Не забірай жыцьцё!
2013 01/10

Міхаіл Пастухоў, доктар юрыдычных навук, прафэсар, у мінулым – судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь. Зь ім мы гутарым у рамках праэкту «Эўрапейскі дыялёг для мадэрнізацыі Беларусі» аб тым, якая канстытуцыйная рэформа неабходная нашай краіне.
— Ці адпавядае сёньняшні канстытуцыйны лад Беларусі, ейная палітычная сыстэма сучасным сусьветным стандартам дэмакратыі, народаўладзьдзя, падзелу ўладаў?

—  На мой погляд, цяперашняя беларуская мадэль дзяржаўнага ўладкаваньня не ўпісваецца ні ў сусветныя, ні ў эўрапейскія стандарты. Гэта і не рэспубліка, і не манархія. Нейкі незвычайны сымбіёз формаў праўленья. Яна не спалучаецца з дэмакратыяй, бо прэзыдэнцкія выбары больш нагадваюць падрыхтаваны спэктакаль з загадзя вядомым фіналам. Далёкая яна і ад народаўладзьдзя, бо кіраўнік дзяржавы даўно страціў сувязь з народам і не выяўляе ягоныя інтарэсы. Дзеючая ўлада, з сутнасьці, скасавала падзел уладаў, злучыўшыся ў адным твары.

Тым самым, цяперашняе канстытуцыйнае ўладкаваньне не адказвае патрабаваньням дэмакратычнай праўнай дзяржавы. Пры гэтым у баку застаюцца пытаньні, зьвязаныя зь легітымнасьцю вышэйшай дзяржаўнай улады.

— Аднак ідэолагі ўлады ў адказ могуць сказаць крытыкам, што беларуская аўтарытарная сыстэма, нягледзячы на тое, што яна дастатковая ўнікальная й нічога падобнага няма нідзе ў Эўропе, дзейнічае даволі эфэктыўна, вырашае пастаўленыя перад краінай задачы. І навошта тады што-небудзь мяняць?

—  Так, з гэтым часткова можна пагадзіцца. Аўтарытарная сыстэма ўлады заўсёды дзейнічае жорстка й таму на нейкім гістарычным этапе ўтрымлівае сытуацыю пад кантролем і даволі пасьпяхова вырашае пастаўленыя задачы. Іншая справа, якімі спосабамі гэтага ёй ўдаецца дасягаць. У асноўным, шляхам прымусу, запалохваньня, пакараньня. Рана ці позна рэсурсы адміністрацыйнага кіраваньня вычэрпваюцца, надыходзіць стагнацыя, потым – дэградацыя і, нарэшце, перамены да больш дэмакратычных і эфэктыўных форм кіраваньня.

Мне падаецца, што сёньняшняя Беларусь – гэта Савецкі Саюз у мініяцюры: з тым жа плянаваньнем, працаю дзеля нейкіх паказчыкаў, ураўнілаўкай ў аплаце, ільготах для «сваіх» людзей. Гэта – аскепак сацыялізму, які яшчэ падае прыкметы жыцьця.

— Якія галоўныя напрамкі канстытуцыйнай рэформы ўяўляюцца вам найбольш неабходнымі? Што трэба памяняць у падзеле ўладаў, якую сыстэму стрымак і процівагаў усталяваць?

—  Галоўным кірункам у сфэры канстытуцыйных пераўтварэньняў зьяўляецца, на мой погляд, пераход ад адзінаасобнай улады да парлямэнцкай формы кіраваньня. Гэта значыць, у краіне павінен кіраваць не адзін чалавек, а многія людзі, надзеленыя даверам народу. Лепшай формай народаўладзьдзя быў ​​і застаецца парлямэнт. Ён галоўны ворган у любой дэмакратычнай дзяржаве. Калі дэпутаты палічаць патрэбным, то могуць абраць прэзыдэнта (альбо самі, альбо шляхам усеагульных выбараў). А могуць і даручыць старшыні парлямэнту выконваць асноўныя функцыі кіраўніка дзяржавы (напрыклад, падпісваць законы, узнагароджваць герояў, прымаць прадстаўнікоў замежных краінаў). У тым выпадку, калі парлямэнт зойме вышэйшае месца ў іерархіі ўлады, то аўтаматычна адновяцца прынцыпы дэмакратыі, законнасьці, праўнай дзяржавы. І «стрымкі» і «процівагі» будуць працаваць як гадзіннік, бяз збояў.

