2013 13/09

Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск

Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу прыняла зьмены ў адміністратыўнае заканадаўства, дзе ўлічыла заўвагі Гомельскага Цэнтру стратэгічнай цяжбы. Раней артыкул пра тэрміны адміністратыўнага затрыманьня фізычных асобаў утрымліваў такі дыскрэдытуюшчы тэрмін, як “фізычная асоба, якая ўчыніла правапарушэньне”. Цяпер гэтая норма гучыць як “фізычная асоба, якой у віну ставіцца зьдзяйсьненьне правапарушэньня”.

Нагадаем, праваабаронцы з Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леанід Судаленка і Васіль Палякоў зьвярталіся з заяваю да парлямэнту, сутнасьць якой у тым, каб парлямэнт ініцыяваў перад Канстытуцыйным судом прапанову аб прывядзеньне ў адпаведнасьць артыкулу 25 Канстытуцыі ды артыкулу 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах нормаў артыкулу 8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (ПВКаАП).

Старшыня пастаяннай камісыі парлямэнту па законадаўстве Мікалай Самасейка палічыў, што нормы ПВКаАП адпавядаюць Канстытуцыі, і няма патрэбы праверкі іх на адпаведнасьць Асноўнаму закону і міжнароднаму заканадаўству. “Што тычыцца недакладнасьці тэрміналёгіі, на якую вы указваеце ў звароце, то дадзеная акалічнасьць ніяк не ўплывае на канстытуцыйнасьць нормы, і можа быць ліквідаваная падчас законатворчай дзейнасьці – плянуецца ўнясеньне ў Палату прадстаўнікоў праэкту закону “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у КаАП і ПВКаАП”, – паведаміў у адрас праваабаронцаў дэпутат.

Леанід Судаленка, Гомель

“Раней, гэтая норма была выкладзеная такім чынам, калі таго ці іншага чалавека затрымлівалі, ён адразу лічыўся асобой, якая зьдзейсьніла правапарушэньне, што парушала прэзумпцыю невінаватасьці кожнага затрыманага. Зараз гэта недарэчнасьць у тым ліку і з нашай дапамогаю выпраўлена. Надалей будзем патрабаваць ад дэпутатаў ліквідацыі існуючых праўных калізіяў, а таксама зьмяненьня сытуацыі ў адміністратыўнай практыцы, якая вядзе да парушэньня права на свабоду ды асабістую недатыкальнасьць грамадзянаў”, – кажа праваабаронца Леанід Судаленка.

Нагадаем, Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы выдаў дапаможнік па пытаньнях праўных калізіяў адміністратыўнага заканадаўства, якія прыводзяць на практыцы да парушэньня права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць. Галоўная ідэя выданьня, якую праваабаронцы даносяць да грамадзянаў: “Агульным правілам зьяўляецца знаходжаньне чалавека на свабодзе, а ўтрыманьне пад вартай павінна лічыцца выключэньнем з гэтага правіла”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Парламентарий сдержал обещание – “неточность терминологии” законодательства исправлена

Васіль Палякоў, Гомель

Палата представителей Национального собрания приняла изменения в административное законодательство, где учла замечания Гомельского Центра стратегической тяжбы. Ранее статья о сроках административного задержания физических лиц содержал такой дыскрэдытуюшчы термин, как “физическое лицо, совершившее правонарушение”. Сейчас эта норма звучит как “физическое лицо, которому в вину ставится совершение правонарушения”.

Напомним, правозащитники из Гомельского Центра стратегическое тяжбы Леонид Судаленко и Василий Поляков обращались с заявлением к парламенту, суть которой в том, чтобы парламент инициировал перед Конституционным судом предложение о приведении в соответствие статье 25 Конституции и статье 9 Международного пакта о гражданских и политических правах норм статьи 8.4 Процессуально-исполнительного кодекса об административных правонарушениях (ПИКоАП).

Председатель постоянной комиссии парламента по законодательству Николай Самосейко посчитал, что нормы ПИКоАП соответствуют Конституции, и нет нужды проверки их на соответствие Основному закону и международному законодательству. “Что касается неточности терминологии, на которую вы указывали в обращении, то данная обстоятельство никак не влияет на конституционность нормы, и может быть устранена в ходе законотворческой деятельности – планируется внесение в Палату представителей проекта закона «О внесении изменений и дополнений в КоАП и ПИКоАП”, – сообщил в адрес правозащитников депутат.

“Раньше, эта норма была изложена таким образом, если того или иного человека задерживали, он сразу считался лицом, которое совершило правонарушение, что нарушало презумпцию невиновности каждого задержанного. Теперь это недоразумение в том числе и с нашей помощью исправлено. Впредь будем требовать от депутатов устранения существующих правовых коллизий, а также изменения ситуации в административной практике, ведущей к нарушению права на свободу и личную неприкосновенность граждан”, – говорит правозащитник Леонид Судаленко.

Напомним, Гомельский Центр стратегической тяжбы издал пособие по вопросам правовых коллизий административного законодательства, которые приводят на практике к нарушению права на свободу и личную неприкосновенность. Главная идея издания, которую правозащитники доносят до граждан: «Общим правилом является нахождение человека на свободе, а содержание под стражей должно считаться исключением из этого правила”.

ДАДАТКІ:

Дапаможнік па пытаньнях праўных калізіяў у адміністратыўным заканадаўстве (рас.) – pdf-файл:1,9 Mb

Матэрыял зь відэапрэзентацыяй выданьня (ДПЧ, Вільня)

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>