2013 24/10

Леанід Судаленка

Праваабаронца Леанід Судаленка патрабуе ад беларускіх судзьдзяў прызнаць адно з рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН. Для гэтага, ён заявіў пазоў аб кампэнсацыі маральнае шкоды. Судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка, а сьледам за ёй і судзьдзі касацыйнай інстанцыі абласнога суду Зінаіда Камалыева, Аляксандар Хоміч і Валянціна Лукашэнка адмовіліся даць пращную ацэнку рашэньню міжнароднай інстанцыі.

Старшыня Гомельскага абласнога суду Сяргей Шаўцоў таксама ня змог знайсьці аргумэнтаў для юрыдычнай ацэнкі рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН. “Рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН не зьяўляецца пращнай падставай для кампэнсацыі маральнае шкоды”, – такую ​​адпіску сёньня атрымаў праваабаронца ад галоўнага судзьдзі вобласьці.

“Фактычна судовыя інстанцыі паставілі пад сумнеў выкананьне нашай краінай добраахвотна прынятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў, тым самым засьведчылі адмову прызнаваць правы чалавека, а таксама зрабілі безсэнсоўным права кожнага на абарону сваіх правоў на міжнародным роўні, якое гарантаванае нам артыкулам 61 Канстытуцыі”, – падвёў рысу Л.Судаленка.

Сёньня праваабаронца зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы.

“У артыкуле 8 Канстытуцыі замацавана палажэньне, па якім Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забясьпечвае адпаведнасьць ім заканадаўства. Дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзянаў Беларусі, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязальніцтвамі дзяржавы (артыкул 21 Канстытуцыі). Артыкулам 6 Грамадзянскага кодэксу ўстаноўлена, што Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забясьпечвае адпаведнасьць ім грамадзянскага заканадаўства”.

“З мэтай выканання міжнародных дамоваў Беларусь прызнала кампэтэнцыю Камітэту па правах чалавека ААН і ратыфікавала Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Тым самым Беларусь выступіла ў якасьці самастойнага боку міжнароднай дамовы і выказала згоду на абавязковасьць для яе нормаў Міжнароднага пакту. Пры гэтым, Беларусь, зьяўляючыся самастойным удзельнікам міжнароднай дамовы, ня можа спасылацца на палажэньні свайго нутранага права ў якасьці апраўданьня для невыкананьня міжнароднай дамовы”.

“Адмова судовых інстанцыяў прызнаць міжнародныя абавязальніцтвы ў якасьці праўных падставаў для прыняцьця рашэньня аб кампэнсацыі маральнае шкоды на падставе рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН па сваёй сутнасьці раўназначнае адмове ў правасудзьдзі”, – напісаў у скарзе да галоўнага судзьдзі краіны Л. Судаленка.

Нагадаем, пачынаючы з 1991 году, калі беларусы атрымалі магчымасьць адстойваць свае правы ў Камітэце па правах чалавека ААН, гэтая аўтарытэтная міжнародная інстанцыя прыняла ўжо каля 50 рашэньняў па скаргах беларусаў. Ані воднага з гэтых рашэньняў сёньня фактычна не выканана. Беларускі бок афіцыйна заяўляе аб рэкамэндацыйным характары ААНаўскіх рашэньняў. Як бачна, беларускія судзьдзі таксама пакуль не сьпяшаюцца прызнаваць правы чалавека.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитник против судебной системы. Имплементация решений Комитета по правам человека

AAHПравозащитник Леонид Судаленко требует от белорусских судей признать одно из решений Комитета по правам человека ООН. Для этого, он заявил иск о компенсации морального вреда. Судья суда Центрального района Гомеля Марина Домненко, а следом за ней и судьи кассационной инстанции областного суда Зинаида Комалыева, Александр Хомич и Валентина Лукашенко отказались дать правовую оценку решению международной инстанции.

Председатель Гомельского областного суда Сергей Шевцов также не смог найти аргументов для юридической оценки решения Комитета по правам человека ООН. «Решение Комитета по правам человека ООН не является правовым основанием для возмещения морального ущерба», – такую ​​отписку сегодня получил правозащитник от главного судьи области.

“Фактически судебные инстанции поставили под сомнение выполнение нашей страной добровольно принятых на себя международных обязательств, тем самым засвидетельствовали отказ признавать права человека, а также сделали бессмысленным право каждого на защиту своих прав на международном уровне, которое гарантировано нам статьей 61 Конституции”, – подвел черту Л . Судаленко.

Сегодня правозащитник обратился к председателю Верховного суда Валентину Сукало.

“В статье 8 Конституции закреплено положение, по которому Беларусь признает приоритет общепризнанных принципов международного права и обеспечивает соответствие им законодательства. Государство гарантирует права и свободы граждан Беларуси, закрепленные в Конституции, законах и предусмотренные международными обязательствами государства (21 статья Конституции). Статьей 6 Гражданского кодекса установлено, что Беларусь признаёт приоритет общепризнанных принципов международного права и обеспечивает соответствие им гражданского законодательства”.

“С целью выполнения международных договоров Беларусь признала компетенцию Комитета по правам человека ООН и ратифицировала Факультативный протокол к Международному пакту о гражданских и политических правах. Тем самым Беларусь выступила в качестве самостоятельного стороны международного соглашения и выразила согласие на обязательность для неё норм Международного пакта. При этом, Беларусь, являясь самостоятельным участником международного договора, не может ссылаться на положения своего внутреннего права в качестве оправдания для невыполнения международного договора”.

“Отказ судебных инстанций признать международные обязательства в качестве правовых оснований для принятия решения о компенсации морального вреда на основании решения Комитета по правам человека ООН по своей сути равнозначно отказу в правосудии”, – написал в жалобе главного судьи страны Л . Судаленко.

Напомним, начиная с 1991 года, когда белорусы получили возможность отстаивать свои права в Комитете по правам человека ООН, эта авторитетная международная инстанция приняла уже около 50 решений по жалобам белорусов. Ни одного из этих решений до настоящего момента фактически не выполнено. Белорусская сторона официально заявляет о рекомендательном характере ООНовский решений. Как видно, белорусские судьи тоже пока не спешат признавать права человека.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>