2013 19/09

Леанід Судаленка, Гомель

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка зьвярнуўся да начальніка УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму Ігара Макушэнкі з скаргаю на пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэньні.

Як паведаміў праваабаронца, 17 верасьня ягоны аўтамабіль спыніў маёр ДАІ і не прадставіўшыся прад’явіў прэтэнзіі да таніроўкі задняга шкла аўтамабіля.

“Інспэктар прапанаваў выплаціць штраф у памеры адной базавай велічыні на месцы, у адваротным выпадку, зь ягоных словаў, ён складзе пратакол і на адміністратыўнай камісіі мне давядзецца выплаціць штраф у дзьве базавыя велічыні. Працоўны дзень скончыўся, мне трэба пасьпець забраць дзіця зь дзіцячага садка, я быў ​​вымушаны выплаціць штраф на месцы. Дарэчы, на квітанцыі немагчыма прачытаць пасаду й прозьвішча інспэктара”, – камэнтуе Судаленка.

“Супрацоўнік не патлумачыў мне падставы, па якіх ён прыйшоў да высновы пра ступень сьвятлопрапусканьня задняга шкла аўтамабіля менш за 70 адсоткаў. Адпаведна, я прыходжу да высновы, што ступень сьвятлопрапусканьня шкла была вызначана зыходзячы з суб’ектыўнага меркаваньня службовай асобы ДАІ”, – піша праваабаронца.

“Згодна з апошнімі зьменамі ў адміністратыўным заканадаўстве службовая асоба ДАІ абавязаная была ўжыць у маім выпадку ніжнюю мяжу штрафу – ня больш за пяць дзесятых базавай велічыні. Дарэчы, з улікам апошніх зьменаў, максымальны памер штрафу па гэтым артыкуле не дзве, як “палохаў” мяне інспэктар ДАІ, а адна базавая велічыня. Альбо маёр ДАІ хлусіў мне, альбо ён не валодае апошнімі зьменамі ў законе”, – упэўнены юрыст.

Л. Судаленка просіць правесьці ў асяродку асабістага складу УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму вучобу па вывучэньні апошніх зьменаў і дапаўненьняў у адміністратыўным заканадаўстве, унесеных Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 году за № 64-З. Таксама ён просіць адмяніць пастанову пра штраф і абавязаць супрацоўнікаў ДАІ выразна прадстаўляцца кіроўцам і разборліва запаўняць дадзеныя на дакумэнтах.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитник просит начальника ГАИ провести обучение сотрудников по изменениям в административном законодательстве

Гомельский правозащитник Леонид Судаленко обратился к начальнику УГАИ УВД Гомельского облисполкома Игорю Макушенко с жалобой на постановление по делу об административном правонарушении.

Как сообщил правозащитник, 17 сентября его автомобиль остановил майор ГАИ и не представившись предъявил претензии к тонировки заднего стекла автомобиля.

“Инспектор предложил выплатить штраф в размере одной базовой величины на месте, в противном случае, по его словам, он составит протокол и на административной комиссии мне придётся выплатить штраф в две базовые величины. Рабочий день закончился , мне надо успеть забрать ребёнка из детского сада, я был вынужден выплатить штраф на месте. Кстати, на квитанции невозможно прочитать должность и фамилия инспектора”, – комментирует Судаленко.

“Сотрудник не объяснил мне основания, по которым он пришёл к выводу о степени светопропускания заднего стекла автомобиля менее 70 процентов. Соответственно, я прихожу к выводу, что степень светопропускания стекла была определена исходя из субъективного мнения должностного лица ГАИ”, – пишет правозащитник .

“Согласно с последними изменениями в административном законодательстве должностное лицо ГАИ обязано было применить в моём случае нижний предел штрафа – не более пяти десятых базовой величины. Кстати, с учетом последних изменений, максимальный размер штрафа по этой статье не две, как “пугал” меня инспектор ГАИ, а одна базовая величина. Или майор ГАИ лгал мне, либо он не владеет последними изменениями в законе”, – уверен юрист .

Л. Судаленко просит провести среди личного состава УГАИ УВД Гомельского облисполкома учёбу по изучению последних изменений и дополнений в административном законодательстве, внесённых Законом Республики Беларусь от 12 июля 2013 года № 64-З . Также он просит отменить постановление о штрафе и обязать сотрудников ГАИ чётко представляться водителям и разборчиво заполнять данные на документах.

Паводле Алена ГЕРМАНОВІЧ gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Лапікага,
Lićviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>