2013 29/09

Пляцоўка каля Палаца культуры «Віпра» Беларускага таварыства глухіх - адзінае ў горадзе месца, дзе рашэньнем гарвыканкама дазвалялася праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Напачатку верасьня ўступіла ў сілу новае рашэньне Гомельскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах. Улады дэкляравалі, што прынятае яно з мэтай «пашырэньня пераліку месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама ўдасканаленьня ўзаемадзеяньня арганізатараў масавых мерапрыемстваў і мясцовых ворганаў улады».

Разам з тым, хоць месцы і пашырыліся (замест адной пляцоўкі – дзве), але вызначылі іх у такім месцы, што патэнцыйных удзельнікаў пікетаў ці мітынгаў прыйшлося б прывозіць туды на адмыслова арэндаваным транспарце. Месцы тыя ў аддаленых раёнах. «Мясцовыя чыноўнікі ўсталявалі два новыя месцы – прадэманстравалі лібэралізацыю ў гэтым пляне. Але калі прыгледзецца да гэтых месцаў, дык яны яшчэ горшыя – таму што знаходзяцца на ўскраіках гораду, там, дзе сустрэць жывога чалавека можна толькі ў выглядзе гаспадара, які выгульвае сабаку», – зазначае праваабаронца Леанід Судаленка.

«Старое» рашэньне дазваляла праводзіць масавыя мерапрыемствы ў адным-адзіным месцы ў горадзе – на пляцоўцы перад ДК «Віпра» таварыства глухіх, уключаючы дэманстрацыі й шэсьці (на фота). Як на практыцы было магчымым правесьці на адкрытай пляцоўцы 100 на 100 метраў шэсьце альбо дэманстрацыю? «Гарвыканкам, напэўна, уяўляў – яго рашэньне дзейнічала ў горадзе больш за пяць гадоў. Часта ў судах рашэньне гарвыканкаму па гэтым пытаньні нават у судзьдзяў выклікала зьдзіўленьне», – зьвяртае ўвагу праваабаронца.

Ён аналізуе сытуацыю з заключэньнем арганізатарамі масавых мерапрыемстваў дамоваў, калі для трох ці пяці чалавек, якія стаяць у пікеце, патрабаваўся ўзвод АМАПу для аховы грамадзкага парадку, карэта хуткай дапамогі ды брыгада дворнікаў. З словаў Леаніда Судаленкі, аспрэчваючы аднойчы ў судзе абавязак заключаць вось гэтыя дамовы, ён правёў паралелі. Напрыклад, што было б, калі б гарвыканкам прыняў рашэньне, паводле якога кожны з пасажыраў грамадзкага транспарту перад тым, як зайсьці ў тралейбус, быў бы абавязаны яшчэ заключыць дамову на ахову грамадзкага парадку ў салоне тралейбуса падчас паездкі? За тралейбусам за ягоны кошт павінна ехаць хуткая дапамога (ці мала каму стане дрэнна), і за кошт пасажыра трэба ў канцы дня прыбраць салон тралейбусу.

«Абсурд? Не менш абсурдным выглядае і рашэньне! У зале суду, калі я пра гэта гаварыў, сьмяяліся ўсе, нават чыноўнік з гарвыканкаму», – узгадвае суразмоўца.

У Камітэце па правах чалавека ААН на разглядзе зараз знаходзіцца больш за 30 скаргаў з Гомельскай вобласьці, у якіх, апроч іншага, заяўнікі просяць адмяніць «старое» рашэньне аб масавых мерапрыемствах. Па гэтых скаргах ідзе камунікацыя з урадам краіны, які вымушаны пастаянна тлумачыць эўрапейцам: чаму ў паўмільённым горадзе для мірных сходаў грамадзянаў існуе адзіная пляцоўка, і чаму за дазвол на іхнае правядзеньне трэба плаціць. Акрамя таго, ёсьць заключэньне Венецыянскай камісіі, у якім Закон аб масавых мерапрыемствах прызнаны не адпавядаючым праву кожнага на свабоду правядзеньня мірных сходаў і, як сьледства – на свабоду выказваньня свайго меркаваньня. «Мяркую, што вось гэтыя ўсе абставіны й падштурхнулі ўладу выкласьці мясцовае рашэньне ў новай рэдакцыі. Але новае рашэньне сытуацыі прынцыпова не зьмяніла», – упэўнены Леанід Судаленка.

