2013 14/09

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь не прыняў да разгляду зварот салігорскага грамадзкага актывісту Уладзімера Шылы. У звароце салігорац казаў аб неканстытуцыйнасьці праваўжывальнай практыкі ворганаў выканаўчае ўлады й судоў агульнай юрысдыкцыі краіны, а таксама аб адмове ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў і аб неправамерным абмежаваньні канстытуцыйнага права на мірныя сходы ды свабоднае выказваньне меркаваньня.

Нагодай для звароту ў Канстытуцыйны Суд сталася забарона Салігорскім райвыканкамам пікету да Дня Волі сёлета ў сакавіку. У мінулым годзе такіх адмоваў Уладзімер Шыла атрымаў каля чатырох дзясяткаў. Забарону пікету да Дня Волі актывіст справаў абскрадзіць ў раённым ды абласным судах, але ня змог дамагчыся перамогі. З гэтай прычыны ён і наважыўся шукаць аднаўленьня правоў у Канстытуцыйным Судзе.

На жаль, Канстытуцыйны Суд вярнуў маю скаргу без разгляду па сутнасьці. У адказе мне нагадалі, што ўзбуджэньне вытворчасьці і вынясеньне заключэньня аб неканстытуцыйнасьці нарматыўна-праўных актаў ажыцьцяўляецца толькі па прапановах Прэзыдэнта, парлямэнту, Вярхоўнага Суду ды Рады Міністраў. Для звычайнага грамадзяніна Канстытуцыйны Суд фактычна зьяўляецца недасяжным. Відавочна, што ў нашай краіне гэтая інстытуцыя выконвае толькі дэкаратыўную функцыю, – кажа Уладзімер Шыла.

З словаў актывіста, сэнсу ў далейшым абскарджваньні забароны пікету на нацыянальным роўні ён больш ня бачыць. Цяпер салігорац па абарону сваіх правоў плянуе зьвяртацца ў міжнародныя інстанцыі. У самы бліжэйшы час Уладзімер Шыла зьбіраецца падрыхтаваць ды накіраваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Конституционный Суд отказался рассматривать обращение о запретах пикетов в Солигорске

Конституционный Суд Республики Беларусь не принял к рассмотрению обращение солигорского общественного активиста Владимира Шило. В обращении солигорец говорил о неконституционности правоприменительной практики органов исполнительной власти и судов общей юрисдикции страны, а также об отказе в проведении массовых мероприятий и о неправомерном ограничении конституционного права на свободное выражение своего мнения и права на мирные собрания.

Поводом для обращения в Конституционный Суд стал запрет Солигорским райисполкомом пикета в День Воли в марте этого года. В прошлом году таких отказов Владимир Шило получил около четырёх десятков. Запрет пикета в День Воли активист пробовал обжаловать в районном и областном судах, но не смог добиться победы. По этой причине он и решился искать восстановления прав в Конституционном Суде.

К сожалению, Конституционный Суд вернул мою жалобу без рассмотрения по существу. В ответе мне напомнили, что возбуждение производства и вынесение заключения о неконституционности нормативно-правовых актов осуществляется только по предложениям Президента, парламента, Верховного Суда и Совета Министров. Для обычного гражданина Конституционный Суд фактически является недостижимым. Очевидно, что в нашей стране эта институция выполняет только декоративную функцию, – говорит Владимир Шило.

По словам активиста, смысла в дальнейшем обжаловании запрета пикета на национальном уровне он больше не видит. Теперь солигорец за защитой своих прав планирует обращаться в международные инстанции. В самое ближайшее время Владимир Шило собирается подготовить и направить жалобу в Комитет по правам человека ООН.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>