— Сярод дэмакратычных палітыкаў, прававедаў нярэдка ўзнікаюць спрэчкі наконт таго, якім шляхам трэба будзе пераўтвараць беларускую канстытуцыйную сыстэму. Проста вярнуцца да Канстытуцыі 1994 году? А ці магчыма гэта і ці мае сэнс? Усё пазнаецца ў параўнаньні, але тая вэрсыя Канстытуцыі таксама была не ідэальнай, апазыцыя і тады, у 1994-м, яе сур’ёзна крытыкавала.

— Я перакананы ў тым, што для аднаўленьня законнасьці ў краіне неабходна аднавіць дзеяньне Канстытуцыі 1994 году. Гэта аснова асноваў нашага далейшага дзяржаўнага і праўнага разьвіцьця. Канстытуцыя 1994 году – гэта легітымная канстытуцыя, нягледзячы на ўсе ейныя недахопы. Яна можа стацца падмуркам наступных канстытуцыйных пераўтварэньняў.

Не захоча народ захоўваць далей пасаду прэзыдэнта, можна яе скасаваць. Можна зрабіць і «ручнога» прэзыдэнта, абіранага парлямэнтам. Можна зьмяніць парадак фарміраваньня ўраду (ад партыйных фракцыяў у парлямэнце), забясьпечыць незалежнасьць судоў і судзьдзяў. Можна правесьці адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу з новым раённым дзяленьнем. Зьявіцца магчымасьць аднавіць мясцовае самакіраваньне.

Шмат што можна зьмяніцца ў лепшы бок і ва ўнутранай палітыцы, і ў зьнешняй. Усё пытаньне толькі ў тым, як адкрыць новую старонку беларускай гісторыі ды разьвітацца з састарэлым савецкім мінулым.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

МИХАИЛ ПАСТУХОВ: «ЛУЧШЕЙ ФОРМОЙ НАРОДОВЛАСТИЯ БЫЛ И ОСТАЕТСЯ ПАРЛАМЕНТ»

Михаил Пастухов, доктор юридических наук, профессор, в прошлом — судья Конституционного суда Республики Беларусь. С ним мы беседуем в рамках проекта «Европейский диалог для модернизации Беларуси» о том, какая конституционная реформа необходима нашей стране.

— Соответствуют ли сегодняшнее конституционное устройство Беларуси, ее политическая система современным мировым стандартам демократии, народовластия, разделения властей?

— На мой взгляд, нынешняя белорусская модель государственного устройства не вписывается ни в мировые, ни в европейские стандарты. Это и не республика, и не монархия. Какой-то необычный симбиоз форм правления. Она не сочетается с демократией, так как президентские выборы больше напоминают подготовленный спектакль с заранее известным финалом. Далека она и от народовластия, так как глава государства давно утратил связь с народом и не выражает его интересы. Действующая власть, по сути, упразднила разделение властей, соединившись в одном лице.

Тем самым, нынешнее конституционное устройство не отвечает требованиям демократического правового государства. При этом в стороне остаются вопросы, связанные с легитимностью высшей государственной власти.

— Однако идеологи власти в ответ могут сказать критикам, что белорусская авторитарная система, несмотря на то, что она достаточна уникальна и ничего подобного нет нигде в Европе, действует довольно эффективно, решает поставленные перед страной задачи. И зачем тогда что-нибудь менять?

— Да, с этим отчасти можно согласиться. Авторитарная система власти всегда действует жестко и поэтому на каком-то историческом этапе удерживает ситуацию под контролем и довольно успешно решает поставленные задачи. Другое дело, какими способами этого ей удается достигать. В основном, путем принуждения, запугивания, наказания. Рано или поздно ресурсы административного управления исчерпываются, наступает стагнация, потом — деградация и, наконец, перемены к более демократичным и эффективным формам управления.

