2013 23/10

У парламенце на гэтым тыдні ў чарговы раз паспрабуюць ўсталяваць заканадаўчыя гарантыі свабоды мірных сходаў. На разглядзе праэкты законаў “Аб свабодзе мірных сходаў” № 2508а і № 2508а-1.

Абодва законапраэкта, як гэта ні дзіўна, маюць свае станоўчыя бакі, і іх можна было б прымаць за аснову. Аднак, на думку выканаўчага дырэктара Уркаінскай Гэльсынскай рады па правах чалавека Уладзімера Яворскага, першы праэкт зьяўляецца больш прадуманым і збалансаваным. Уяўляецца, што на падставе і ў спалучэньні дадзеных законапректаў цалкам магчыма распрацаваць вельмі добры праэкт закона да другога чытаньня.

Але для гэтага важна прыняць адзін зь іх у першым чытаньні. І найбольш верагодным гэта магчымае менавіта па праэкце № 2508а.
“Некалькі месяцаў таму я зьвяртаў увагу, “Навошта патрэбен закон аб свабодзе мірных сходаў”. З таго часу ні адзін з выказаных аргумэнтаў не страціў актуальнасьці, нават наадварот, пэўныя аргумэнты набылі яшчэ большую сілу”, – адзначе ўкраінскі экспэрт.

Андрэй Шаўчэнка

10 аргумэнтаў на карысьць закона “Аб свабодзе мірных сходаў”, выказаных адным з аўтараў законапраэкта № 2508 народным дэпутатам Андрэем Шаўчэнкам.

10 аргумэнтаў на карысьць закона аб свабодзе мірных сходаў:

1. Законапраэкт зьяўляецца пакетным рашэньнем – гэта ня толькі новы спэцыяльны закон, а і зьмены ў 9 існуючых законаў, у прыватнасьці, у Кодэкс адміністрацыйнага судаводства, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, Закон “Аб міліцыі”.

2. Прыняцьцё закону будзе выкананьнем рашэньня Эўрапейскага суду па правах чалавека па справе “Веренцов супраць Украіны” ад 2013/05/11.

3. Праэкт адмяняе адказнасьць па арт. 185-1 і 185-2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія сёньня ўжываюць для штрафу ці арышту арганізатараў мірных сходаў.

4. Закон ўводзіць дакладны й вычарпальны пералік падставаў для абмежаваньня мірных сходаў, што павінна пакласьці канец неабгрунтаваным судовым забаронам.

5. Закон прадугледжвае, што непаведамленьне альбо несвоечасовае паведамленьне пра мірныя сходы не зьяўляецца падставаю для іхнай забароны.

6. Праэкт прадугледжвае магчымасьць спантанных сходаў у адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі.

7. Закон гарантуе права на контрсходы.

8. Праэкт ускладае на ўладу “пазытыўныя абавязальніцтвы” гарантаваць бясьпеку правядзеньня мірных сходаў.

9. Закон прадугледжвае асобны артыкул аб гарантыях для працы журналістаў падчас правядзеньня мірных сходаў.

10. Закон выключае магчымасьць прымяняць для забароны мірных сходаў Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР “Аб парадку арганізацыі і правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў і дэманстрацыяў”, прынятага ў 1988 годзе і актаў мясцовага самакіраваньня.

Варта адзначыць, што аўтары законапраэкту і праваабаронцы ва Ўкраіне лічуць прыняцьцё закона важным, бо ён дазваляе абараніць права грамадзянаў выйсьці на вуліцу для публічнага выказваньня ўласных меркаваньняў і пратэстаў. Закон актуален і неабходзен з-за павелічэньня ў судовай практыцы ўсё больш абсурдных судовых рашэньняў па забароне любых мірных сходаў.

