2013 20/09

Алесь Бяляцкі

Гомельскія праваабаронцы распачалі акцыю да дня народзінаў Алеся Бяляцкага, зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна». Пад час акцыі любы жадаючы ды неабыякавы грамадзянін можа прыйсьці ў офіс па вуліцы Палескай, 52 абласнога цэнтру ды падпісаць палітычна зьняволенаму праваабаронцу віншавальную паштоўку.

25 верасьня Алесю спаўняецца 51 год, які ён відаць па ўсім зноў сустрэне ў Бабруйскай папраўчай калёніі № 2.

Праваабаронца Анатоль Паплаўны, адзін з арганізатараў акцыі:
«Мы мяркуем праз інтэрнэт, асабістыя кантакты, падрыхтоўку інфармацыйнага бюлетэня заклікаць неабыякавых людзей не пакідаць Алеся Бяляцкага ў дзень народзінаў у адзіноце за каменнымі мурамі турмы. Прапануем даслаць у бабруйскую вязьніцу № 2 на вуліцу Сікорскага,1 у атрад №14 віншавальныя паштоўкі. Распавядзем таксама шырокай грамадзкасьці пра акалічнасьці крымінальнай справы супраць яго».

«Мы заклікаем усіх неабыякавых не пакідаць Алеся Бяляцкага ў адзіноце за каменнымі сьценамі. Чалавек, які 15 гадоў абараняў правы іншых, заслугоўвае цёплых словаў падтрымкі ў такі няпросты для яго момант», — кажа праваабаронца Леанід Судаленка, які адзін з першых падпісаў паштоўку да калегі.

“Алесь, сумна, што ўсё так адбываецца, але ж калі глядзець наперад, там праўда за намі. У дзень народзінаў жадаю толькі аднаго, як мага хутчэй быць на волі сярод нас”, – такое віншаваньне пайшло сёньня ад яго ў Бабруйскую папраўчую калёнію.

Гомельскія актывісты згадваюць, што цягам 15 гадоў Алесь Бяляцкі бараніў правы сотняў грамадзянаў, якія зьведалі перасьлед рэжыму, матэрыяльна дапамагаў іхным сем’ям, наймаў адвакатаў. Дапамогу беларускія ўлады палічылі асабістымі даходамі праваабронцы. Алеся Бяляцкага ў 2011 годзе абвінавацілі ў нясплаце падаткаў і асудзілі на чатыры з паловай гады калёніі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: «Поздравь Беляцкого с Днём рождения»

Гомельские правозащитники начали акцию ко дню рождения Алеся Беляцкого, заключенного руководителя правозащитного центра «Вясна». Во время акции любой желающий и неравнодушный гражданин может прийти в офис по улице Полесской, 52 областного центра и подписать политически заключенному правозащитнику поздравительную открытку.

25 сентября Алесю исполнится 51 год, который он судя по всему снова встретит в Бобруйской исправительной колонии №2.

Правозащитник Анатолий Поплавный, один из организаторов акции: «Мы предполагаем через интернет, личные контакты, подготовку информационного бюллетеня призвать неравнодушных людей не оставлять Алеся Беляцкого в день рождения в одиночестве за каменными стенами тюрьмы. Предлагаем прислать в бобруйской тюрьму №2 на улицу Сикорского,1 в отряд №14 поздравительные открытки. Расскажем также широкой общественности о подробностях уголовного дела против него».

«Мы призываем всех неравнодушных не оставлять Алеся Беляцкого в одиночестве за каменными стенами. Человек, который 15 лет защищал права других, заслуживает теплых слов поддержки в такой непростой для него момент», – говорит правозащитник Леонид Судаленко, который одним из первых подписал коллеге открытку.

“Алесь, печально, что все так происходит, но если смотреть вперед, там правда за нами. В день рождения желаю только одного, как можно скорее быть на свободе среди нас”, – такое поздравление пошло сегодня от него в Бобруйскую исправительную колонию.

Гомельские активисты вспоминают, что в течение 15 лет Алесь Беляцкий защищал права сотен граждан, подвергшихся преследованию режима, материально помогал их семьям, нанимал адвокатов. Помощь белорусские власти посчитали личными доходами правозащитники. Алеся Беляцкого в 2011 году обвинили в неуплате налогов и приговорили к четырем с половиной года колонии.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Лапікага,
Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>