2013 27/09

З 22 па 26 верасьня ў Жодзіне ды іншых гарадах краіны, а таксама ў замежжы, праходзілі акцыі падтрымкі палітвязьня, вядомага праваабаронцы, кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Нагадаем, што 25 верасьня Алесю споўнілася 51 год, і гэта ўжо трэці дзень нараджэньня (у тым ліку й юбілейнае 50-годзьдзе), які праваабаронца й пісьменьнік вымушаны так бы мовіць “адзначаць” за кратамі.

Жодзінцы падпісвалі паштоўкі зь віншаваньнямі, потым іх адпраўлялі на галоўным паштампце горада ды інфармавалі грамадзкасьць адмысловымі паштоўкамі ў розных публічных месцах, сустракаліся й размаўлялі пра цяперашні стан грамадзтва ды лёс краіны.

Грамадзянаў хвалявала тое становішча грамадзянскай несвабоды, у якім ім прыходзіцца сёньня існаваць, зь якім сутыкаюцца яны ў сваім штодзённым жыцьці. Было бачна, што многія (у тым ліку нават некаторыя сустрэтыя ў гэтыя дні міліцыянты) да размовы з праваабаронцамі дакладна былі слаба інфармаваныя, а часам і наўпрост дэзынфармаваныя адносна існуючых абавязковых для Беларусі міжнародных стандартаў і канстытуцыйных правоў грамадзянаў. Напрыклад, у прыватнасьці – адносна свабоды збору і распаўсюду інфармацыі… Верагодней за ўсё сыстэма адвольнага тлумачэньня ды інтэрпрэтацыі дзейсных нормаў права, мэтавае інфармаваньне ці дэзынфармаваньне супрацоўнікаў на прадпрыемствах ды ва ўстановах праз службовы інструктаж, як і сыстэма фальсыфікацыяў у часе выбарчых кампаніяў – пастаўленыя сёньня рэжымам на сваеасаблівы ідэалягічна-прапагандыскі канвеер у Беларусі.

Жодзінскі праваабаронца, Аляксей Лапіцкі ў гэтай сувязі адзначае:
Нажаль, палітычныя прысуды, як і ў выпадку з Алесем Бяляцкім, сталі нормаю ў Беларусі. Рэжым скарыстоўвае падобную неправамерную практыку для застрашэньня іншадумцаў і ўціску на палітычна актыўных ці неабыякавых грамадзянаў краіны. Над людзьмі фактычна ўчыняецца палітычна матываваная расправа ды суцэльны санкцыяваны “па вэртыкалі” зьдзек. На мапу стабільнага й безтэрміновага ўтрыманьня ва ўладзе… (а не стабільнага эўрапейскага разьвіцьця Беларусі ды ейнага сапраўднага росквіту) тут пастаўлены сёньня агульнапрызнаныя міжнародныя стандарты права, нормы Асноўнага Закону, асноўныя правы й свабоды грамадзянаў, а разам з тым – пэрспэктывы нармальнага разьвіцьця сучаснага беларускага грамадзтва. Пры гэтым, права выбару для беларусаў пераўтварылася ўжо ў нейкі недасяжны на практыцы бутафорскі міраж.

У наяўнасьці стан штучна абмежаванай грамадзянскасьці, ўчасе якога грамадзяне пазбаўленыя права элемэнтарнага грамадзянскага выбару і кантролю над уладаю. Адбываецца ўзмацненьне мэханізму рэпрэсыяў і ўціску дзеля прасоўваньня навязваемай грамадзтву ідэалёгіі варожасьці да агульначалавечых дэмакратычных каштоўнасьцяў, дзеля падзелу й поўнага кантролю над грамадзянскай супольнасьцю і чалавекам, для рэалізаці праграмаў дэнацыяналізацыі ды постсавецкага рэваншызму, рэстаўрацыі сыстэмы ўлады зь бязьмежным панаваньнем і манаполіей рэпрэсыўна-ідэалягічнай машыны ў жыцьці беларускага грамадзтва”, – канстатаваў праваабаронца.

Як ён мяркуе: “Тыя, хто разумее сытуацыю альбо пачынае асэнсоўваць заганнасьць падобнай палітыкі, а таксама тое, што падобныя дзеяньні бязьмежна канцэнтруюць уладу і вядуць да сумна вядомых з савецкіх часоў застою ды стагнацыі, сёньня павінны аб’яднаць свае намаганьні (духоўныя, інтэлектуальныя, творчыя, арганізацыйныя, праваабарончыя ды іншыя…) дзеля адзінае мэты ў імя неабходных кожнаму з нас і ўсяму беларускаму грамадзтву пераменаў.”

