2013 17/09

Леанід Сулаленка, Гомель

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка зьвярнуўся ў суд Цэнтральнага раёну з пазовам аб спагнаньні з адказчыку – галоўнага ўпраўленьня фінансаў па Гомельскай вобласьці кампэнсацыі маральнае шкоды ў памеры 29 мільёнаў рублёў. Таксама ён просіць спагнаць судовыя выдаткі і выплачаны адміністратыўны штраф ў памеры 600 тысячаў рублёў.

У зыску заяўнік піша, што ў чэрвені 2011 году супрацоўнікі ДАІ Быхаўскага РАЎС (Магілёўская вобласьць) склалі на яго як на кіроўцу аўтамабіля адміністратыўны пратакол за перавышэньне хуткасьці. Гомельская ДАІ пакарала яго штрафам, зь якім заяўнік быў нязгодны й зьвярнуўся ў суд. Незаконнасьць пастановы ДАІ была прызнаная судом Чыгуначнага раёну Гомеля ў кастрычніку 2011 году. Але ўжо ў лістападзе 2011 году ДАІ паўторна прыцягнула Леаніда Судаленку да адміністратыўнай адказнасьці. У сьнежні дадзеная пастанова ДАІ зноў была прызнаная незаконнай судом Чыгуначнага раёну. Але ў лютым ДАІ зноў прыцягнула праваабаронцу да адказнасьці.

Справа дайшла да абласнога суду. Урэшце ў чэрвені 2012 году ДАІ зноў, у чацьвёрты раз прыцягвае праваабаронцу да адказнасьці. Але ў лістападзе 2012 году старшыня Вярхоўнага суду адмяніў па гэтай справе ўсе раней вынесеныя пастановы, справу накіраваў у Гомельскую ДАІ на новы, пяты ўжо разгляд.

«Старшыня Вярхоўнага Суду раскрытыкаваў пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні й фатаграфіі майго аўтамабіля, якія ўтрымліваюць розны час майго нібыта правапарушэньня, таксама старшыня ВС знайшоў іншыя працэсуальныя парушэньні ў дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ. Па дакумэнтах атрымлівалася, што я перавысіў хуткасць праз тры хвіліны пасьля таго, як мяне прыпыніў супрацоўнік ДАІ. У адносінах да мяне службовымі асобамі УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму чатыры разы выносіліся незаконныя пастановы аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці», – пракамэнтаваў Леанід Судаленка.

Пасьля адмены ўсіх пастановаў па справе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму вярнула адміністрацыўную справу ў ДАІ Быхаўскага РАЎС для ліквідацыі наяўных у ім недахопаў і прыцягненьня ўсе ж кіроўцу да адміністратыўнай адказнасьці, дзе ліквідаваць наяўныя ў справе недахопы таксама не змаглі ды вярнулі справу ў Гомельскую ДАІ. У лютым 2013 году УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму вярнула назад у ДАІ Быхаўскага РАЎС адміністратыўны матэрыял у сувязі з заканчэньнем тэрмінаў прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці. Справа была спыненая.

Леанід Судаленка лічыць, што мае права на кампэнсацыю матэрыяльнай і маральнай шкоды, якую ён атрымаў у выніку незаконных дзеяньняў службовых асобаў.

«Неаднаразовае й незаконнае прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасьці зьняважыла маю чалавечую й грамадзянскую годнасьць, прымусіла на працягу доўгага пэрыяду часу адчуваць сваю безабароннасьць перад самавольствам і ўсёдазволенасьцю дзяржаўных ворганаў, усумніцца ў дзейснасьці прынцыпу законнасьці ды справядлівасьці. На працягу паўтара гадоў я быў вымушаны кожны месяц зьяўляцца ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму для падаўжэньня часовага дазволу на права кіраваньня транспартнымі сродкамі, тым самым быў пастаўлены ва ўмовы адчаю й безвыходнасьці»
, – падкрэслівае ў заяве ў суд праваабаронца.