Адзначаецца таксама, што ў краіне, якая рыхтуецца да асацыяванага сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе, назіраецца павелічэньне колькасьці мясцовых палажэньняў і распараджэньняў, якія па сваім уласным разуменьні ўводзяць свае абмежаваньні для мірных акцыяў пратэсту.  Такіх актаў ворганаў мясцовага самакіраваньня становіцца ўсё больш і больш, кожны зь якіх уводзіць свой унікальны парадак правядзеньня мірных сходаў. Напрыклад, на сёньня такіх мясцовых парадкаў правядзеньня мірных сходаў ва Ўкраіне ўжо каля 90 (!). Усе гэтыя парадкі плянуе адмяніць праэкт закона № 2508a.

Відавочна, што даўно прыйшоў час спыніць падобную самадзейнасьць мясцовых уладаў, якія сваімі актамі такім чынам абмяжоўваюць мірныя сходы ў парушэньне дзейсных стандартаў права на мірныя сходы грамадзянаў.

Як адзначаюць аўтары законапраэкту, калі так пойдзе й надалей, то “больш за трох” людзі змогуць зьбірацца хіба на футболе ці на канцэртах. Дадзеныя тэндэнцыі нельга далей ігнараваць, бо яны вядуць да распаўсюду неправамерных забаронаў ды ўмацаваньня рэпрэсыўных мэханізмаў. (Рэд.: тут мог бы мець месца відавочны прыклад фактычнай адмены права на мірныя сходы ў Беларусі праз увядзеньне невыканальных на практыцы ды неканстытуцыйных патрабаваньняў мясцовых уладаў адносна парадку правядзеньня замаўляемых грамадзянамі мірных сходаў – у выніку сёньня ў Беларусі практычна немагчыма рэалізаваць дадзенае, гарантаванае Канстытуцыяй і МПГіПП грамадзянскае права).

***

Уладзімер Яворскі

Якія гарантыі можа даць украінцам новы закон аб свабодзе мірных сходаў

Сайт газэты “Украінская праўда” прэзентуе экспэртны матэрыял украінскага юрыста Уладзімера Яворскага па дадзеным пытаньні.

Уладзімер Яворскі, выканаўчы дырэктар Украінскай Гэльсынскай рады па правах чалавека.____________________________________

Гарантыі правядзення мірнага сходу

Краевугольным прынцыпам праэкту № 2508а зьяўляецца прэзумпцыя правядзеньня мірнага сходу, які захоўвае свой ​​мірны характар. Нават калі вы не падалі ці не ў час падалі апавяшчэньне аб мірным сходзе, не дае падставаў для прыпыненьня альбо абмежаваньня мірнага сходу.

Толькі калі сход губляе мірны характар​​, супрацоўнікі міліцыі атрымліваюць права ўмешвацца, і то выключна для спыненьня правапарушэньняў, а не з мэтай спыненьня самога сходу.

Вядома, гэтая частка заканадаўства залежыць таксама ад практыкі. Але мінімум на заканадаўчым узроўні ўводзіцца менавіта такая гарантыя, на падставе якой варта патрабаваць ўстанаўленьня станоўчай практыкі.

На сёньня такіх гарантыяў няма: работнік міліцыі, па ўласным меркаваньні, кіруючыся абстрактнымі нормамі закона аб міліцыі, можа прыпыніць ці абмежаваць любы мірны сход. Ёсьць мноства прыкладаў такіх дзеяньняў міліцыі.

Аніводны работнік міліцыі не быў пакараны за такія дзеяньні за ўсю гісторыю.

Гарантыі абароны

Дзяржава ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі, мае станоўчыя абавязкі па рэалізацыі свабоды мірных сходаў. На сёньня, гэты абавязак заканадаўча не вызначаны, і ворганы мясцовага самакіраваньня часта пераводзяць яго на дэманстрантаў.

Гэты абавязак заключаецца ў забесьпячэньні абароны ўдзельнікаў сходу, у вырашэньні арганізацыйных пытаньняў па правядзеньні сходу, а менавіта – зьмена дарожнага руху, забесьпячэньне прадастаўленьня мэдычнай дапамогі, ўборка тэрыторыі й г. д.