“Сапраўды, да гэтага заклікаюць нас усіх прыклады ахвярных пакутаў актывістаў грамадзкай супольнасьці, палітыкаў і праваабаронцаў, у тым ліку нашага калегі і сябра Алеся Бяляцкага, над якімі паказальна працягвае зьдзеквацца пастаянна самаперапрызначаемы аўтарытарна-камандны рэжым у Беларусі”, – паставіў кропку Аляксей Лапіцкі.

У гэтыя ж дні ў Беларусі ды па-за ейнымі межамі прайшлі розныя акцыі віншаваньня й падтрымкі зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Солидарность с заключенным правозащитником и состояние ограниченной гражданственности

С 22 по 26 сентября в Жодино и других городах страны, а также за рубежом, проходили акции в поддержку политзаключенного, известного правозащитника, руководителя правозащитного центра «Весна» Алеся Беляцкого.

Напомним, что 25 сентября Алесю исполнился 51 год, и это уже третий день рождения (в том числе и юбилейное 50-летие), который правозащитник и писатель вынужден так сказать “отмечать” за решёткой.

Жодинцы подписывали открытки с поздравлениями, потом их отправляли на главном почтамта города и информировали общественность специальными открытками в различных публичных местах, встречались и разговаривали о состоянии общества и судьбах страны.

Граждан волновало то положение гражданской несвободы, в котором им приходится сегодня существовать, с которым сталкиваются они в своей повседневной жизни. Было видно, что многие (в том числе даже некоторые встреченные в эти дни милиционеры) до разговора с правозащитниками точно были слабо информированы, а иногда и просто дезинформированы относительно существующих обязательных для Беларуси международных стандартов и конституционных прав граждан. Например, в частности – относительно свободы сбора и распространения информации … Вероятнее всего система произвольного толкования и интерпретации действующих норм права, целевое информирование или дезинформирование сотрудников на предприятиях и в учреждениях через служебный инструктаж, как и система фальсификаций во время избирательных кампаний – поставлены сегодня режимом на своеобразный идеологически-пропагандистский конвейер в Беларуси.

Жодинский правозащитник, Алексей Лапицкий в этой связи отмечает:
– К сожалению, политические приговоры, как и в случае с Алесем Беляцким, стали нормой в Беларуси. Режим использует подобную неправомерную практику для запугивания инакомыслящих и давления на политически активных или неравнодушных граждан страны. Над людьми фактически совершается политически мотивированая расправа и сплошное санкционированное “по вертикали” издевательство. На карту стабильного и бессрочного удержания во власти … (а не стабильного европейского развития Беларуси и её подлинного расцвета) здесь сегодня поставлены общепризнанные международные стандарты права, нормы Основного Закона, основные права и свободы граждан, а вместе с тем – перспективы нормального развития современного белорусского общества. При этом право выбора для белорусов превратилось уже в какой-то недостижимый на практике бутафорский мираж.

Налицо состояние искусственно ограниченной гражданственности, во время которого граждане лишены права элементарного гражданского выбора и контроля над властью. Происходит усиление механизма репрессий и подавления ради продвижения навязываемой обществу идеологии вражды к общечеловеческим демократическим ценностям, ради разделения и полного контроля над гражданским обществом и человеком, для рэализаци программ денационализации и постсоветского реваншизма, реставрации системы власти с бесконечным господством и монополией репрессивно-идеологической машины в жизни белорусского общества”, – констатировал правозащитник.

Как он полагает: “Те, кто понимает ситуацию либо начинает осмысливать порочностью подобной политики, а также то, что подобные действия бесконечно концентрируют власть и ведут к печально известным с советских времен застою и стагнации, сегодня должны объединить свои усилия (духовные, интеллектуальные, творческие, организационные, правозащитные и другие … ) ради единственной цели во имя необходимых каждому из нас и всему белорусскому обществу перемен.”

“Действительно, к этому призывают нас всех примеры жертвенных страданий активистов гражданского общества, политиков и правозащитников, в том числе нашего коллеги и друга Алеся Беляцкого, над которыми показательно продолжает издеваться постоянно самопереназначаемый авторитарно-командный режим в Беларуси”, – поставил точку Алексей Лапицкий.

В эти же дни в Беларуси и за её пределами прошли различные акции поздравления и поддержки удерживаемого в заключении правозащитника Алеся Беляцкого.

Алесь Вольны
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>