2013 17/09

Валерый Вусік і Барыс Бухель

16 верасьня суд Бялыніцкага раёну працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка. Па выніках разгляду справы судзьдзя Аксана Загорская пастанавіла спыніць справу, адхіліўшы складзеныя міліцэйскія пратаколы.

Судзьдзя паведаміла, што пастанова суду Бялыніцкага раёну можа быць абскаджаная ў дзесяцідзённы тэрмін у Магілёўскім абласным судзе.

У судзе разглядаліся два пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні, складзеныя яшчэ ў лютым гэтага году ўчастковым інспэктарам Сяргеем Карыткіным, быццам бы за паклёп з боку Валерыя Вусіка на былога старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова ў зьмешчаным у газэце “Магілёўскі Выбар” і на інтэрнэт-сайце Zapraudu.info артыкуле “Што зьмянілася за апошнія некалькі гадоў у СВК “Лебедзянка”, і за парушэньне артыкулу 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газэты “Магілёўскі Выбар”.

Судовае паседжаньне пачалося ў 17-00 і працягвалася каля 40 хвілінаў. Быў заслуханы выступ абаронцы Валерыя Вусіка, якая давяла суду, што артыкул у газеце “Магілёўскі Выбар” не ўтрымлівае тых момантаў, якія адлюстраваныя ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэньні нібыта аб паклёпе на адрас былога старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова.

Яна таксама адзначыла, што абмежаваньне на распаўсюд інфармацыі зьяўляецца недапушчальным, бо наша краіна падпісала Пакт аб грамадзянкіх і палітычных правах. У частцы 2 артыкулу 2 Закона аб СМІ сказана, што, “калі міжнароднай дамовай Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаныя гэтым Законам, то прымяняюцца правілі міжнароднай дамовы Рэспублікі Беларусь”. Таму не можа ісьці ніякай размовы пра парушэньне Валерыем Вусікам артыкулу 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”.

Пасьля перапынку працягласьцю 15 хвілінаў судзьдзёй Аксанай Загорскай была зачытаная пастанова аб спыненьні адміністратыўнай справы ў адносінах Валерыя Вусіка.

Пакуль невядома, ці будзе Пётар Бялоў абскарджваць пастанову суду Бялыніцкага раёну ў Магілёўскім абласным судзе. Саму пастанову ён атрымаў на рукі адразу пасьля заканчэньня судовага паседжаньня.

Нагадаем, што 29 сакавіка 2013 году былы старшыня суду Бялыніцкага раёну Ўладзімер Гуз пакараў Валерыя Вусіка штрафам у памеры 30 базавых велічыняў за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічыняў за парушэньне артыкулу 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газэты “Магілёўскі Выбар”. Па сукупнасьці канчатковы памер штрафу быў вызначаны ў памеры 50 базавых велічыняў, што на сёньняшні дзень складае 5 мільёнаў рублёў.

25 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Валерыя Вусіка на рашэньне суда Бялыніцкага раёну. Судзьдзя Магілёўскага абласнога суду Павел Клімаў прыняў рашэньне пакінуць пастанову суду Бялыніцкага раёну без зьменаў, а касацыйную скаргу Валерыя Вусіка без задавальненьня.

1 жніўня старшыня Магілёўскага абласнога суду Ігар Прашко пастанавіў адмяніць рашэньне суду Бялыніцкага раёну ад 29 сакавіка 2013 году і рашэньне Магілёўскага абласнога суду ад 25 красавіка 2013 году, і накіраваць справу на новы разгляд у суд Бялыніцкага раёну да другога судзьдзі.

У сваёй пастанове старшыня Магілёўскага абласнога суду зрабіў выснову, што рашэньне аб пакараньні штрафам Валерыя Вусіка нельга прызнаць абгрунтаваным, таму што падчас разгляду адміністратыўнай справы ў судзе Бялыніцкага раёну не былі прынятыя да ўвагі довады Валерыя Вусіка і пры такіх абставінах “выснова пра ягоную вінаватасьць зьяўляецца заўчаснай”. Таксама Ігар Прашко ўзгадаў у якасьці парушэньня ў дзеяньнях суду Бялыніцкага раёну тое, што не было задаволена хадайніцтва Валерыя Вусіка аб прадстастаўленьні яму абаронцы.

