Пра гэта 10 кастрычніку падчас прэсавай канфэрэнцыі “Праваабаронцаў супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” паведаміў каардынатар кампаніі Андрэй Палуда, які зьяўляецца даверанай асобаю асуджанага.
У сувязі з гэтым накіраваны зварот у Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, каб інфармаваць аб тым, што індывідуальны зварот Селюна Паўла Мікалаевіча быў зарэгістраваны Камітэтам па правах чалавека ААН 02 кастрычніка 2013 году за № 2289/2013. “У адпаведнасьці з правілам 92 правілаў працэдураў Камітэту дзяржава не павінна прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд да разгляду дадзенага зварота па сутнасьці”, – нагадваюць праваабаронцы МЗСу.
У зваротах, накіраваных у Міністэрства нутраных справаў і Генэральную пракуратуру, праваабаронцы просяць адпаведна МУС не выконваць сьмяротны прысуд, вынесены Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь адносна Паўла Селюна да разгляду ягонага індывідуальнага звароту ў КПЧ ААН, а Генпракуратуру – у межах ейнай кампэтэнцыі забясьпечыць прыпыненьне выкананьня гэтага сьмяротнага прысуду.
Функцыя кантролю ў дадзеным выпадку ўскладаецца на МЗС. Таму, у адпаведнасьці з Палажэньнем аб Міністэрстве замежных справаў, зацьверджаным Пастановай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 году за № 978, праваабаронцы дадаткова просяць, каб МЗС апавясьціў Вярхоўны Суд, Генпракуратуру і МУС аб рэгістрацыі ў КПЧ ААН зварота Паўла Селюна, а таксама пракантраляваць выкананьне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь гэтымі дзяржаўнымі ворганамі ды аказаць ім неабходнае садзеяньне ў гэтым.
Неабходнасьць накіраваньня дадзеных зваротаў у дзяржаўныя ворганы паклікана тым, што папярэднія сьмяротныя прысуды выконваліся беларускай дзяржавай да разгляду зарэгістраваных зваротаў у КПЧ ААН і прыняцьця КПЧ тэрміновых працэдураў абароны.
Паводле spring96.org
Цэтлікі: звароты ў КПЧ ААН, КПЧ ААН, Супраць сьмяротнага пакараньня
“Грамотный ход, направить обращения в Прокуратуру и МИД об исполнении требовании КПЧ о приостановлении расстрела до рассмотрения обращения. Молодец Андрей Петрович!” – так камэнтуе дадзены факт былы адвакат, экспэрт права Алег Агееў на сваёй старонцы ў ФБ. https://www.facebook.com/profile.php?id=100004398941332&hc_location=stream
Ня гледзячы на тое, што падобнае рабілася і раней, але не давала станоўчага выніку ў Беларусі, юрыст з Украіны Volodymyr Yavorskyy адзначае, што такім чынам зроблены “конечно, во всех отношениях правильный и нужный ход.” https://www.facebook.com/volodymyr.yavorskyy
НЕ РАЗУМЕЮ … НЯЎЖО ТАК ЦЯЖКА навогул НЕ ЗАБІВАЦЬ!?
Не ўпадабляцца забойцам, не пладзіць зло, не йсьці на паваду злога…!? ДЗЯРЖАВА ж павінна быць мудрэйшай ды вышэйшай за ўсё гэта…!!!
– НЕ ЗАБІ…! Ну, калі ўжо ня можаш бяз гэтага аніяк, хаця б напачатку – да вырашэньня пытаньня ў Камітэце ААН па Правах Чалавека! ВЫКАНАЙ УСЁ АДПАВЕДНА СВАІМ МІЖНАРОДНЫМ АБАВЯЗКАМ! НЕ ўпадабляйся злодзею ці “ўпаўнаважанаму на забойства” бандыту! НЕ СКРАДАЙ ЖЫЦЬЦЁ і апошнюю НАДЗЕЮ на асэнсаваньне ды ВЫРАТАВАНЬНЕ…! Альбо ў сучасных катаў такі ўжо нясьцерпны сьверб…, што ўжо й не ўтрымацца…?!(((дык чым жа яны ў такім выпадку лепшыя за тых, каго забіваюць…?!!!