Ва ўмовах Украіны, калі мірны сход праводзіць уразьлівая меншасьць, яна часта рызыкуе сустрэць нават гвалтоўны супраціў. І ў такой сытуацыі абавязак міліцыі па абароне ўдзельнікаў сходу павінен стацца рэальным мэханізмам ажыцьцяўленьня свабоды мірных сходаў.

Праэкт № 2508а дакладна вызначае гэтыя станоўчыя абавязкі і ўстанаўлівае магчымасьць падачы пазову аб кампэнсацыі шкоды за іх невыкананьне.

Гарантыя абароны ад самавольства ворганаў улады

Што маем цяпер?

Ва Украіне адсутнічаюць дакладныя правілы правядзення мірных сходаў. Выкарыстоўваюць ўзаемавыключальныя нормы якімі чыноўнікі жангліруюць у залежнасьці ад уласнай зацікаўленасьці.

Фактычна, на сёньня, правядзеньне альбо не правядзеньне мірнага сходу залежыць ад волі мясцовага чыноўніка.

Калі з вашага боку народны дэпутат, шмат журналістаў, яшчэ нейкіх уплывовых людзей – чыноўнік можа пабаяцца чыніць перашкоды. Але калі вы звычайныя грамадзяне – то вы цалкам ва ўладзе гэтага чыноўніка, які выразна разумее, што ніякіх негатыўных праўных  наступстваў для яго не будзе.

Гэта вельмі выразна відаць з маніторынгаў свабоды сходаў: у выпадку, калі ўлада ляяльная, мірныя сходы адбываюцца са значна меншымі праблемамі, чым калі улада настроеная варожа, як, напрыклад, у Харкаве. Там, дзе ўлады не хочуць сходаў, там і больш судовых забаронаў, і міліцыя дзейнічае значна агрэсыўней.

Відавочна, што свабода мірных сходаў ня можа залежаць ад волі чыноўнікаў. У чыноўнікаў важна забраць глебу ў форме праўнай недакладнасьці, што надае ім неабмежаваную прастору для манэўраў. Праэкт закону № 2508а вельмі выразна вызначае правы й абавязкі чыноўнікаў, цалкам пазбаўляючы іх падставаў для самавольства.

Вядома, і закон можна не выконваць, што часта здараецца. Але тады павінны дзейнічаць іншыя праўныя мэханізмы – і гэта ўжо пытаньне наладжваньня станоўчай практыкі, а не пытаньне самога закону.

На сёньня прызнаць дзеяньні чыноўніка немагчыма, што пацьвярджаецца адсутнасьцю хаця б аднаго факта пакараньня чыноўніка за перашкоды ў правядзеньні мірных сходаў.

Што ж зьменіцца, калі закон будзе прыняты?

Гарантыя абароны ад адвольных судовых забаронаў

Дасьледваньні папярэдніх гадоў паказваюць, што каля 90% прадстаўленьняў ворганаў улады аб забароне мірнага сходу задавальняюцца судамі па розных прычынах.

Абсалютная большасьць гэтых прывадаў парушаюць міжнародныя стандарты правоў чалавека. Пад ціскам грамадзкасьці гэты адсотак зьменшыўся накшталт гэтага году, але ўсё роўна, неабгрунтаваныя рашэньні аб забароне сходаў відавочна дамінуюць.

Відавочна, што гэтае пытаньне залежнасьці судзьдзяў ад улады. Але прычына яшчэ і ў іншым. Суды таксама вельмі ўдала жангліруюць рознымі нормамі права, у розных выпадках ужываюць розныя падставы, у поўнай меры выкарыстоўваючы праўную нявызначанасьць.

Праэкт закону № 2508а, акрамя вызначэньня дакладных падставаў для абмежаваньня сходу, уносіць шмат зьменаў у працэсуальнае заканадаўства, абмяжоўваючы судовае самавольства.

Фактычна гэтым законам прама забараняюцца каля 70-80 % падставаў, раней якія выкарыстоўваліся судамі, а па іншых прычынах ўносяцца шмат ўдакладненьняў, што абцяжарыць іх шырокае выкарыстаньне.