Ён нагадвае, што, згодна са зьменамі ў ПВКаАП, зараз стала магчымым спаганяць і маральную шкоду па адміністратыўных справах. «Па законе я маю права на кампэнсацыю, але ў дадзеным выпадку для мяне галоўнае не грошы, а справядлівасьць. Калі я атрымаю кампэнсацыю, то грашовыя сродкі я перадам у дзіцячы дом», – дадаў Леанід Судаленка.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельский правозащитник просит суд взыскать с казны компенсацию морального вреда в размере 29 миллионов рублей

Гомельский правозащитник Леонид Судаленко обратился в суд Центрального района с иском о взыскании с ответчика – главного управления финансов по Гомельской области компенсацию морального вреда в размере 29 миллионов рублей. Также он просит взыскать судебные расходы и уплаченный административный штраф в размере 600 тысяч рублей.

В иске заявитель пишет, что в июне 2011 года сотрудники ГАИ Быховского РОВД (Могилевская область) составили на него как на водителя автомобиля административный протокол за превышение скорости. Гомельская ГАИ наказала его штрафом, с которым заявитель был не согласен и обратился в суд. Незаконность постановления ГАИ была признана судом Железнодорожного района Гомеля в октябре 2011 года. Но уже в ноябре 2011 года ГАИ повторно привлекла Леонида Судаленко к административной ответственности. В декабре данное постановление ГАИ снова было признано незаконным в суде Железнодорожного района. Но в феврале ГАИ снова привлекла правозащитника к ответственности.

Дело дошло до областного суда. Наконец в июне 2012 года ГАИ снова, в четвертый раз привлекает правозащитника к ответственности. Но в ноябре 2012 года председатель Верховного суда отменил по этому делу все ранее вынесенные постановления, дело направил в Гомельскую ГАИ на новое, пятое рассмотрение.

«Председатель Верховного Суда раскритиковал протокол об административном правонарушении и фотографии моего автомобиля, которые содержат разное время моего якобы правонарушения, также председатель ВС нашёл другие процессуальные нарушения в действиях сотрудников ГАИ. По документам получалось, что я превысил скорость через три минуты после того, как меня приостановил сотрудник ГАИ. В отношении меня должностными лицами УГАИ УВД Гомельского облисполкома четырежды выносились незаконные постановления о привлечении к административной ответственности», – прокомментировал Леонид Судаленко.

После отмены всех постановлений по делу УГАИ УВД Гомельского облисполкома вернула административное дело в ГАИ Быховского РОВД для устранения имеющихся в нём недостатков и привлечения всё же водителя к административной ответственности , где устранить имеющиеся в деле недостатки тоже не смогли и вернули дело в Гомельскую ГАИ. В феврале 2013 года УГАИ УВД Гомельского облисполкома вернула обратно в ГАИ Быховского РОВД административный материал в связи с истечением сроков привлечения к административной ответственности. Дело было прекращено.

Леонид Судаленко считает, что имеет право на возмещение материального и морального ущерба, который он получил в результате незаконных действий должностных лиц.

«Неоднократное и незаконное привлечение к административной ответственности унизило моё человеческое и гражданское достоинство, заставило на протяжении длительного периода времени ощущать свою беззащитность перед произволом и вседозволенностью государственных органов, усомниться в действенности принципа законности и справедливости. В течение полутора лет я был вынужден каждый месяц являться в УГАИ УВД Гомельского облисполкома для продления временного разрешения на право управления транспортными средствами, тем самым был поставлен в условия отчаяния и безысходности», – подчёркивает в заявлении в суд правозащитник.

Он напоминает, что, согласно изменениям в ПИКоАП, теперь стало возможным взимать и моральный ущерб по административным делам. «По закону я имею право на компенсацию, но в данном случае для меня главное не деньги, а справедливость. Если я получу компенсацию, то денежные средства я передам в детский дом», – добавил Леонид Судаленко.

Паводле Зьміцер Літвінаў
gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Лапікага,
Lićviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>