2013 12/10
Гары Паганяйла, Менск

Гары Паганяйла, Менск

Ягоная біяграфія – гатовы сцэнар для блёкбастэру аб прыгодах self-made person у савецкія і постсавецкія часы. Лягер для рэпрэсаваных, дзіцячы дом, завод, армія, юрфак, суд, Міністэрства юстыцыі, калегія адвакатаў, гучныя справы ды вечны няроўны бой з беззаконьнем ды несправядлівасьцю. Прапануем парады ад вядомага беларускага юрыста і праваабаронцы Гары Паганяйлы.

– Калі мне было гадоў восем, тых, хто «стукаў» адміністрацыі дзіцячага дома пра нашыя сакрэты, запіхвалі ноччу ў тумбачку і выкідвалі з другога паверха. Так я ў самым пачатку свайго жыцьцёвага шляху зразумеў, што нельга здраджваць сваім сябрам. Як бы на цябе ні ціснулі.

– Яшчэ зь дзіцячага дома я засвоіў прынцып «з хуліганамі – па-хуліганску». Я і дагэтуль так лічу. І калі канфліктная сытуацыя складваецца так, што я магу чакаць удару, то я ўдару першым. Карацей, калі цябе б’юць па правай шчацэ, то паспрабуй ухіліцца ад удару і ўрэзаць так, каб больш замахвацца не захацелася.

– Мужчына павінен працаваць над сваім целам, займацца спортам. Ён павінен не проста мяса на костках насіць – кожная цягліца мусіць быць бачная! Асабліва пакуль малады.

– Доўгі час я займаўся маржаваньнем, а цяпер штодня раніцай прымаю ледзяны душ. Гэта самы просты й карысны спосаб прачнуцца ды ўвайсьці ў новы дзень.

– Дзяўчаты любяць вушамі. Таму навучыцеся прыгожа гаварыць.

– Я жанаты ўжо амаль 40 гадоў. Галоўнае ў шлюбе – не наносіць грубых крыўдаў, паважаць годнасьць чалавека, які побач з табою. Але гэта пры ўмове, што ёсьць каханьне. Бо ўсё глупства, калі няма каханьня.

– Імкніцеся ў дасканаласьці засвоіць сваю будучую прафэсію. Не кідайцеся з боку ў бок, так нічога выдатнага не зробіце. Засяродзьцеся на чымсьці адным і працуйце, працуйце, працуйце.

– Найлепшыя лекі ад хандры – усьведамленьне таго, што ты добра выканаў сваю працу.

– Такога не бывае, што парушаюцца правы толькі апазыцыі, а правы ўсіх астатніх грамадзянаў выконваюцца. Калі ўлада парушае правы нейкай групы, то яна будзе гэтак жа парушаць правы і ўсіх астатніх. Прынцып «мая хата з краю» тут не працуе.

– Калі ўлада грунтуецца на чымсьці акрамя законаў, то гэта не ўлада, а злачынная група.

– Сядзі, жуй соплі, усё разумей, але маўчы. Гэтак цяпер працуе большасьць судзьдзяў, пракурораў, сьледчых. Я сумняюся, што яны сабой задаволеныя. Вяршыць правасудзьдзе не паводле закону, а паводле загаду – не пра гэта мараць, калі паступаюць на юрыдычны.

– Падазраваць мы можам любога, але гэта яшчэ не значыць, што ён вінаваты.

– Чым менш інфармацыі вы спачатку далі сьледству, тым прасьцей потым пабудаваць вашу абарону.

– Памятайце, што калі вам задаюць пытаньні, зь якіх вынікае, што вас у чымсьці абвінавачваюць, то вы можаце на іх не адказваць. Паводле артыкулу 27 Канстытуцыі, «ніхто не павінен прымушацца даваць паказаньні і тлумачэньні супраць самога сябе, сябраў сваёй сям’і, блізкіх сваякоў». Паспрабуйце скарыстацца гэтым і шукайце адваката. Нашая сыстэма і пры яго наяўнасьці не дае вам шмат падставаў для аптымізму, але без яго вас «зьядуць» і не заўважаць…

– У Беларусі веданьне законаў – гэта не раскоша для абраных. Гэта неабходнасьць для ўсіх, хто спрабуе хоць нешта рабіць. Так што замест тэлевізара часам чытайце хаця б Крымінальны кодэкс і Канстытуцыю.

