2013 10/10

Жодзінскія праваабронцы 10 кастрычніка ў міжнародны дзень Супраць сьмяротнага пакараньня замест забароненага ўладамі пікетаваньня ля Гарадзкога парку культуры зьдзейсьнілі шэраг іншых запамінальных акцыяў па распаўсюдзе інфапрадукцыі, прысьвечанай адзначанай актуальнай тэме. Іхная актыўнасьць сустрэла цікавасьць і разуменьне грамадзянаў.

У Электрацыі Менск-Барысаў сярод заціўленых пытаньнем жыхароў Смалявічаў, Жодзіна й Барысава праваабаронцамі апранутымі ў цішоткі з надпісам “Не сьмяротнаму пакараньню” было раздадзена каля паловы сотні спэцыяльных паштовак “Не забірай жыцьцё!” для запаўненьня і адпраўкі іх Аляксандру Лукашэнку. Некаторыя з грамадзянаў, якія найбольш зацікаўлена паставіліся да праблемы, таксама атрымалі ад праваабаронцаў ПЦ “Вясна” і DVD-дыскі з тэматычным фільмам “Убыл по приговору.”

У гэты ж дзень увечар акцыі працягваліся і ў самім горадзе Жодзіна, у крамах ды некаторых установах. Іхныя супрацоўнікі і наведвальнікі таксама атрымалі інфармацыйныя матэрыялы і DVD-дыскі.

У горадзе ў раёне мяркуемага пачаткова пікетаваньня і станцыі “Жодзіна-Паўднёвае” у гэты час назіралася дастакова шмат нарадаў міліцыі па 2-3 чалавекі. Ня гледзячы на гэта, міліцыянты не ўмешваліся ў актыўнасьць праваабаронцаў і аніякіх перашкодаў ім не чынілі.

Нагадаем, 10 кастычніка 2013 году адзначаецца 11-ая гадавіна Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня. Паўсюль у сьвеце грамадзянская супольнасьць і абаліцыяніскія асацыяцыі мабілізуюцца, каб нагадаць міжнароднай грамадскасьці пра абсурднасьць гэтай меры і жорсткасьць пакараньняў сьмерцю.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жодино: Информационные акции правозащитников против смертной казни (фото)

Жодинские правозащитники 10 октября в международный день против смертной казни вместо запрещённого властями пикетирования возле Городского парка культуры совершили ряд других запоминающихся акций по распространению инфапрадукцыи, посвященной указанной актуальной теме. Их активность встретила интерес и понимание граждан.

В электричке Минск-Борисов среди заинтересовавшихся вопросом жителей Смолевич, Жодино и Борисова правозащитниками одетыми в футболки с надписью “Нет смертному наказанию” было роздано около полусотни специальных открыток «Не забирай жизнь!” для заполнения и отправки их Александру Лукашенке. Некоторые из граждан, которые наиболее заинтересованно отнеслись к проблеме, также получили от правозащитников ПЦ “Вясна” и DVD-диски с тематическим фильмом “Убыл по приговору.”

В этот же день вечером акции продолжались и в самом городе Жодино, в магазинах и некоторых учреждениях. Их сотрудники и посетители также получили информационные материалы и DVD-диски.

В городе в районе предполагаемого изначально пикетирования и станции “Жодино-Южное” в это время наблюдалось достаточно много нарядов милиции по 2-3 человека. Несмотря на это, милиционеры не вмешвались в активность правозащитников и никаких препятствий им не чинили.

Напомним, 10 Октября 2013 года отмечается 11-ая годовщина Всемирного дня против смертной казни. Повсюду в мире гражданское общество и абалицыаниския ассоциации мобилизуются, чтобы напомнить международной общественности об абсурдности этой меры и жестокости казней.

1500mIMG_9443

1500mIMG_9444

2000mIMG_9442

Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота Алеся Лапіцкага

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>