Паўторны разгляд адміністратыўнай справы Валерыя Вусіка судзьдзёй Аксанай Загорскай у судзе Бялыніцкага раёну праходзіў 26 жніўня, 11 і 16 верасьня.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Барыс Бухель, Магілёў

Белыничи: суд постановил – клеветы в публикации в “Могилевском Выборы” нет, а издание распространялось законно

16 сентября суд Белыничского района продолжил рассмотрение административного дела в отношении жителя деревни Лебедянка Валерия Усика. По результатам рассмотрения дела судья Оксана Загорская постановила прекратить дело, отклонив составленные милицейские протоколы.

Судья сообщила, что постановление суда Белыничского района может быть обжаловано в десятидневный срок в Могилевском областном суде.

В суде рассматривались два протокола об административном правонарушении, составленные ещё ​​в феврале этого года участковым инспектором Сергеем Карыткиным, якобы за клевету со стороны Валерия Усика на бывшего председателя СПК “Лебедянка” Петра Белова в находящейся газете “Могилевский Выбор” и на интернет-сайте Zapraudu.info статье “Что изменилось за последние несколько лет в СПК “Лебедянка”, и за нарушение статьи 17 Закона о СМИ при распространении газеты “Могилевский Выбор”.

Судебное заседание началось в 17-00 и продолжалось около 40 минут. Было заслушано выступление защитника Валерия Усика, которая доказала суду что статья в газете “Могилевский Выбор” не содержит тех моментов, которые отражены в протоколе об административном правонарушении якобы о клевете в адрес бывшего председателя СПК “Лебедянка” Петра Белова. Она также отметила, что ограничение на распространение информации является недопустимым, так как наша страна подписала Пакт о гражданских и политических правах. В части 2 статьи 2 Закона о СМИ сказано, что, “если международным договором Республики Беларусь установлены иные правила, чем те, которые предусмотрены настоящим Законом, то применяются правила международного договора Республики Беларусь“. Поэтому не может идти никакой речи о нарушении Валерием Усиком статьи 17 Закона о СМИ при распространении газеты “Могилевский Выбор”.

После перерыва продолжительностью 15 минут судьей Оксаной Загорской было зачитано постановление о прекращении административного дела в отношении Валерия Усика.

Пока неизвестно, будет ли Петр Белов обжаловать постановление суда Белыничского района в Могилевском областном суде. Само постановление он получил на руки сразу после окончания судебного заседания.

Напомним, что 29 марта 2013 года бывший председатель суда Белыничского района Владимир Гуз наказал Валерия Усика штрафом в размере 30 базовых величин за клевету в адрес председателя СПК “Лебедянка” Петра Белова и штрафом в размере 20 базовых величин за нарушение статьи 17 Закона о СМИ при распространении газеты “Могилевский Выбор”. По совокупности окончательный размер штрафа был определен в размере 50 базовых величин, что на сегодняшний день составляет 5 миллионов рублей.

25 апреля в Могилевском областном суде состоялось рассмотрение кассационной жалобы Валерия Усикаи на решение суда Белыничского района. Судья Могилевского областного суда Павел Климов принял решение оставить постановление суда Белыничского района без изменений, а кассационную жалобу Валерия Усикав без удовлетворения.

1 августа председатель Могилевского областного суда Игорь Прошко постановил отменить решение суда Белыничского района от 29 марта 2013 года и решение Могилевского областного суда от 25 апреля 2013 года, и направить дело на новое рассмотрение в суд Белыничского района к другому судье.

В своем постановлении председатель Могилевского областного суда сделал вывод, что решение о наказании штрафом Валерия Усикаи нельзя признать обоснованным, потому что во время рассмотрения административного дела в суде Белыничского района не были приняты во внимание доводы Валерия Усика и при таких обстоятельствах “вывод о его виновности является преждевременным”. Также Игорь Прошко упомянул в качестве нарушения в действиях суда Белыничского района то, что не было удовлетворено ходатайство Валерия Усика о предоставлении ему защитника.

Повторное рассмотрение административного дела Валерия Усика судьей Оксаной Загорской в суде Белыничского района проходило 26 августа, 11 и 16 сентября.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>