З упэўненасьцю можна казаць, што пасьля прыняцьця гэтага закону колькасьць забаронаў павінна зьменшыцца мінімум удвая.

Я не абсалютызую карыснасьць законапраэкту аб свабодзе мірных сходаў № 2508а. Ён зьмяшчае пэўныя дыскусыйныя палажэньні. Але любое зь іх можа быць ліквідаванае на стадыі падрыхтоўкі праэкту да другога чытаньня. Тым больш, што дапрацоўка праэкта ажыцьцяўляецца профільным парлямэнцкім Камітэтам па правах чалавека, які кантралюецца апазыцыяй, а ў працоўную групу над законапраэктам ўключаныя фактычна ўсе жадаючыя ад грамадзянскай супольнасьці”, – адзначыў Уладзімер Яворскі.

***

Марына Гаварухіна

Марына Гаварухіна нарадзілася 02.11.1982. Скончыла Харкаўскі унівэрсытэт нутраных справаў і Міжнародную школу лідэрства (Нямеччына). Працавала галоўным рэдактарам усеўкраінскай газэты “Адвакатура”.

***

Меркаваньні Марыны Гаварухінай, PR-мэнэджэру “Української Гельсінської спілки з прав людини, член правління Центру інформації про права людини.”

Ці пагоршыць закон існуючую сітуацыю?

Законапраект 2508а, які рэкамэндаваў Камітэт Вярхоўнае Рады па правах чалавека, нацыянальных меншасьцяў і міжнацыянальных адносінаў утрымлівае ў сабе палажэньне “Непрадстаўленьне альбо несвоечасовае прадстаўленьне апавяшчэньня аб правядзеньні мірнага сходу ня можа стацца падставаю для абмежаваньня свабоды мірных сходаў» , а гэта азначае , што ў пратэстуючых няма абавязку інфармаваць улады аб мерапрыемстве за 24 гадзіны. І значыць суды ня могуць выкарыстоўваць для забароны мерапрыемства такія падставы, як «яны не своечасова падалі апавяшчэньне».

Праэкт абараняе спантанныя мірныя сходы, пра якія дастаткова будзе паведаміць прадстаўнікам міліцыі ў любой форме і любым спосабам да пачатку мірнага сходу альбо нават падчас яго правядзеньня.

Праэкт прадугледжвае, што з Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях будуць канфіскаваныя два артыкулы аб адказнасьці за парушэньне парадку правядзеньня мірных сходаў.

Законапраэкт (арт. 3) наўпрост забараняе ворганам мясцовага самакіраваньня сваімі актамі ўводзіць парадак правядзеньня мірных сходаў. Бо гэта павінна рэгулявацца толькі законам і Канстытуцыяй.

Калі за закон прагаласуюць?

Фактычна, прагаласаваўшы за законапраэкт, партыя ўлады можа пацьвердзіць сваю праэўрапейскую накіраванасьць, і выканае абавязальніцтвы перад Эўрапейскім судом па правах чалавека і Камітэтам міністраў Рады Эўропы.

Апазыцыя забясьпечыць сабе абарону ад незаконных забаронаў і ўціску на актывістаў – арганізатараў мірных акцыяў.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Украина может получить европейский закон о свободе мирных собраний

В парламенте на этой неделе в очередной раз попытаются установить законодательные гарантии свободы мирных собраний. На рассмотрении проекты законов “О свободе мирных собраний” № 2508а и № 2508а-1.

Оба законопроекта, как это ни странно, имеют свои положительные стороны, и их можно было бы принимать за основу. Однако, по мнению исполнительного директора Уркаинского Хельсинкского совета по правам человека Владимира Яворского, первый проект является более продуманным и сбалансированным. Представляется, что на основании и в сочетании данных законопроектов вполне возможно разработать очень хороший проект закона ко второму чтению.