Ён прыводзіць прыклад. Зараз замест трох дамоваў трэба заключаць дзьве. Міліцыя будзе ахоўваць бясплатна. Ужо пасьля прыняцьця новага рашэньня актывісты ў Гомелі заявілі пікет, у якім было адмоўлена, бо не была заключана дамова з паліклінікай. Арганізатары спрабавалі яго скласьці, але мэдычнае начальства адказвае: не хапае карэт хуткай дапамогі. «Фактычна выканаць і новае рашэньне немагчыма! У тым выглядзе, у якім выкладзена новае рашэньне, яно ня мае права існаваць у дэмакратычным грамадзтве. Нават базавы Закон аб масавых мерапрыемствах дазваляе праводзіць сходы ў любых прыдатных для гэтых мэтаў месцах. Чыноўнікі ж кажуць – вось два месцы і ўсё. Заключыць дамову з паліклінікай немагчыма. Канстытуцыйныя гарантыі аб праве кожнага на мірны сход не толькі пастаўленыя пад сумнеў – фактычна новае рашэньне забараняе свабодную рэалізацыю гэтага права», – падкрэслівае суразмоўца.

Ён з паплечнікамі зьвярнуліся ў верасьні ў пракуратуру Гомельскай вобласьці наконт законнасьці новага рашэньня. Але адказ быў такі: рашэньне зарэгістраванае ў Нацыянальным рэестры нарматыўна-праўных актаў, прайшло экспэртызу, значыць, зьяўляецца законным. Так лічыць намесьнік пракурора Гомельскай вобласьці Вадзім Сушчынскі. «І ні слова ў адказе пра тое, што закон дазваляе праводзіць сходы ў любых прыдатных для гэтых мэтаў месцах, а рашэньне забараняе! Пракуратуру не цікавіць – чаму ў абласным цэнтры вось ужо 10 гадоў улада забараняе праводзіць мірныя сходы грамадзянаў», – абураецца суразмоўца.

Такія рашэньні існуюць ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, за выключэньнем Менску. Толькі ў сталіцы кожная заяўка на масавае мерапрыемства разглядаецца індывідуальна, толькі там улада дазваляе правядзеньне масавых мерапрыемстваў. У іншых месцах, у тым ліку ў Гомелі – поўная забарона. У Гомелі з 2004 году ўлады не дазволілі ніводнага пікету альбо мітынгу. Новае рашэньне, як бачым, не спрыяе выпраўленьню такой сытуацыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: новое решение о массовых мероприятиях – старые проблемы для организаторов (документ)

В начале сентября вступило в силу новое решение Гомельского горисполкома о массовых мероприятиях. Власти декларировали, что принято оно с целью «расширения перечня мест для проведения массовых мероприятий, а также совершенствования взаимодействия организаторов массовых мероприятий и местных органов власти».

Вместе с тем, хотя места и расширились (вместо одной площадки – две), но определили их в таком месте, что потенциальных участников пикетов или митингов пришлось бы привозить туда на специально арендованном транспорте. Эти места – в отдаленных районах. «Местные чиновники установили два новых места – продемонстрировали либерализацию в этом плане. Но если присмотреться к этим местам, так они ещё хуже – потому что находятся на окраинах города, там, где встретить живого человека можно только в виде хозяина, который выгуливает собаку», – отмечает правозащитник Леонид Судаленко.

«Старое» решение позволяло проводить массовые мероприятия в одном – единственном месте в городе – на площадке перед ДК «Випра» общества глухих, включая демонстрации и шествия (на фото). Как на практике было возможным провести на открытой площадке 100 на 100 метров шествие или демонстрацию? «Горисполком, наверное, представлял – его решение действовало в городе более пяти лет. Часто в судах решение горисполкома по этому вопросу даже у судей вызвало недоумение», – обращает внимание правозащитник.