– Прыстасаванства, пафігізм, апатыя – галоўныя праблемы сучаснай беларускай моладзі. Людзі прагінаюцца пад сыстэму хутчэй, чым яна пачынае іх ламаць.

– Усім раю пачытаць што-небудзь з цыклю «Жыцьцё выдатных людзей». Біяграфіі асобаў, з каго, як казалі ў часы маёй маладосьці, можна браць прыклад. Я і адвакатам захацеў зрабіцца пасьля чытаньня кнігаў з гэтае сэрыі.

– У 12 гадоў я быў у дзіцячым доме ў Крыме. Узімку выпаў сьнег, што ў тамтэйшых краях бывае нячаста, і мы з сябрам пайшлі да рэчкі катацца на санках. Лёд быў нетрывалы, і калі мы спусьціліся з горкі, то апынуліся ў вадзе пад лёдам. Было страшна, але я зразумеў, што трэба разьвярнуцца на 180 градусаў і плыць да палонкі, якую мы самі і зрабілі. Я выжыў. А вось мой сябар загінуў. Як нам потым казала адміністрацыя дзіцячага дома, не ад холаду, а ад разрыву сэрца, ад страху. У чым мараль гэтай гісторыі? У любой сытуацыі трэба дзейнічаць правільна, змагацца са страхам, цягнуць сябе. У любой праблемы ёсьць рашэньне, галоўнае змагацца. Толькі гэтак і можна выжыць.

***

Гары Паганяйла. Нарадзіўся 14 кастычніка 1943 года на станцыі Плісецкая Архангельскай вобласьці. Месца нараджэньня – лягер для рэпрэсаваных, дзе ягогая маці адбывала 15-гадовыя тэрмін зьняволеньня як жонка ворага народу. Першыя 3 гады жыцьця правёў на тэрыторыі лягера, наступныя 15 – у дзіцячых дамах у розных рэгіёнах СССР. У 1961–1962-м працаваў токарам у Менску, потым 3 гады служыў у арміі. Пасьля гэтага працаваў адвакатам, народным судзьдзём, начальнікам адзьдзелу адвакатуры Міністэрства юстыцыі, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёну Менску. Ініцыяваў стварэньне Саюзу адвакатаў Беларусі. Як адвакат і праваабаронца мае дачыненьне да шматлікіх гучных судовых справаў. Напрыклад, да справаў паэта Славаміра Адамовіча, журналістаў ОРТ Паўла Шарамета і Дзмітрыя Завадскага, экс-старшыні Нацбанку Тамары Віннікавай ды іншых. У 1997 годзе зрабіўся намесьнікам старшыні Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК). З ліпеня 2007-га займае пасаду старшыні юрыдычнай камісіі БГК. Жанаты, мае сына, дачку і чатырох унучак. Майстар спорту па грэка-рымскай барацьбе.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гарри Погоняйло …, примите наши поздравления с наступающим 70-летием!

Гары Паганяйла, Менск

Гары Паганяйла, Менск

Его биография – готовый сценарий для блокбастера о приключениях self-made ​​person в советские и постсоветские времена. Лагерь для репрессированных, детский дом, завод, армия, юрфак, суд, Министерство юстиции, коллегия адвокатов, громкие дела и вечный неравный бой с беззаконием и несправедливостью. Предлагаем советы от известного белорусского юриста и правозащитника Гарри Погоняйло.

– Когда мне было лет восемь, тех, кто «стучал» администрации детского дома о наших секреты, запихивали ночью в тумбочку и выбрасывали со второго этажа. Так я в самом начале своего жизненного пути понял, что нельзя изменять своим друзьям. Как бы на тебя ни давили.

– Еще с детского дома я усвоил принцип «с хулиганами – по-хулигански» . Я и до сих пор так считаю. И если конфликтная ситуация складывается так, что я могу ждать удара, то я ударю первым. Короче, когда тебя бьют по правой щеке, то попробуй увернуться от удара и врезать так, чтобы больше посягать не захотелось.

– Мужчина должен работать над своим телом, заниматься спортом. Он должен не просто мясо на костях носить – каждая мышца должна быть видна! Особенно пока молодой.

– Долгое время я занимался маржаваньнем, а теперь ежедневно утром принимаю ледяной душ. Это самый простой и полезный способ проснуться и войти в новый день.

