2013 25/09

24 верасьня жодзінцы павіншавалі асуджанага да 4,5 года пазбаўленьня волі вядомага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага з днём народзінаў.

Паштоўкі з віншаваньнямі былі адасланыя з Жодзінскага галоўнага паштамта, на якім адбыўся распаўсюд адпаведнай інфармацыі сярод шматлікіх ягоных наведвальнікаў.

Заўважыўшы раскладзеныя паштоўкі з выяваю Алеся Бяляцкага за кратамі, прысутныя бралі іх, разглядалі, з зацікаўленасьцю знаёміліся зь іхным зьместам і клалі назад. Некаторыя, заўважыўшы мясцовага праваабаронцу “Вясны” Аляксея Лапіцкага, падыходзілі й задавалі пытаньні. У выніку атрымаліся своеасаблівыя знаёмствы ды абмен думкамі па сытуацыі.

Нагадаем, што 25 верасьня палітзьняволенаму праваабронцу, які ўжо больш за 2 гады знаходзіцца за кратамі ў Бабруйскай калёніі, спаўняецца 51 год. Палітычна матываваны перасьлед і прысуд кіраўніку пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра “Вясна” быў вынесены 4 жніўня 2011 года. З гэтага часу палітвязень знаходзіўся за кратамі, спачатку ў сьледчым ізалятары ў Менску, потым у Жодзінскай турме №8, затым (пасьля этапу праз Менск) у Бабруйскай папраўчай калёніі №2.
*
*
На наступны дзень 25 верасьня паштоўкі з выяваю Алеся Бяляцкага за кратамі ды інфармацыяй пра зьняволенага праваабаронцу зьявіліся ў некаторых публічных месцах у Жодзіне (гл. фота).














*
*



Паводле Алесь Лета,
Беларускае Радыё Рацыя і Lićviny-INFA, Жодзіна
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота Алеся Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>