Он анализирует ситуацию с заключением организаторами массовых мероприятий договоров, когда для трех или пяти человек, стоящих в пикете, требовался взвод ОМОН для охраны общественного порядка, карета скорой помощи и бригада дворников. По словам Леонида Судаленко, оспаривая однажды в суде обязанность заключать вот эти соглашения, он провел параллели. Например, что было бы, если бы горисполком принял решение, согласно которому каждый из пассажиров общественного транспорта перед тем, как зайти в троллейбус, был бы обязан ещё заключить договор на охрану общественного порядка в салоне троллейбуса во время поездки? За троллейбусом за его счёт должна ехать скорая помощь (мало кому станет плохо), и за счёт пассажира нужно в конце дня убрать салон троллейбуса.

«Абсурд? Не менее абсурдным выглядит и решение! В зале суда, когда я об этом говорил, смеялись все, даже чиновник из горисполкома», – вспоминает собеседник.

В Комитете по правам человека ООН на рассмотрении сейчас находится более 30 жалоб из Гомельской области, в которых, помимо прочего, заявитель просит отменить «старое» решение о массовых мероприятиях. По этим жалобам идёт коммуникация с правительством страны, которое вынуждено постоянно объяснять европейцам: почему в полумиллионном городе для мирных собраний граждан существует единственная площадка, и почему за разрешение на их проведение надо платить. Кроме того, есть заключение Венецианской комиссии, в котором Закон о массовых мероприятиях признан не соответствующим праву каждого на свободу проведения мирных собраний и, как следствие – на свободу выражения своего мнения. «Полагаю, что все эти обстоятельства и подтолкнули власть выложить местное решение в новой редакции. Но новое решение ситуации принципиально не изменило», – уверен Леонид Судаленко.

Он приводит пример. Теперь вместо трех договоров нужно заключать два. Милиция будет охранять бесплатно. Уже после принятия нового решения активисты в Гомеле заявили пикет, в котором было отказано, так как не был заключен договор с поликлиникой. Организаторы попытались его составить, но медицинское начальство отвечает: не хватает карет скорой помощи. «Фактически выполнить и новое решение невозможно! В том виде, в котором изложено новое решение, оно не имеет права существовать в демократическом обществе. Даже базовый Закон о массовых мероприятиях позволяет проводить собрания в любых пригодных для этих целей местах. Чиновники же говорят – вот два места и всё. Заключить договор с поликлиникой невозможно. Конституционные гарантии о праве каждого на мирное собрание не только поставлены ​​под сомнение – фактически новое решение запрещает свободную реализацию этого права», – подчеркивает собеседник.

Он с соратниками обратились в сентябре в прокуратуру Гомельской области относительно законности нового решения. Но ответ был таков: решение зарегистрировано в Национальном реестре нормативно-правовых актов, прошло экспертизу, значит, является законным. Так считает заместитель прокурора Гомельской области Вадим Сущинский. «И ни слова в ответе о том, что закон позволяет проводить собрания в любых пригодных для этих целей местах, а решение запрещает! Прокуратуру не интересует – почему в областном центре вот уже 10 лет власть запрещает проводить мирные собрания граждан», – возмущается собеседник.

Такие решения существуют во всех областных и районных центрах, за исключением Минска. Только в столице каждая заявка на массовое мероприятие рассматривается индивидуально, только там власть разрешает проведение массовых мероприятий. В других местах, в том числе в Гомеле – полный запрет. В Гомеле с 2004 года власти не разрешили ни одного пикета или митинга. Новое решение, как видим, не способствует исправлению такой ситуации.

ДАДАТАК: Рашэньне Гомельскага гарвыканкаму ад 15 жніўня 2013 году за №775 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Гомеле” (рас.)

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

http://spring96.org/be/news/66124

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Гомель: новае рашэньне аб масавых мерапрыемствах – старыя праблемы для арганізатараў (дакумэнт)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>