2013 21/10
Уладзімер Лабковіч, Менск

Уладзімер Лабковіч, Менск

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімер Лабковіч 18 кастрычніка накіраваў у Менскі гарадзкі суд скаргу на пастанову суду Савецкага раёну. Праваабаронца ня згодны з штрафам, якому ён падвергнуты за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў пра кіраўніка арганізацыі палітвязьня Алеся Бяляцкага, што зьдзяйсьняўся ў межах верасьнёўскіх акцыяў салідарнасьці “вясноўцаў”.

Пастанова пра штраф была вынесеная 8 кастрычніка намесьнікам старшыні суду Савецкага раёну Менску Эдуардам Якубоўскім, які пераглядаў адміністратыўную справу праваабаронцы.

Нагадаем, Уладзімер Лабковіч абскардзіў у Менскі гарадзкі суд пастанову пра штраф ад 6 жніўня 2013 году, вынесеную на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП (“парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства”) судзьдзёй Савецкага раёну Дзьмітрыем Паўлючэнкам. Менскі гарадзкі суд пастанавіў адмяніць гэтую пастанову, накіраваўшы справу ў суд Савецкага раёну на перагляд да новага судзьдзі.

У выніку адміністрацыйнае спагнаньне ў дачыненьні да праваабаронцы пакінута ранейшым – штраф у 30 базавых велічыняў.

На гэты раз Уладзімер Лабковіч паведамляе ў Менгарсуд, што на момант падачы касацыйнае скаргі яму нават не вядома, што паслужыла для суду падставай прызнаць яго вінаватым у адміністратыўным правапарушэньні: «У самім працэсе судзьдзя суду Савецкага раёну г.Менску Эдуард Якубоўскі, які старшыняваў у судовым пасяджэньні, азнаёміў мяне толькі з выніковай часткай пастановы, бо ў сувязі з адсутнасьцю электрычнасьці ў будынку суда на момант разгляду маёй скаргі, ня мог, зь ягоных словаў, вырабіць поўны тэкст пастановы”.

Атрымліваецца, што «па тэхнічных прычынах» судзьдзя Якубоўскі пазбавіў Лабковіча права на абарону ў рамках касацыйнай вытворчасьці. «Фактычна я магу толькі здагадвацца пра тое, у чым жа я сапраўды прызнаны вінаватым», – піша праваабаронца ў скарзе.

Пастанову суду Уладзімер Лабковіч лічыць незаконнай і падлягаючай адмене. Віну ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня ён не прызнаў, што растлумачыў суду падчас адміністратыўнага працэсу: «Зьяўляючыся сябрам Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна”, ва ўказаны час ва ўказаным месцы (разам з калегай Тацянай Рэвяка ён быў затрыманы 5 жніўня 2013 году на прашпэкце Незалежнасьці ў раёне ЦУМу – рэд.) раздаваў паштоўкі з мэтай інфармаваньня грамадзянаў Беларусі пра лёс Алеся Бяляцкага – вядомага праваабаронцы, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна”, які адбывае крымінальнае пакараньне па сфабрыкаваным абвінавачваньні… Маё затрыманьне ў дадзеным выпадку абмежавала права на свабоду выказваньня меркаваньня і права на правядзеньне мірных масавых мерапрыемстваў (з улікам тлумачэньня раздачы паштовак як пікету, а пікету – як масавага мерапрыемства паводле нацыянальнага Закону)».

Лабковіч нагадвае судовай інстанцыі, што Канстытуцыя Беларусі і Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах даюць грамадзянам права свабодна распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю ды ідэі рознымі спосабамі па ўласным выбары, і абмежаваньне гэтага права павінна быць заснаванае на законе й мець неабходнасьць у дэмакратычным грамадзтве. Пры гэтым умяшаньне павінна быць прапарцыйным заяўленым мэтам і не прыводзіць да яшчэ большага абмежаваньня грамадзка значных інтарэсаў.