Мне представляется, что сегодняшняя Беларусь — это Советский Союз в миниатюре: с тем же планированием, работой ради каких-то показателей, уравниловкой в оплате, льготах для «своих» людей. Это — осколок социализма, который еще подает признаки жизни.

— Какие главные направления конституционной реформы представляются вам наиболее необходимыми? Что нужно поменять в разделении властей, какую систему сдержек и противовесов установить?

— Главным направлением в сфере конституционных преобразований является, на мой взгляд, переход от единоличной власти к парламентской форме правления. То есть, в стране должен править не один человек, а многие люди, облеченные доверием народа. Лучшей формой народовластия был и остается парламент. Он главный орган в любом демократическом государстве. Если депутаты посчитают нужным, то могут избрать президента (либо сами, либо путем всеобщих выборов). А могут и поручить председателю парламента исполнять основные функции главы государства (например, подписывать законы, награждать героев, принимать представителей иностранных стран). В том случае, если парламент займет высшее место в иерархии власти, то автоматически восстановятся принципы демократии, законности, правового государства. И «сдержки» и «противовесы» будут работать как часы, без сбоев.

— Среди демократических политиков, правоведов нередко возникают споры насчет того, каким путем надо будет преобразовывать белорусскую конституционную систему. Просто вернуться к Конституции 1994 года? А возможно ли это и имеет ли смысл? Все познается в сравнении, но та версия Конституции тоже была не идеальной, оппозиция и тогда, в 1994-м, ее серьезно критиковала.

— Я убежден в том, что для восстановления законности в стране необходимо восстановить действие Конституции 1994 года. Это основа основ нашего дальнейшего государственного и правового развития. Конституция 1994 года — это легитимная конституция, несмотря на все ее недостатки. Она может стать фундаментом последующих конституционных преобразований.

Не захочет народ сохранять дальше должность президента, можно ее упразднить. Можно сделать и «ручного» президента, избираемого парламентом. Можно изменить порядок формирования правительства (от партийных фракций в парламенте), обеспечить независимость судов и судей. Можно провести административно-территориальную реформу с новым районным делением. Появится возможность восстановить местное самоуправление.

Многое может измениться в лучшую сторону и во внутренней политике, и во внешней. Весь вопрос только в том, как открыть новую страницу белорусской истории и попрощаться с устаревшим советским прошлым.

Паводле Віталь Асіповіч, www.sn-plus.com,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Міхаіл Пастухоў: «ЛЕПШАЙ формай народаўладзьдзя БЫЎ І ЗАСТАЕЦЦА ПАРЛЯМЭНТ»”

  1. Ales says:

    Я таксама лічу, што неабходная канстытуцыйная рэформа прадугледжвае абавязковы крок па вяртаньні да легітымнага стану. Гэта можна зрабіць праз верагоднае абнаўленьне дзеяньня Канстытуцыі 1994 году. І гэта будзе вяртаньнем у праўнае поле, што існавала ў Беларусі да моманту зьдзяйсьненьня, па сутнасьці, канстытуцыйнага перавароту.

  2. Спадзяюся, Украіна пакажа станоўчы прыклад … , калі знойдзе што супрацьпаставіць Расеі ды ейнай палітыцы стварэньня эканамічных перашкодаў, а таксама наўпростай вайковай агрэсіі з дапамогаю новага віду гібрыдных лякальных войнаў, якія вядуцца пры мацнешай інфармацыйна-прапагандыскай падтрымцы дывэрсійнымі бандфармаваньнямі наймітаў і тэрарыстаў у рэгіёне …

    Нам, малым краінам, сапраўды, як выказаўся У.Малей, трэба аб’ядноўвацца. Але, варта заўважыь у гэтым кантэксьце, што толькі ў рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднаньнях, пабудаваных на прынцыпах узаемапавагі й роўнасьці, павагі тэрытарыяльнай цэласнасьці й дзяржаўнага сувэрэнітэту, такія як Беларусь краіны (тым больш пры падтрымцы ўплывовых сусьветных дзяржаваў) здольныя пасьпяхова разьвівацца й супрацьстаяца зьнешняй агрэсіі… (с)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>