– Девушки любят ушами. Поэтому научитесь красиво говорить.

– Я женат уже почти 40 лет. Главное в браке – не наносит грубых обид, уважать достоинство человека, который рядом с тобой. Но это при условии, что есть любовь. Ведь все ерунда, если нет любви.

– Старайтесь в совершенстве освоить свою будущую профессию. Не бросайтесь из стороны в сторону, так ничего выдающегося не сделаете. Сосредоточьтесь на чем-то одном и работайте, работайте, работайте.

– Лучшие лекарства от хандры – осознание того, что ты хорошо выполнил свою работу.

– Такого не бывает, что нарушаются права только оппозиции, а права всех остальных граждан выполняются. Если власть нарушает права какой-то группы, то она будет так же нарушать права и всех остальных. Принцип «моя хата с краю» здесь не работает.

– Если власть основывается на чем-то кроме законов, то это не власть, а преступная группа.

– Сиди, жуй сопли, все понимай, но молчи. Так сейчас работает большинство судей, прокуроров, следователей. Я сомневаюсь, что они собой довольны. Вершить правосудие не по закону, а по приказу – не об этом мечтают, когда поступают на юридический.

– Подозревать мы можем любого, но это еще не значит, что он виновен.

– Чем меньше информации вы сначала дали следствию, тем проще потом построить вашу защиту.

– Помните, что если вам задают вопросы, из которых следует, что вас в чем-то обвиняют, то вы можете на них не отвечать. Согласно статье 27 Конституции, «никто не может быть принуждаем давать показания и объяснения против самого себя, членов своей семьи, близких родственников». Попробуйте воспользоваться этим и ищите адвоката. Наша система и при его наличии не дает вам много поводов для оптимизма, но без него вас «съедят» и не заметят …

– В Беларуси знание законов – это не роскошь для избранных. Это необходимость для всех, кто пытается хоть что-то делать. Так что вместо телевизора иногда читайте хотя бы Уголовный кодекс и Конституцию.

– Приспособленчество, пофигизм, апатия – главные проблемы современного белорусского молодежи. Люди прогибаются под систему быстрее, чем она начинает их ломать.

– Всем советую почитать что-нибудь из цикла «Жизнь замечательных людей» . Биографии лиц, с кого, как говорили во времена моей юности, можно брать пример. Я и адвокатом захотел стать после прочтения книг из этой серии.

– В 12 лет я был в детском доме в Крыму. Зимой выпал снег, что в тамошних краях бывает нечасто, и мы с другом пошли к речке кататься на санках. Лед был непрочен, и когда мы спустились с горки, то оказались в воде подо льдом. Было страшно, но я понял, что надо развернуться на 180 градусов и плыть к проруби, которую мы сами и сделали. Я выжил. А вот мой друг погиб. Как нам потом говорила администрация детского дома, а не от холода, а от разрыва сердца, от страха. В чем мораль этой истории? В любой ситуации нужно действовать правильно, бороться со страхом, тянуть себя. В любой проблемы есть решение, главное бороться. Только так и можно выжить.

***

Гарри Погоняйло. Родился 14 октября 1943 года на станции Плисецкая Архангельской области. Место рождения – лагерь для репрессированных, где ягогая мать отбывала 15-летние срок заключения как жена врага народа. Первые 3 года жизни провел на территории лагеря, следующие 15 – в детских домах в разных регионах СССР. В 1961-1962 – м работал токарем в Минске, потом 3 года служил в армии. После этого работал адвокатом, народным судьей, начальником отдела адвокатуры Министерства юстиции, заведующим юридической консультации Советского района Минска. Инициировал создание Союза адвокатов Беларуси. Как адвокат и правозащитник причастен к многочисленным громких судебных дел. Например, к делам поэта Славомира Адамовича, журналистов ОРТ Павла Шеремета и Дмитрия Завадского, экс-председателя Нацбанка Тамары Винниковой и других. В 1997 году стал заместителем председателя Белорусского Хельсинкского Комитета (БХК). С июля 2007-го занимает пост председателя юридической комиссии БХК. Женат, имеет сына, дочь и четырех внучек. Мастер спорта по греко-римской борьбе.

Паводле 34mag.net,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

ДАДАТКІ ПА ТЭМЕ:

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>