено проводить массовые мероприятия является обязанностью городских чиновников, прямо вытекающей из базового закона (статья 9). Тем не менее, местная власть пошла по другому пути – под видом расширения мест для проведения мирных собраний определила два новых гомельских “Бангалора”, где кроме собак никого не встретишь, а определить места, в которых запрещается их проведение, отказывается.

“Будем добиваться от городских властей выполнения закона, тогда отпадёт необходимость в назначенных властью таких постоянных местах, как площадки на пересечении улиц Барыкина и Военной в районе Центролита и стадиона школы олимпийского резерва на окраине Новобелици”, – подвел черту правозащитник.

***

Обращение в прокуратуру

Гомельские правозащитники Леонид Судаленко и Анатолий Поплавный направили заявление о невыполнении требований законодательства прокурору Гомельской области.

Согласно закону «О массовых мероприятиях», местными исполнительными органами определяются постоянные места для проведения массовых мероприятий, а также места, где их проведение не допускается. Принятым решением горисполком определил места для проведения массовых мероприятий в городе, в то же время не выполнил своей обязанности об определении мест, где проведение массовых мероприятий не допускается.

«В результате невыполнения со стороны горисполкома требований национального законодательства возникла правовая коллизия. Если мы, как организаторы мирного собрания, реализуем свое право, заплянуем провести массовое мероприятие в любом годным для этой цели месте, в таком случае кто должен определить прыгоднасьць того или другого места?» – обращают внимание прокурора заявители.

Они просят внести в Гомельский горисполком представление о необходимости принятия нового решения с указанием мест, где массовые мероприятия не разрешаются с уведомлением об этом в СМИ.

“Если назначить места, где проведение запрещается – тогда и необходимость в постоянных местах отпадает. Что не запрещено – то разрешено”, – прокомментировал Леонид Судаленко .

ДАДАТАК:

Рашэньне Гомельскага гарвыканкаму ад 15 жніўня 2013 году за №775 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Гомеле” (рас.)

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Fota: Aleś Łapicki (Lićviny-INFA)

One thought on “Леанід Судаленка: патрабуем ад чыноўнікаў выканаць закон (абноўлена)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>