Не забірай жыцьцё!
2013 23/10

Кастусь Жукоўскі, Гомель

Гомельскі грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі зьвярнуўся 22 кастрычніка са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Ён лічыць, што беларускі ўрад парушыў ягонае права на свабоду мірных сходаў і на свабоду выказваньня меркаваньня (артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах).

Актывіст лічыць, што дадзеныя ягоныя правы былі парушаныя Гомельскім гарвыканкамам, які адмовіў яму ў правядзеньні пікету. Масавае мерапрыемства Кастусь Жукоўскі плянаваў правесьці 1 красавіка. Плянаваны пікет павінен быў прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы зносу ў цэнтры Гомеля ўнікальнай драўлянай забудовы.

Але гарвыканкам не дазволіў правядзеньне пікету, матываваўшы гэта тым, што масавае мерапрыемства плянуецца не ў вызначаным для гэтага месцы, а таксама не заключаны платныя дамовы зь міліцыяй, «хуткай» і камунальнікамі (як таго патрабуе рашэньне выканкаму «Аб масавых мерапрыемствах»).

Адмову заяўнік пікету абскардзіў у судзе, спачатку – раённым, затым – абласным і Вярхоўным. Але гэта не прынесла плёну. Таму, вычарпаўшы ўсе нутраныя сродкі праўнай абароны, Кастусь Жукоўскі зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У індывідуальнай скарзе ён зьвяртае ўвагу, што на момант плянаванага пікету ў Гомелі з насельніцтвам амаль 500 тысячаў была толькі адна пляцоўка, вызначаная для такіх мэтаў, як масавыя мерапрыемствы. А да правядзеньня пікету яшчэ й трэба заключыць платныя дамовы з адмысловымі службамі. «Практыка прымяненьня дадзенага рашэньня прывяла да таго, што мае правы на мірныя сходы, на выказваньне меркаваньня былі парушаныя», – піша ў скарзе актывіст.

Ён просіць прызнаць парушэньне ягоных правоў і даць рэкамэндацыі беларускаму ўраду прывесьці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі краіны.

«Беларускія чыноўнікі адмаўляюцца прызнаваць правы й свабоды сваіх грамадзянаў, гарантаваныя Канстытуцыяй і міжнароднымі дакумэнтамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь. Напрыклад, у Гомельскай вобласьці мясцовыя ўлады за апошнія дзесяць год не дазволілі правесьці аніводнага мірнага сходу. А заяўкі падавалі на правядзеньне мітынгаў і пікетаў больш чым 200 разоў – і ніводнага дазволу. Сёньня можна сьцвярджаць, што ў нашай краіне зьнішчана сама сутнасць права кожнага на мірны сход, і, як вынік – на свабоду выказваньня свайго меркаваньня», – пракамэнтаваў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў актывісту рыхтаваць скаргу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: Кастусь Жуковский обратился с жалобой в Комитет по правам человека ООН

Гомельский общественный активист Кастусь Жуковский обратился 22 октября с жалобой в Комитет по правам человека ООН. Он считает, что белорусское правительство нарушило его право на свободу мирных собраний и на свободу выражения мнения (статьи 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах).

Активист считае, что данные его права были нарушены Гомельским горисполкомом, который отказал ему в проведении пикета. Массовое мероприятие Кастусь Жуковский планировал провести 1 апреля. Запланированный пикет должен был привлечь внимание общественности к проблеме износа в центре Гомеля уникальной деревянной застройки.

Но горисполком не разрешил проведение пикета, мотивировав это тем, что массовое мероприятие планируется не в установленном для этого месте, а также не заключались платные договоры с милицией, «скорой» и коммунальщиками (как того требует решение исполкома «О массовых мероприятиях»).

Отказ заявитель пикета обжаловал в суде, сначала – районном, затем – областном и Верховном. Но это не принесло результата. Поэтому, исчерпав все внутренние средства правовой защиты, Кастусь Жуковский обратился в Комитет по правам человека ООН.

В индивидуальной жалобе он обращает внимание, что на момент планируемого пикета в Гомеле с населением почти 500 тысяч была только одна площадка, установленная для таких целей, как массовые мероприятия. А до проведения пикета ещё и нужно заключить платные договора со специальными службами. «Практика применения данного решения привела к тому, что моё права на мирные собрания, на выражение мнения были нарушены», – пишет в жалобе активист.

Он просит признать нарушение его прав и дать рекомендации белорусскому правительству привести национальное законодательство в соответствие с международными обязательствами страны.

«Белорусские чиновники отказываются признавать права и свободы своих граждан, гарантированные Конституцией и международными документами, ратифицированными Республикой Беларусь. Например, в Гомельской области местные власти за последние десять лет не разрешили провести ни одного мирного собрания. А заявки подавали на проведение митингов и пикетов более чем 200 раз – и ни одного разрешения. Сегодня можно утверждать, что в нашей стране уничтожена сама суть права каждого на мирное собрание, и, как результат – на свободу выражения своего мнения», – прокомментировал правозащитник Леонид Судаленко, который помогал активисту готовить жалобу.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>