2013 06/09

Cтаршыня ГА "БАЖ" Жана Літвіна й намесьнік старшыні Андрэй Бастунец

Гэта вынікае з пілётнага Індэксу свабоды мэдыя Усходняга партнэрства, вынікі якога былі абнародаваныя ў офісе ГА “БАЖ” 6 верасьня, напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасьці журналістаў.

З вынікамі дасьледваньня знаёмяць журналістаў старшыня ГА “БАЖ” Жана Літвіна ды намесьнік старшыні Андрэй Бастунец.

Паводле абагульненых дадзеных Індэксу, найбольш спрыяльныя для СМІ ўмовы сёньня існуюць у Грузіі. На другім месцы – Малдова, на трэцім – Арменія, на чацвертым – Украіна, на пятым – Азэрбайджан. Апошняе сярод шасьці дзяржаваў месца займае нашая краіна.

Зводны Індэкс рыхтавала міжнародная грамадзкая арганізацыя “Internews-Украіна” пры падтрымцы Эўразьвязу ў межах праекту «Назіраньне за свабодай слова ва Ўсходнім рэгіёне Эўрапейскай палітыкі суседства», які паўстаў зь ініцыятывы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства. (Больш інфармацыі – тут.)

Індэкс складзены па выніках апытаньня экспэртаў – па дзесяць у кожнай краіне, – якія па прапанаванай мэтодыцы ацэньвалі стан свабоды СМІ і выстаўлялі краінам пэўныя балы.

Акрамя таго, экспэрты распрацоўвалі рэкамэндацыі для кожнай з краінаў (гл. ДАДАТАК).

Індэкс плянуецца выпускаць штоквартальна на працягу двух гадоў у кожнай краіне Усходняга партнэрства.

Ён мае чатыры блёкі – «Палітыка», «Практыка», «Тэлерадыёвяшчаньне» ды «Інтэрнэт і новыя мэдыі».

Блёк «Палітыка» вызначае ўзровень правоў і свабодаў, што прадстаўляюцца канстытуцыяй і законамі краіны СМІ й журналістам, іх адпаведнасьць міжнародным нормам і стандартам, наяўнасьць афіцыйных ворганаў цэнзуры ды г.д.). Блёк «Практыка» вызначае ролю дзяржавы ў забесьпячэньні правоў і свабодаў СМІ і журналістаў, рэакцыю ўладаў на выпадкі іхнага незаконнага абмежавантня. Гэты блёк складаецца з 6 частак: фактычныя атакі, пагрозы, затрыманьні; судовы перасьлед; доступ да інфармацыі; цэнзура ды самацэнзура; дзяржаўная манаполія; эканамічныя ўмовы.

Блёк «Телерадыёвяшчаньне» вызначае ўзровень свабоды тэлерадыёкампаніяў, доступ да эфіру і г.д. Блок «Інтэрнэт і новыя мэдыі» вызначае ўзровень свабоды інтэрнэту, магчымасьці доступу да яго.

Гл: Інфаграфіка і Прэзентацыя ў Power Point

“Індэкс – гэта аснова для выпрацоўкі агульнай для краінаў Усходняга партнэрства палітыкі рэфармаваньня інфармацыйнай сфэры. Безумоўна, “кожны няшчасны па-свойму”, і нават у лідараў гэтага Індэксу – Грузіі ды Малдовы – ёсьць свае праблемы. Яны балючыя, але ўсё ж лягчэйшыя за нашыя”, – зазначыла Жана Літвіна.

“Зразумела, ёсьць шмат розных індэксаў, рэйтынгаў, якія складаюцца міжнароднымі структурамі. І ва ўсіх іх Беларусь стаіць на апошніх месцах, – кажа Андрэй Бастунец. – Але ўмовы ў розных краінах свету моцна адрозьніваюцца, і чым большы індэкс, тым ён больш суб’ектыўны. А тут мы параўноўваем сытуацыю ў краінах, дзе адносна нядаўна існавала аднолькавая заканадаўчая база, і таму параўноўваць можна даволі адэкватна. Да таго ж, адметнасьць гэтага Індэксу – у тым, што яго складалі самі мэдыяэкспэрты ўнутры кожнай краіны. Гэта ўжо не ацэнка звонку, а своеасаблівая самаацэнка”.

З словаў юрыста, кожнаму з экспэртаў была раздадзена анкета з 55 пытаньнямі, разьбітымі на 4 блёкі. Па кожным з гэтых пытаньняў экспэрты маглі выставіць ацэнку ад нуля да трох (“0″ – мінімальныя гарантыі дзейнасьці журналістаў, “3” – максымальныя). На падставе сумы балаў ствараўся Індэкс.

