2013 13/09

Уладзімер Лабковіч, Менск

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімер Лабковіч 4 верасьня атрымаў па пошце зь Менскага гарадзкога суду пастанову пра адмену пастановы суду Савецкага раёна сталіцы па адміністратыўнай справе, паводле якой ён быў аштрафаваны на тры мільёны рублёў.

Пастанову пра штраф ад 06 жніўня 2013 году, вынесеную на падставе часткі 1 артыкулу 23.34 КаАП (“парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства”) судзьдзём Савецкага раёну Дзмітрыем Паўлючэнкам, праваабаронца абскарджваў у касацыйным парадку адначасна з Тацянай Равяка. Нагадаем, абодва сябры Рады ПЦ “Вясна” былі затрыманыя ў цэнтры Менску 5 жніўня, калі раздавалі мінакам інфармацыйныя ўлёткі з нагоды другой гадавіны ўтрыманьня за кратамі па палітычных матывах старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага. Адміністратыўныя справы абодвух разглядаліся 06 жніўня ў судзе Савецкага раёну. У выніку Тацяну Равяка судзьдзя Марына Фёдарава пакарала па аналягічыным артыкуле аналягічным штрафам.

Толькі вынікі разгляду скаргаў праваабаронцаў у касацыйнай інстанцыі чамусьці апынуліся неаналягічнымі. Скаргу Тацяны Равяка судзьдзя Менгарсуду Аляксей Бычко разгледзеў 27 жніўня, пакінуўшы пастанову пра штраф у сіле. Разгляд скаргі Уладзімера Лабковіча быў прызначаны на пазьнейшы тэрмін, 30 жніўня. У той дзень Уладзімер Лабковіч ня змог прысутнічаць у судзе, аднак рашэньне касацыйнай інстанцыі, зыходзячы зь недарэчнасьці самога прысуду ды выніку касацыі ў справе Тацяны Равяка, ён бачыў прадказальным – аналягічным пастанове ў дачыненьні калегі.

З словаў Лабковіча, пастанова судзьдзі Менгарсуду Камісарава, паводле якой ягоная справа будзе накіраваная ў суд Савецкага раёну на перагляд іншаму судзьдзі, сталася сапраўднай нечаканасьцю. Разам з тым, як заўважае праваабаронца, дадзеная сытуацыя толькі пацьвердзіла, што судзьдзі, разглядаючы касацыйныя скаргі, не кіраваліся нормай закону.

“Судзьдзі ў касацыйнай інстанцыі, прымаючы два супрацьлеглыя рашэньні па аналягічных справах, не кіраваліся нормай закону, паводле якога відавочна, што як дзеяньні Тацяны Равяка, гэтак і мае ўвогуле не могуць кваліфікавацца як адміністратыўнае парушэньне, – кажа Уладзімер Лабковіч. - Вызначэньне суду аб адмене майго штрафа і накіраваньне справы на новы разгляд я расцэньваю як выключна юрыдычны крок, бо Менскі гарадзкі суд ня мог пакінуць па-за ўвагаю грубыя парушэньні падчас майго працэсу”.

Праваабаронца мяркуе, што пры новым разглядзе ягонай адміністратыўнай справы ў судзе Савецкага раёну будзе выканана фармальная працэдура з захаваньнем папчрэдняга пакараньня.

З пастановай касацыйнай інстанцыі за подпісам судзьдзі Д.Паўлючэнкі можна азнаёміцца ў дадатку.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Закон – не для судей? (документ прилагается)

Юрист Правозащитного центра «Вясна» Владимир Лабкович 4 сентября получил по почте из Минского городского суда постановление об отмене постановления суда Советского района столицы по административному делу, по которому он был оштрафован на три миллиона рублей.

Постановление о штрафе от 6 августа 2013 года, вынесенное на основании части 1 статьи 23.34 КоАП (“нарушение порядка организации и проведения массового мероприятия”) судьей Советского района Дмитрием Павлюченко, правозащитник обжаловал в кассационном порядке одновременно с Татьяной Ревяко. Напомним, оба члены Совета ПЦ “Весна” были задержаны в центре Минска 5 августа, когда раздавали прохожим информационные листовки по случаю второй годовщины содержания за решеткой по политическим мотивам председателя организации Алеся Беляцкого. Административные дела обоих рассматривались 6 августа в суде Советского района. В результате Татьяну Ревяко судья Марина Федорова наказала по аналагичыным статье аналогичным штрафом.

Только результаты рассмотрения жалоб правозащитников в кассационной инстанции почему-то оказались неаналагичными. Жалобу Татьяны Ревяко судья Мингорсуда Алексей Бычко рассмотрел 27 августа, оставив постановление о штрафе в силе. Рассмотрение жалобы Владимира Лобковича был назначен на более поздний срок, 30 августа. В тот день Владимир Лабкович не смог присутствовать в суде, однако решение кассационной инстанции, исходя из нелепости самого приговора и результата кассации в деле Татьяны Ревяко, он видел предсказуемым – аналогичным постановлении в отношении коллеги.

По словам Лобковича, постановление судьи Мингорсуда Комиссарова, по которому его дело будет направлено в суд Советского района на пересмотр другому судье, стала настоящей неожиданностью . Вместе с тем, как замечает правозащитник, данная ситуация только подтвердила, что судьи, рассматривая кассационные жалобы, не руководствовались нормой закона.

“Судьи в кассационной инстанции, принимая два противоположных решения по аналогичным делам, не последовали нормой закона, согласно которому очевидно, что как действия Татьяны Ревяко, так и мои вообще не могут квалифицироваться как административное нарушение, – говорит Владимир Лабкович. – Определение суда об отмене моего штрафа и направление дела на новое рассмотрение я расцениваю как исключительно юридический шаг, так как Минский городской суд не мог оставить без внимания грубые нарушения во время моего процесса”.

Правозащитник считает, что при новом рассмотрении его административного дела в суде Советского района будет выполнена формальная процедура с соблюдением папарэдняга наказания.

С постановлением кассационной инстанции за подписью судьи Д.Павлюченко по делу У.Лабковича можно ознакомиться в приложении.

ПРИЛОЖЕНИЕ: постановлением кассационной инстанции

 

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>