У скарзе праваабаронца просіць Менскі гарадзкі суд адмяніць пастанову судзьдзі Савецкага раёну Менску ад 8 кастрычніка пра штраф і спыніць справу аб адміністратыўным правапарушэньні. Таксама Уладзімнр Лабковіч настойвае на прыцягненьні да адказнасьці судзьдзі суду Савецкага раёну Менску Эдуарда Якубоўскага за непрадстаўленьне копіі пастановы аб адміністратыўным правапарушэньні, што пазбавіла яго магчымасьці касацыйнага абскарджваньня.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Владимир Лабкович настаивает на наказании судьи

ббб

Член Совета Правозащитного центра «Вясна» Владимир Лабкович 18 октября направил в Минский городской суд жалобу на постановление суда Советского района. Правозащитник не согласен со штрафом, которому он подвергнут за распространение информационных материалов о руководителе организации политзаключенного Алеся Беляцкого, которое осуществлялось в рамках сентябрьских акций солидарности “весновцев”.

Постановление о штрафе было вынесено 8 октября заместителем председателя суда Советского района Минска Эдуардом Якубовским, который пересматривал административное дело правозащитника.

Напомним, Владимир Лабкович обжаловал в Минский городской суд постановление о штрафе от 6 августа 2013 года, вынесенное на основании части 1 статьи 23.34 КоАП ( “нарушение порядка организации и проведения массового мероприятия”) судьей Советского района Дмитрием Павлюченко. Минский городской суд постановил отменить это постановление, направив дело в суд Советского района на пересмотр до нового судьи.

В итоге административное взыскание в отношении правозащитника оставлено прежним – штраф в 30 базовых величин.

На этот раз Владимир Лабкович сообщает в Мингорсуд, что на момент подачи кассационной жалобы ему даже не известно, что послужило для суда основанием признать его виновным в административном правонарушении: «В самом процессе судья суда Советского района г. Минска Эдуард Якубовский, который председательствовал в судебном заседании, ознакомил меня только с итоговой частью постановления, поскольку в связи с отсутствием электричества в здании суда на момент рассмотрения моей жалобы, не мог, с его слов, произвести полный текст постановления”.

Получается , что «по техническим причинам» судья Якубовский лишил Лобковича право на защиту в рамках кассационного производства. «Фактически я могу только догадываться о том , в чём же я действительно признан виновным», – пишет правозащитник в жалобе.

Постановление суда Владимир Лабкович считает незаконным и подлежащим отмене. Вину в совершении правонарушения он не признал, что пояснил суду в ходе административного процесса: « Являясь членом Совета Правозащитного центра«Весн » , в указанное время в указанном месте (вместе с коллегой Татьяной Ревяко он был задержан 5 августа 2013 года на проспекте Независимости в районе ЦУМа – ред.) раздавал открытки с целью информирования граждан Беларуси о судьбе Алеся Беляцкого – известного правозащитника, председателя правозащитного центра “Весна”, отбывающего уголовное наказание по сфабрикованному обвинению… Мое задержание в данном случае ограничило право на свободу выражения мнения и право на проведение мирных массовых мероприятий (​​с учетом толкования раздачи открыток как пикета, а пикета – как массового мероприятия по национальному Закона)».

Лабкович напоминает судебной инстанции, что Конституция Беларуси и Международный Пакт о гражданских и политических правах дают гражданам право свободно распространять всякого рода информацию и идеи различными способами по собственному выбору, и ограничение этого права должно быть основано на законе и иметь необходимость в демократическом обществе. При этом вмешательство должно быть пропорциональным заявленным целям и не приводит к ещё большему ограничению общественно значимых интересов.

В жалобе правозащитник просит Минский городской суд отменить постановление судьи Советского района Минска от 8 октября о штраф и прекратить дело об административном правонарушении. Также Владимир Лабкович настаивает на привлечении к ответственности судьи суда Советского района Минска Эдуарда Якубовского за непредставление копии постановления об административном правонарушении, что лишило его возможности кассационного обжалования.

Паводле licviny.info i spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота: Aleś Łapicki,
Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Уладзімер Лабковіч настойвае на пакараньні судзьдзі”

  1. stach says:

    Судзьдзі ўжо й матываваць свае дзеяньні ня здольныя … – на пустым месцы спатыкаюцца, парушаюць працэсуальныя нормы. Так іх гэтая ідэалягічная абавязалаўка “задрала”, бачна. Мазгі трэба “вывернуць”, каб супраць элемэнтарнай лёгікі права нешта путнае выставіць і, каб пры гэтым не выглядаць “ідыётам самым настаяшчым”… Ну і “работка”, ну і краінка, ну і рэжымЕЦ…!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>