“Для мяне было трохі дзіўна, што нават у блёку “Інтэрнэт і новыя мэдыі” мы апынуліся ў самым хвасьце, бо мы ж увесь час кажам, што ў нас інтэрнэт-сфэра найбольш вольная! – прызнаўся Андрэй Бастунец. – Але, калі паглядзець, на якія пытаньні адказвалі экспэрты, усё стане на свае месцы: у іх пыталіся пра заканадаўства ў сфэры інтэрнэт, пра выпадкі прыцягненьня інтэрнэт-актывістаў да адказнасьці, пра дзяржаўную манаполію ў сфэры аказаньня інтэрнэт-паслугаў, пра блакаваньне анлайн-СМІ й г. д.”

ДАДАТАК:

Рэкамэндацыі для кожнай краіны

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Беларусь – самая проблемная по свободе СМИ среди стран Восточного партнёрства

Это следует из пилотного Индекса свободы медиа Восточного партнерства, результаты которого были обнародованы в офисе ОО ” БАЖ ” 6 сентября, накануне Международного дня солидарности журналистов.
С результатами исследования знакомят журналистов председатель ОО “БАЖ” Жанна Литвина и заместитель председателя Андрей Бастунец.

По обобщенным данным Индекса, наиболее благоприятные для СМИ условия сегодня существуют в Грузии. На втором месте – Молдова, на третьем – Армения, на четвертом – Украина, на пятом – Азербайджан. Последнее среди шести государств место занимает наша страна.

Сводный Индекс готовила международная общественная организация «Internews – Украина” при поддержке Евросоюза в рамках проекта «Наблюдение за свободой слова в Восточном регионе Европейской политики соседства», который возник по инициативе Форума гражданского общества Восточного партнерства. (Больше информации – здесь.)

Индекс составлен по результатам опроса экспертов – по десять в каждой стране, – которые по предложенной методике оценивали состояние свободы СМИ и выставляли странам определенные баллы.

Кроме того, эксперты разрабатывали рекомендации для каждой из стран (см. в приложении).

Индекс планируется выпускать ежеквартально в течение двух лет в каждой стране Восточного партнерства.

Он имеет четыре блока – «Политика» , «Практика» , «Телерадиовещание» и «Интернет и новые медиа» .
Блок «Политика» определяет уровень прав и свобод, предоставляемых конституцией и законами страны СМИ и журналистам, их соответствие международным нормам и стандартам, наличие официальных органов цензуры и т.д.). Блок «Практика» определяет роль государства в обеспечении прав и свобод СМИ и журналистов , реакцию властей на случаи их незаконного ограничения. Этот блок состоит из 6 частей: фактические атаки, угрозы, задержания; судебное преследование; доступ к информации; цензура и самоцензура; государственная монополия; экономические условия . Блок «Телерадиовещание» определяет уровень свободы телерадиокомпаний, доступ к эфиру и т. д. Блок «Интернет и новые медиа» определяет уровень свободы интернета, возможности доступа к нему.

См.: Инфографика і Презентация в Power Point

“Индекс – это основа для выработки общей для стран Восточного партнерства политики реформирования информационной сферы. Безусловно , ” каждый несчастный по-своему” , и даже у лидеров этого Индексу – Грузии и Молдовы – есть свои проблемы. Они болезненные , но все же легче наши”, – отметила Жанна Литвина.

“Разумеется, есть много различных индексов, рейтингов, состоящие международными структурами. И во всех них Беларусь стоит на последних местах, – говорит Андрей Бастунец. – Но условия в разных странах мира сильно отличаются, и чем больше индекс, тем он более субектывны. А здесь мы сравниваем ситуацию в странах, где относительно недавно существовала одинаковая законодательная база, и поэтому сравнивать можно довольно адекватно. К тому же, особенность этого Индекса – в том, что его составляли сами Медиаэксперты внутри каждой страны. Это уже не оценка извне, а своеобразная самооценка”.

По словам юриста, каждому из экспертов была роздана анкета с 55 вопросами, разбитыми на 4 блока. По каждому из этих вопросов эксперты могли выставить оценку от нуля до трех (“0″ – минимальные гарантии деятельности журналистов, “3” – максимальные). На основании суммы баллов создавался Индекс.

“Для меня было немного странно, что даже в блоке “Интернет и новые медиа” мы оказались в самом хвосте, ведь мы же всё время говорим, что у нас интернет – сфера наиболее свободна! – признался Андрей Бастунец. – Но, если посмотреть, на какие вопросы отвечали эксперты, все станет на свои места: у них спрашивали о законодательстве в сфере интернет, о случаях привлечения интернет-активистов к ответственности, о государственной монополии в сфере оказания интернет-услуг, о блокировании онлайн-СМИ и т. д. “

ПРИЛОЖЕНИЕ:

Рекомендации для каждой страны

Паводле Прэс-службы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>