2013 04/10

З 5 па 10 кастрычніка Праваабарончы цэнтар “Вясна” ладзіць “Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня”, насычаны мерапрыемствамі і інфармацыяй адносна набалелай праблемы, якую ўздымаюць праваабаронцы ў беларускім грамадзтве.

Цягам тыдня праваабаронцы заплянавалі шэраг мерапрыемстваў. Яскравай падзеяй абяцае стаць анлайн прэзентацыя музычнага праэкту “Апошні золак”, якая прыпадае на гэты час. Спробам асэнсаваньня сьмяротнага пакараньня ў сусьветнай рок-культуры будзе прысьвечаны выпуск падкасту “Рок – за правы чалавека”. Распачне працу тэматычны інтэрнэт-рэсурс, дзе будзе акумулявацца ўся інфармацыя па праблеме сьмяротнага пакараньня – інтэрвію ды аналітычныя публікацыі, фота- і відэаматэрыялы, у ліку якіх новыя ролікі з цыклю “Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнае кары” і відэа з удзелам неабыякавых да праблемы беларускіх творцаў, якія далучыліся да Пэтыцыі супраць сьмяротнага пакараньня.

У Менску ды рэгіёнах будуць ладзіцца тэматычныя дыскусіі сярод студэнцкай моладзі й распаўсюджвацца інфармацыйныя матэрыялы пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. Напрыклад, у Гародне ды Жодзіне праваабаронцы падалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзеньне інфармацыйных пікетаў.

Кульмінацыяй тэматычнага Тыдня станецца 10 кастрычніка – Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня. На гэты дзень заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя з удзелам сваякоў расстраляных і асуджаных да сьмяротнага пакараньня.

“Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня” ладзіцца ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі”, якая праводзіцца з 2009 году. Мэта кампаніі – спыненьне сьмяротнае кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info
Фота Алеся Лапіцкага

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>