Но для этого важно принять один из них в первом чтении. И наиболее вероятно это возможно именно по проекту № 2508а.
“Несколько месяцев назад я обращал внимание, “Зачем нужен закон о свободе мирных собраний”. С тех пор ни один из высказанных аргументов не утратил актуальности, даже наоборот, определенные аргументы приобрели ещё большую силу”, – отмечает украинский эксперт.

Андрей Шевченко

10 аргументов в пользу закона “О свободе мирных собраний”, высказанных одним из авторов законопроекта № 2508а народным депутатом Андреем Шевченко.

10 аргументов в пользу закона о свободе мирных собраний:

1. Законопроект является пакетным решением – это не только новый специальный закон, а и изменения в 9 существующих законов, в частности, в Кодекс административного судопроизводства, Кодекс об административных правонарушениях, Закон «О милиции».

2. Принятие закона будет исполнением решения Европейского суда по правам человека по делу “Веренцов против Украины” от 2013/05/11.

3. Проект отменяет ответственность по ст. 185-1 и 185-2 Кодекса об административных правонарушениях, которые сегодня применяют для штрафа или ареста организаторов мирных собраний.

4. Закон вводит четкий и исчерпывающий перечень оснований для ограничения мирных собраний, что должно положить конец необоснованным судебным запретам.

5. Закон предусматривает, что непаведамленьне либо несвоевременное сообщение о мирные собрания не является основанием для их запрета.

6. Проект предусматривает возможность спонтанных собраний в соответствии с европейскими стандартами.

7. Закон гарантирует право на контрсходы.

8. Проект возлагает на власть ” позитивные обязательства” гарантировать безопасность проведения мирных собраний.

9. Закон предусматривает отдельную статью о гарантиях для работы журналистов во время проведения мирных собраний.

10. Закон исключает возможность применять для запрета мирных собраний Указ Президиума Верховного Совета СССР “О порядке организации и проведения собраний, митингов, уличных шествий и демонстраций”, принятый в 1988 году и акты местного самоуправления.

Следует отметить, что авторы законопроекта и правозащитники в Украине считают принятие закона важным, так как он позволяет защитить права граждан выйти на улицу для публичного выражения собственных мнений и протеста состоится. Закон актуален и необходим из-за увеличения в судебной практике всё более абсурдных судебных решений по запрету любых мирных собраний.

Отмечается, что в стране, которая готовится к ассоциированного членства в Европейском Союзе, сегодня наблюдается увеличение количества местных положений и распоряжений, которые по своему собственному разумению вводят свои ограничения для мирных акций протеста. Таких актов органов местного самоуправления становится все более и более, каждый из которых вводит свой ​​уникальный порядок проведения мирных собраний. Например, на сегодня таких местных порядков проведения мирных собраний в Украине уже около 90 (!). Все эти порядки планирует отменить проект закона № 2508а.

Очевидно, что давно пришло время прекратить подобную самодеятельность местных властей, которые своими актами таким образом ограничивают мирные собрания в нарушение действующих стандартов права на мирные собрания граждан.

Как отмечают авторы законопроекта, если так пойдет и дальше, то “более трех” люди смогут собираться разве на футболе или на концертах. Данные тенденции нельзя дальше игнорировать, так как они ведут к распространению неправомерных запретов и укрепления репрессивных механизмов. (Ред.: здесь мог бы иметь место очевидный пример фактической отмены права на мирные собрания в Беларуси через введение невыполнимых на практике и неконституционных требований местных властей относительно порядка проведения заявляемых гражданами мирных собраний – на сегодня в Беларуси практически невозможно реализовать данное, гарантированное Конституцией и МПГиПП гражданское право).

***

Владимир Яворский

Какие гарантии может дать украинцам новый закон о свободе мирных собраний

Сайт газеты “Украинская правда” презентует экспертный материал украинского юриста Владимира Яворского по данному вопросу.

