2013 01/10
...

Натальля Пінчук на ўручэньні прэміі Вацлава Гавэла Алесю Бяляцкаму

Прэмія Вацлава Гавэла ў галіне правоў чалавека прысуджаная зьняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Імя пераможцы абвесьціў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Жан-Клод Міньён 30 верасьня ў Стразбуры. Ён павіншаваў з узнагародай жонку праваабаронцы Натальлю Пінчук, якая прысутнічала на цэрымоніі.

Сёлета сярод намінантаў былі, акрамя Алеся Бяляцкага, аўтарытэтныя праваабарончыя арганізацыі – Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай).

Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, якая прысутнічала на цэрымоніі ў Стразбуры, адзначыла, што Вацлаў Гавэл зьяўляўся духоўным настаўнікам Алеся. Незадоўга да сваёй сьмерці, Гавэл накіраваў Алесю ў турму ліст падтрымкі. Алесь піша вось у гэтай паштоўцы, што для яго гэты ліст стаў праменем надзеі й салідарнасьці.

Натальля Пінчук
таксама прамовіла, што ад самага пачатку свайго шляху Алесь змагаўся за незалежную і дэмакратычную Беларусь.

Зараз яму няпроста, ён знаходзіцца ў больш жорсткіх умовах, чым іншыя палітвязьні, а ў турмах Беларусі дагэтуль яшчэ 10 палітвязьняў, якія зрабілі свой выбар на карысьць дэмакратыі й свабоды. Прэмія, якую атрымаў Алесь, гэта знак салідарнасьці ня толькі зь ім, але й з усёй беларускай дэмакратычнай супольнасьцю.

Як паведамляе сайт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, спачатку журы прадставіла сьпіс з шасьці кандыдатаў, сярод якіх былі названыя Людміла Аляксеева (Расея), Алесь Бяляцкі (Беларусь), Грузінская Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія), Вугорскі Гэльсінскі камітэт (Вугоршчына), Псыхалягічны цэнтар абароны інвалідаў (Вугоршчына) і Сетка абароны правоў (Кітай). Беларускага праваабаронцу вылучылі больш за 30 польскіх НДА.

***
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 году турмы ў лістападзе 2011-га. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Летува ды Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Председатель Правозащитного центра «Вясна» удостоен Премией Вацлава Гавела

Премия Вацлава Гавела в области прав человека присуждена находящемуся в заключении председателю Правозащитного центра “Вясна” Алесю Беляцкому. Имя победителя объявил председатель Парламентской ассамблеи Совета Европы Жан-Клод Миньон 30 сентября в Страсбурге. Он поздравил с наградой жену правозащитника Наталью Пинчук, которая присутствовала на церемонии.

В этом году среди номинантов были, кроме Алеся Беляцкого, авторитетные правозащитные организации – Ассоциация молодых юристов (Грузия) и Rights Defence Network (Китай).

Жена правозащитника Алеся Беляцкого Наталья Пинчук, которая присутствовала на церемонии в Страсбурге, отметила, что Вацлав Гавел являлся духовным наставником Алеся. Незадолго до своей смерти, Гавел направил Алесю в тюрьму письмо поддержки. Алесь пишет вот в этой открытке что для него это письмо стало лучём надежды и солидарности.

Наталья Пинчук также сказала, что с самого начала своего пути Алесь боролся за независимую и демократическую Беларусь.

Сейчас ему непросто, он находится в более жёстких условиях, чем другие политзаключённые, а в тюрьмах Беларуси находится ещё 10 политзаключённых, которые сделали свой выбор в пользу демократии и свободы. Премия, которую получил Алесь, это знак солидарности не только с ним, но и со всей белорусского демократической общественностью.

Как сообщает сайт Парламентской ассамблеи Совета Европы, сначала жюри представило список из шести кандидатов, среди которых были названы Людмила Алексеева (Россия), Алесь Беляцкий (Беларусь), Грузинская Ассоциация молодых юристов (Грузия), Венгерский Хельсинкский комитет (Венгрия), психологический центр защиты инвалидов (Венгрия) и Сеть защиты прав (Китай). Белорусского правозащитника выдвинули на премию более 30 польских НПО.

***
Руководитель правозащитного центра «Вясна» Алесь Беляцкий приговорен к 4,5 года тюрьмы в ноябре 2011-го. Его признали виновным в неуплате налогов. Правозащитник своей вины не признал и заявил, что все деньги, полученные на его счета, шли на правозащитную деятельность.

Основанием для уголовного преследования Беляцкого стала информация о банковских счетах, которую передали официальному Минску Литва и Польша.

Страны Евросоюза, США и международные правозащитные организации считают Беляцкого политзаключенным, а приговор ему – политически мотивированным. Они требуют от властей Беларуси освободить правозащитника.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Бяляцкага: ru.delfi.lt

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>