Владимир Яворский, исполнительный директор Украинской Хельсинкской рады по правам чалавека._____________________________

Гарантии проведения мирного собрания

Краеугольным принципом проекта № 2508а является презумпция проведения мирного собрания, который сохраняет свой ​​мирный характер. Даже если вы не подали или не вовремя подали уведомление о мирном собрании, не дает оснований для приостановления или ограничения мирного собрания.

Только если собрание утрачивает мирный характер, сотрудники милиции получают право вмешиваться, и то исключительно для прекращения правонарушений, а не с целью прекращения самого собрания.

Конечно, эта часть законодательства зависит также от практики. Но минимум на законодательном уровне вводится именно такая гарантия, на основании которой следует требовать установления положительной практики.

На сегодня таких гарантий нет: работник милиции, по собственному усмотрению, руководствуясь абстрактными нормами закона о милиции, может приостановить или ограничить любое мирное собрание. Есть множество примеров таких действий милиции.

Ни один работник милиции не был наказан за такие действия за всю историю.

Гарантии защиты

Государство в соответствии с международными стандартами, имеет положительные обязанности по реализации свободы мирных собраний. На сегодня, эта обязанность законодательно не определен, и органы местного самоуправления часто переводят его на демонстрантов.

Эта обязанность заключается в обеспечении защиты участников собрания, в решении организационных вопросов по проведению собрания, а именно – изменение дорожного движения, обеспечение предоставления медицинской помощи, уборка территории и т. д.

В условиях Украины, когда мирное собрание проводит уязвимое меньшинство, она часто рискует встретить даже насильственный сопротивление. И в такой ситуации обязанность милиции по защите участников собрания должен стать реальным механизмом осуществления свободы мирных собраний.

Проект № 2508а четко определяет эти положительные обязанности и устанавливает возможность подачи иска о компенсации ущерба за их невыполнение.

Гарантия защиты от произвола органов власти

Что имеем сейчас?

В Украине отсутствуют четкие правила проведения мирных собраний. Используют взаимоисключающие нормы которыми чиновники жонглируют в зависимости от собственной заинтересованности.

Фактически, на сегодня, проведение либо не проведение мирного собрания зависит от воли местного чиновника.

Если с вашей стороны народный депутат, много журналистов, ещё каких-то влиятельных людей – чиновник может побояться чинить препятствия. Но если вы обычные граждане – то вы полностью во власти этого чиновника, который чётко понимает, что никаких негативных правовых последствий для него не будет.

Это очень ясно видно из мониторингов свободы собраний: в случае, если власть лояльна, мирные собрания происходят с гораздо меньшими проблемами, чем когда власть настроена враждебно, как, например, в Харькове. Там, где власти не хотят собраний, там и более судебных запретов, и милиция действует более агрессивно.

Очевидно, что свобода мирных собраний не может зависеть от воли чиновников. У чиновников важно забрать почву в форме правовой неосведомлённости, что придаёт им неограниченное пространство для маневров. Проект закона № 2508 очень чётко определяет права и обязанности чиновников, полностью лишая их оснований для произвола.

Конечно, и закон можно не выполнять, что часто случается. Но тогда должны действовать другие правовые механизмы – и это уже вопрос налаживания положительной практики, не вопрос самого закона.

На сегодня признать действия чиновника невозможно, что подтверждается отсутствием хотя бы одного факта наказания чиновника за препятствия в проведении мирных собраний.

Что же изменится, если закон будет принят?

Гарантия защиты от произвольных судебных запретов

Дасьледваньи предыдущих лет показывают, что около 90% представлений органов власти о запрете мирного собрания удовлетворяются судами по разным причинам.

Абсолютное большинство этих приводов нарушают международные стандарты прав человека. Под давлением общественности этот процент уменьшился вроде этого года, но все равно, необоснованные решения о запрете собраний явно доминируют.

Очевидно, что этот вопрос зависимости судей от власти. Но причина ещё и в другом. Суды также очень удачно жонглируют различными нормами права, в разных случаях применяют различные основания, в полной мере используя правовую неопределённость.

Проект закона № 2508а, кроме определения четких оснований для ограничения собрания, вносит много изменений в процессуальное законодательство, ограничивая судебный произвол.

Фактически этим законом прямо запрещаются около 70-80% оснований, ранее использовавшихся судами, а по другим причинам вносится много уточнений, что затруднит их широкое использование.

С уверенностью можно говорить, что после принятия этого закона количество запретов должна снизиться минимум вдвое.

“Я не абсолютизирую полезность законопроекта о свободе мирных собраний № ​​2508а. Он содержит определенные дискуссионные положения. Но любое из них может быть ликвидировано на стадии подготовки проекта ко второму чтению. Тем более, что доработка проекта осуществляется профильным парламентским Комитетом по правам человека, который контролируется оппозицией, а в рабочую группу над законопроектом включены фактически все желающие от гражданского общества”, – отметил Владимир Яворский.

***

Марина Говорухина

Марина Говорухина родилась 02.11.1982. Окончила Харьковский университет внутренних дел и Международную школу лидерства (Германия). Работала главным редактором всеукраинской газеты “Адвокатура “.

***

Мнения Марины Говорухиной, PR-менеджера “Української Гельсинської спилки из прав людини , член правлиння Центра информациї про права людини.”

Ухудшит ли закон существующую ситуацию?

Законопроект 2508а, который рекомендовал Комитет Вярховного совета по правам человека, национальных меньшинств и межнациональных отношений содержит в себе положение “непредставление либо несвоевременное представление уведомления о проведении мирного собрания не может стать основанием для ограничения свободы мирных собраний”, а это означает, что у протестующих нет обязанности информировать власти о мероприятии за 24 часа. Тоесть суды не могут использовать для запрета мероприятия такое основание, как «они не вовремя подали уведомление».

Проект защищает спонтанные мирные собрания, о которых достаточно будет оповестить представителей милиции в любой форме и любым способом до начала мирного собрания или даже во время его проведения.

Проект предусматривает, что из Кодекса об административных правонарушениях будут изъяты две статьи об ответственности за нарушение порядка проведения мирных собраний.

Законопроект (ст.3) прямо запрещает органам местного самоуправления своими актами вводит порядок проведения мирных собраний. Ведь это должно регулироваться только законом и Конституцией.

Если за закон проголосуют?

Фактически, проголосовав за законопроект, партия власти может подтвердить свою проевропейскую направленность, и выполнит обязательства перед Европейским судом по правам человека и Комитетом министров Совета Европы.

Оппозиция обеспечить себе защиту от незаконных запретов и давления на активистов – организаторов мирных акций.

Паводле  gazeta.dt.ua,
Падрыхтаваў Аляксей Лапіцкі,
для Беларускага Праўнага Парталу,
by.prava-by.info

ДА ТЭМЫ:

А тут відэа – інфармацыя пра стан з заканадаўствам і практыкай рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў у Летуве… (Вільня, 2012) – відэаролік (5 хвіл.)
VilniaSaulusKazlauskas_01

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Украіна можа атрымаць эўрапейскі закон аб свабодзе мірных сходаў”

  1. Закон “Аб мірных сходах”, што можа быць прыняты ва Ўкраіне значна палепшыць сытуацыю з правамі чалавека. Ён дазволіць прывесьці практыку рэалізацыі права на мірныя сходы грамадзянаў у адпаведнасьць з патрабаваньнямі канстытуцыйных нормаў і міжнародных стандартаў права.

    А гэта, безумоўна, наблізіць краіну да прававой дзяржавы і будзе цалкам адпавядаць патрабаваньням Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама дзейснаму заканадаўству краінаў-удзельніцаў Эўрапейскага Зьвязу ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў.

    Падобныя неабходныя крокі па абавязковай імплемэнтацыі міжнародных нормаў права ў нацыянальнае заканадаўства і судовую практыку ў свой час, напрыклад, зрабілі і такія постсавецкія ўсходнеэўрапескія краіны, паўнавартасныя сябры ЭЗ, як Летува …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>